Нарадзілася 06.06. 1984 г. у г. Барысаве. У 1991 г. пайшла ў першы клас ПГВ г. Уроцлава. З 1992 г. па 1999 г. вучылася ў СШ мастацтваў № 2 г. Барысава. З 1999 г. па 2002 г. праходзіла навучанне ў політэхнічным ліцэі па лінгвістычнаму профілю.
У 2002 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ і закончыла яго ў 2007 г. У тым жа годзе стала магістранткай вышэйназванага ўніверсітэта, і ў 2008 г. атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. На сёння аспірантка Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Першапачаткова пісала вершы на рускай мове. На беларускай мове мастацкія творы друкаваліся ў “Скрыпторыі-4”, “ЛІМ(е)”, “Маладосці”, “Верасні”, навуковыя работы – ў “Весцях НАН Беларусі”, “Полымі”, “Родным слове”, “Народнай асвеце”, “Беларускім літаратуразнаўстве”.
Мяркую: ў паўсядзённым жыцці справы значаць больш, чым словы, а сутнасць асобы раскрываецца ў экстрэмальных абставінах. Самае цікавае ў чалавеку тое, што знаходзіцца навідавоку, але скрытае ў глыбінях душы…
Мацюхіна Таццяна