Рубрыка "Фальклорная практыка "
Успамін пра вайну
Кіеў пабамбілі. Прыехал Цацура з жонкай, ён барэц, пайшлі ў клуб. Білет па 5 р. Маладых мужчын вызываюць, нужны на фронт усё больш і больш. Осталісь старыкі і дзеці. Ходзілі ў калхоз, на поле. Помню: скот йдзёт (табуны), прыказ выгнаць скот у Курск (далі пачкі дзенег). Погналі скот старыкі, дзеўкі, мужчыны. Прыехалі немцы, стаяць на вул. Сценка (возле магазіна. Яўрэй зарэзаў цяля і нясе немцам (яўрэеў убівалі, так ён паддобрыўся). Жылі цыгане, нікога не трогалі, ні яўрэеў, ні цыган.
Глядзім ноччу: маленькія звёздачкі – рускія самалёты.
Былі партызаны, усё ім аддавалі, што маглі.
Гаварылі, нашы дойдуць да Волгі, а тады дадуць немцам.
У Хойніках растрэльвалі яўрэяў. Создалі паліцыю (ламалі людзей партыйных).
Елі, што пападзе: дохлых коней, косці.
Партызан було багата ў дзерэўні Кажушкі. Яны здзелалі пераправу чэрэз Прыпяць, здзелалі укррэпленія.
Дзярэўні Алексічы, Гоўду, Первамайск спалілі немцы. Алексічы вмесце з людзьмі.
Страшное дзело – война!
Усё б аддаў, каб быў мір на зямлі. Пабачылі мы многа гора.
В марце партызаны перабілі паліцыю ў Хойніках. Ёсць места, дзе жылі партызаны. Клімаўская палянка – там зямлянкі.
Осенью, в ноябре, освободзілі нашу дзерэвню, Мозырь, Калінкавічы.
Запісана ў в. Тульгавічы ад Ліпскай Яніны Іванаўны, 1914 г. н., мясцовай, беларускі. У калгасе – з 14 гадоў.
Лічылкі
Ниточка-иголочка
Выйди, комсомолочка.
Шёл крокодил,
Трубку курил.
Трубка упала
И написала:
«Жмурись»
Запісана ў в Тулігавічы ад Якубовіч Марыны (1978 г. н., мясцовай), Юхно Ганны (1970 г. н., перайшла ў 6 клас, з в. Ломаш), Сухані Святланы (1969 г. н., перайшла ў 7 клас, з в. Ломаш) і Варсянко Марыі (1972 г. н., перайшла ў 4 клас, з в Ломаш).
Ехала машина
Тёмным лесом
За каким-то интересом.
Инти-инти-интерес –
Выходи на букву ЭС.
А на буквочке звезда,
Где проходят поезда.
Если поезд не пройдёт,
Пассажир с ума сойдёт!
Ехала машина грузовая,
Затоптала Николая.
Николай кричит «Ура!
Позовите доктора!»
Доктор едет на свинье,
Балалайка на спине.
Доктор любит колбасу,
Колбаса кусаецца –
Доктор улыбаецца.
С неба звёздачка упала
Пряма немцу у штаны.
Вся Германія узнала,
Што канец ужэ вайны.
Запісана ад Жыткевіч Таццяны Ануфрыеўны, 1974 г. н.
Прыпеўкі
Я прыпевак многа знаю,
Начынаю первую:
Свайго мілага ругаю
За любоў няверную.
Мяне мілы не цалуе,
Гаварыць: “Патом, патом”.
Я іду, а ён на печцы
Трэніруецца з катом.
Аграном у нас учоны.
Із учоных он учон.
Падышоў да кукурузы –
Гаварыць: “Харошы лён!”
Запісана ў в. Ломаш ад Ігнаценка Л.К., 1908 г. н., Тульскай Г.Дз., 1909 г. н., Юхно А.І., 1930 г. н., Варсянко Л. Ф.
ЗБІРАЛЬНІК: Адамейка І. Ул.
Турэмная песня
***
Далеко в земле Иркутской,
Между двух огромных скал
Обнесён большим забором
Александровский централ.
А на том большом заборе
Огромна вывеска висит,
А на ней орёл двуглавый
Позолотою блестит.
По дороге тройка мчится.
Незнакомый господин
Поскакал к большим воротам,
Тройку в миг остановил.
