* * *
Узяць паперу, маляваць,
выказваць фарбамі настроі,
адчуць, убачыць і здзіўляць
ў святле рамонкаў – гэта тое,
чаго так прагну ў душы
і што натхняе мяне цалкам,
як геній Эрнст Хэмінгуэй.
І клічуць далі неба ранкам.
Цяпло сланечніка кране,
Папера вымакне пад снегам.
І толькі Эрнст Хэмінгуэй
Запомніцца, як вершы Гейнэ…
            * * *
Не ўбачу Вас больш, не пачую,
Не скажу Вам ласкавых слоў,
Не прызнаюся ў пачуццях
І не стану трывожыць Ваш сон.
Не адкрыю душу, таямніцу
Распавесці ўжо больш не змагу,
Не ўсміхнуся, не стану таіцца,
Толькі промнем ад сонца крану.
Ветрам у полі завейным укрыю,
Калі бура закружыць імглой.
Тонкім водарам бэзу ахутаю
І чароўнасцю думак вясной.
У таполях летняю спёкаю
Лёгкім покрывам ахіну,
І пяшчотаю тонкай, жаночаю
Праспяваю ў чароце зімой.
Лісцем жоўтым увосень парадую,
Праспяваю элегію дрэў.
Я такая, як ёсць. Не ўбачу Вас.
Але сэрцам я з Вамі, душой!
            * * *
Радасці блікі блішчаць
і знікаюць.
Шчасце ж, як дымка,
хутка мінае.
Новае ў дзверы
грукае моцна.
Боскага цуду чакаю,
прароцтва…
Здзейсніцца ўсё
ці растае ў тумане?
Вера, надзея, любоў
Ахінаюць.
У думках чаканне
Прыязнасцю стане.
Зачараванасць –
Сняжынак прызнанне.
            * * *
Элегія ўзвышанага настрою
            I
Шукала словы –
Уздыхалі фразы.
І тэкст звінеў
Ласкавым матыльком.
Гармоніяй Інгардэна
Ў парадзе –
Суквецця сэнсу і
Кароткіх сноў.
Мелодыя гучала
Ў кантаце.
Графічнасць знакаў
Навявала сум
У адкрыцці,
Адчуванні,
Парыванні
Без сэнсу,
Без магічных слоў.
            II
Але я рушыла
І фразы разбурала,
Ад болю музыку
Хавала ў сабе.
Хацела крыкнуць Вам:
“Душа зламана рана”.
Хацела б збегчы
Ў свет сваіх ідэй…
            III
Рэфрэн гучаў.
Спявачка адчувала:
Паўтор не мае права
Быць другім.
Яна не ведала,
Што музыка гучала
Як страчаная вера –
Без надзей…
Схаваць душу
Ў панцыр не змагла я.
Інгардэн мне даруе,
А не Вы.
Памылка толькі ў тым,
Што давяраць я
Не буду Вам ніколі, Праметэй.
            * * *
У душы я Вас яшчэ кахаю,
Але маўчу, гляджу ў столь.
Я не шкадую, успамінаю
збавенне-горкасць цёплых дзён.
Рукі, аднак, не падаю Вам,
як патрабуе этыкет.
Я на пяску сябе малюю
І сэрцаў пекны сілуэт.
Да Вас зусім не падыходжу
І не кажу “Mein liebes Freund”.
Ўсе тэмы ў размовах зводжу
Да тэмы “Аднадумцаў сход”.