– Ты скажи, скажи, голубчик,
Что за дом это стоит?
Кто хозяин того дома,
Как фамилия гласит?
– Это, барин, дом казённый,
Александровский централ.
А хозяин того дома
Здесь отроду не бывал.
– Ты скажи, скажи, голубчик,
Кто за что сюда попал?
Бо ж сам седьмое лето
Как свободы не видал.
– Кто за медную копейку,
Кто за подделку векселей,
За побег с военной службы,
За насильство барышней.
В воскресенье мать-старушка
К воротам тюрьмы пришла.
Своему родному сыну
Передачу принесла.
– Передайте передачу,
А то ведь люди говорят,
Что по тюрьмам заключённых
Сильно голодом морят.
Передатчик улыбнулся
И в ответ он ей сказал:
– Твоего родного сына
Увёл за город трибунал.
Тут старушка повернулась,
От ворот тюрьмы ушла.
И никто того не знает,
Что на сердце унесла.
Запісана ў в. Тульгавічы ад Галай М. М.
Казкі
Была ў пана раскрасавіца дзеўка. Сваталіся да яе тры сваты. Дзеўка нікому не хоча адказаць. І гаворыць яна ім: “Ідзіце пакупляйце падаркі. Які падарак мне панравіцца, за таго малайца і замуж выйду. І каб адзін аднаму падаркаў не паказвалі”. Пайшлі малайцы на базар. Прадае баба кавёр – не прасты – валшэбны. Сядзеш – і будзеш у любым канцы. Купіў яго першы. Другі купіў у бабушкі зеркала. Не прастое – валшэбнае. Зірнеш – і ўбачыш, дзе што робіцца. Трэці купіў яблыка. Валшэбнае. Хто з’есць яго, калі быў мёртвы ці бальны, стане жывым і здаровым. Глянуў другі ў зеркала. Бачыць – барышня іх памірае. Сталі яны на кавёр і ляцяць. Прыляцелі да барышні. Трэці даў ёй яблыка. Яна стала жывая і здаровая, як з’ела яго.
За каго ж яна пайшла замуж? За трэцяга, бо кавёр і зеркала можна прадаць і купіць, а яблыка прадаць ужо нельга.
Запісана ў в. Тульгавічы ад Міхей Н. І.
ЗБІРАЛЬНІК: Чакулаева А. Гр.
Вожык
Жыў-быў стары. Пайшоў ён аднойчы ў лес. Стаміўся і сеў адпачыць. Да яго падышоў вожык. Стары кінуў яму кусок хлеба, і вожык яго з’еў. Старому вожык спадабаўся, і ён забраў яго з сабой. Калі стары лёг спаць, вожык памыў пасуду і падмёў пол, а потым лёг у свій выгал.
Назаўтра вожык сказаў старыку: “Я хачу жаніцца на панскай дачцы”. Старык пайшоў да пана і сказаў, што яго сын хоча жаніцца на яго дачцы. Дачка пана не хацела выходзіць замуж і прыказала яму, каб ён за ноч выбраў з сарая навоз, раскідаў яго па полю, пасеяў пшаніцу, убраў яе, смалоў і спёк хлеб.
Стары пайшоў дадому і расказаў усё вожыку. Вожык пайшоў да панскага сараю, вывез навоз, пасеяў пшаніцу, сабраў яе і спёк хлеб.
Раніцай вожык панёс хлеб да пана. Пан не паверыў яму і адправіў слуг на палі. Праз некаторы час слугі вярнуліся і сказалі, што ўсё гэта зроблена.
Тады вожык жаніўся на панскай дачцы. А дачка сказала яму, каб ён зрабіў дом і назірала за ім. Ён скінуў шкуру і тады яна спытала яго: “У чым твая сіла?” Вожык хацеў пажартаваць з яе і адказаў: “У гэтай шкурцы”. Яна ў той жа момант схапіла шкуру і кінула яе ў полымя, а потым загадала сваім слугам, каб яны звязалі вожыка і кінулі яго ў раку. Тады вожык раззлаваўся, прывязаў яе да конскага хваста і пусціў уніз з гары, сказаўшы: “Калі шчасце дапаможа ёй, яна застанецца жывой, калі ж шчасце не дапаможа, няхай яна загіне!”
Запісана ў в. Глінішча ад Рубан Т. Л., 1970 г. н.
Як ліса жука смажыла
Пачула ад некага чалавека ліса, што смажанае мяса смачней сырога. Вырашыла яна тады яго паспытаць. Злавіла яна жука і падышла да ракі. А на другім беразе ракі гарэў касцёр. Ліса ўзяла жука ў лапы і працягнула іх да кастра, які быў вельмі далёка. Трохі патрымала яго так, а потым стала есць. Есць, а ён трашчыць на зубах. Ліса і кажа:
– Смачны жук, але падгарэў трохі.
Запісана ў в. Глінішча ад Рубана Я.Л., 1967 г. н.
ЗБІРАЛЬНІКІ: Руткевіч С. А. і Руткевіч Н. А.
Байкі
Як мужык на тым свеце празрэў
Добра жылі, душа ў душу, як усе казалі, мужык з бабай. Таму і памёрлі амаль разам: мужык праз два тыдні пасля жонкі, ад адчаю.
На тым свеце убачыў мужык двое варот. У адны зрэдку хтось зайдзе, а ў другія – доўгая чарга. Пытаецца мужык у апосталаў, куды іцці. Тыя адказваюць: “Калі грэх на душы маеш, дык займай чаргу, жорнаў круціць будзеш столькі разоў, сколькі разоў саграшыў, а калі не маеш – заходзь у другія вароты”. Мужыку ж, вядома, хочацца ў рай, але цікава ж паглядзець, хто гэта ўжо два тыдні жорнаў круціць ды такую даўжэзную чаргу утварыў (аб гэтым яму таксама апосталы паведамілі).
Крочыў ён у натоўп паглядзець – і аслупянеў: жоначка дарагая жорнаў круціць, потам заліваецца. Плюнуў мужык з дасады ды мяркуе сам сабе: “От і слухай суседзей. Да гэтага часу яшчэ бы па зямлі хадзіў…”
Як поп цыгана наняў
Наняў поп цыгана сена касіць.
Пакасіў цыган, ды ё час пад’есці што-небудзь.
– Дай жа, бацю, сала.
– Здаровы, і так скосіш, – ды й даў бацюшка цыгану толькі хлеба з цыбулею.
Цыган хлеб з’еў, цыбулю на дрэва закінуў, лёг на тое сена, што скасіць паспеў, ды й спіць. Назаўтра тое ж самае адбылося.
Праз колькі дзён прыйшоў поп работу глядзець. Аж пачырванеў ад злосці:
– Ах, ты, лайдак! Ах, ты, ашуканец!
А цыган яму адказвае:
– Дарэмна лаешся, бацю, я ж табе ўсё пакасіў. Толькі вось ты сам сабе вінаваты: не даў сала – трава і ўстала.
Ад гэткай крыўды высах поп, яшчэ горш, чым той дуб ад цыгановае цыбулі.
Запісана ў в. Глінішча ад Чарняк Л. Г., 1936 г. н., мясцовай, беларускі. Працуе дырэктарам сельскага Дома культуры, узначальвае Глінішчанскі этнаграфічны харавы калектыў.
Замовы
(гамонкі)
Ад залатухі
Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Маці-Багародзіцы пакланюся… Сярод двара стаіць гара, а ў той гары ніва, а ў той ніве скула-скуліца. Скула-залатуха, прашу цебя, скула-залатуха, прымі свае 12 сясцёр. Як не будзеш прымаці, буду святога Міхаіла прашаці, буду Госпаду Богу маліцца, на Прэчыстую кланіцца…*
*повторяется нечётное число раз (3, 5, 7)
Запісана ў в. Глінішча ад Казачэнка М. Х., 1901 г. н., мясцовай, беларускі.
Ад залатніка
Госпаду Богу памалюся, святой Багародзіцэ пакланюся. Святая Прэчыстая па полю хадзіла, залатнік за ручку вадзіла. Залатнік-залатнічку, сядзь на залатым крэслічку. Там табе піценне, ядзенне, спяванне, гулянне…*
*Повторяется 3, 5, 7 раз, после чего произносятся слова:
– Я славамі гавару, а Бог духам хай паможа…
Запісана ў в. Глінішча ад Рэвякі Л. Т., 1923 г. н., мясцовай, беларускі.