* Ад Міхася Кенькі *
Анекдатычныя выпадкі з англійскай мовай
Першы. Яшчэ летам, выходзячы з аўтобуса і сказаўшы вадзіцелю па-англійску дзякуй, як тут заведзена, я пачуў ад яго нешта накшталт а-б-в-г-д. Я падумаў, што гэта ён здзекліва прапануе мне спачатку падвучыць азбуку, а потым ужо загаворваць з людзьмі. Добра, што Таня была са мной і мне паясніла, што гэта традыцыйны адказ-пажаданне (I hawe good day, я жадаю вам добрага дня), які, прамоўлены скарагаворкай, гучыць як першыя літары алфавіта. Але ж у англійскім алфавіце парадак іншы: а, в, с, d. Мог бы, падумаўшы, уразумець гэта. А я ледзь не ўдарыў у хамут. Добра, што аўтобус паехаў, пакуль я думаў.
Другі. Калі я прыляцеў, то парашыў для пачатку вывучыць фразу “я іншаземец”, каб адказваць, калі да мяне звернуцца. Заклаў фразу ў праграму “перакладчык”, і машына пераклала I’m an aliens (exstraterrestrials). Саша гэты тэкст убачыла і пачала смяяцца. Аказваецца машына выдала фразу, якая азначае “я іншапланецянін”. Уяўляю, як бы на мяне паглядзелі, калі б я гэта дзе вымавіў. Але не паспеў.
Трэці. Наша настаўніца ў школе англійскай мовы папрасіла кожнага вучня расказаць, што мы носім з адзежы. І я пачаў апісанне таго, што на мне было, са світэра. А яна паказала на высокі каўнер у світэры і сказала фразу, у якой я разабраў толькі Turtlе і nesk. І падумаў, што яна хоча сказаць, што я ў гэтым світэры падобны на чарапаху (слова “чарапаха” (Turtlе) па-англійску мы ўжо вывучылі). Я кіўнуў, згаджаючыся, і не пакрыўдзіўся. Што ж, можа, я і сапраўды ўжо старая «выжившая из ума черепаха Тортилла». Не запярэчыш. Як аказалася, я добра зрабіў, што не стаў крыўдаваць нават у думках, тым больш не выказаў нечага крыўднага настаўніцы. Дома засунуў гэтыя словы ў машыну, і аказалася, што настаўніца падказала мне новае найменне для майго світэра з высокім, пад горла, каўняром – Turtlеneck, па-руску гэта называецца “водолазка” – слова, добра вядомае з тых часоў, калі такія світэры сталі моднымі. Вось як можна з-за мовы трапіць у няёмкае становішча. Ці з-за ўласнага глупства.
* Ад Сяргея Прыёмкі *
Хто вы, Сяргей Прыёмка? Адгукніцеся!
Ніхто ўжо не памятае, калі, якім чынам і адкуль з'явіўся рукапіс з аўтографам аўтара: «Сяргей Прыёмка часопісу «Дзьмухавец». Пазней мы чакалі, мо' дасць знак сам паэт, але не - не дачакаліся. Тым не менш — дзякуй за ўвагу!
Падборка вершаў выразна складаецца з дзвюх частак.
Першая — вопыт перакладу на мастацкую мову выказванняў вядомых асоб. Такога ў нас яшчэ не было, таму і прадстаўляем.
Другая — вершы лірычныя, часам з публіцыстычнай ноткай.
Асобна вылучаецца верш «Графаман». Ён не ўкладаецца ў сістэматызацыю, але за ім мільгае твар гумарыста, таму падаем яго асобна.
Рэдакцыя
ГРАФАМАН
Відаць па ўсім, я тут не першы,
Каго за талент графамана
Звялі на нуль цэнзуры шэршні -
Друк не бярэ майго рамана.
Ад уражанай рэдакцыі:
Не сумуйце, Сяргей!
Мы з вамі і за вас!
Даем падборку вашых вершаў у трох частках.
ЧАСТКА 1. ВОПЫТЫ
1.
Пачварна бавіць вольны час
Бяз плану чым сябе заняць.
Таксама брыдка штосьць рабіць,
Калі душа ня там ляжыць.
«Адганяць ад сябе сум любым чынам брыдка.
Гэтак жа брыдка, як і працаваць без задавальненьня».
Ф. Ніцшэ
2.
Скажы спецыялісту: «Ты — разумны!»
Ў адказ не робіць выгляд думны.
А дурню скажаш: «Ты дурны» -
Ад крыўды зробіцца смурны.
«Чаму, калі разумнаму чалавеку скажаш,
што ён разумны, дык ён не крыўдуе.
А скажаш дурню, што ён дурны -
пакрыўдзіцца».
Афарызм
3.
Пабудаваць практычна немагчыма
Грамадства роўнасьці усіх у чыне:
Што добра аднаму з павялічэньнем,
Другому падаецца парушэньнем.
«Пабудаваць грамадства сацыяльнай роўнасьці
практычна немагчыма, бо што добра аднаму,
кепска другому».
К. Маркс
4.
Без дэмакратыі — грамадскасьці бяда!
Не заўважае парадоксу цынік:
У меньшасьці разумных грамада,
А большасьць зацьвярджае вынік.
«Дэмакратыя — лепшае, што набыло чалавецтва.
Але тут ёсьць парадокс: разумных людзей
увогуле няшмат, а пры галасаваньні
рашэньне прымае большасьць».
А. Дзюма
ЧАСТКА 2. ЛІРЫЧНАЕ
КАРАБЕЛЬ
Па вясёлай ручаіне
Бяжыць шпарка карабель
Ў невядомыя краіны
За рамонкавую бель.
Невялікі і трывалы,
Мае мачту, сьцягу шоўк
З рысамі былое славы -
Чым не акіянскі «воўк»!
Ветразь, зроблены з паперы,
Скіраваў яго ў пратоку,
У расчыненыя дзьверы
Вербалозу і чароту.
Там за лесам, кажа тата,
Наш ручай ужо не такі -
На драджах расьце ўпарта
Да вялікае ракі.
А праз тыдзень, можа болей,
Набягаючая хваля
Шчодрага на цуды мора
Два сусьветы аб'яднае.
Хай бы здарылася тое,
І дзіцячы карабель
Дасягнуў мяжы прыбою,
Што вартуе дзюнаў бель.
НА РАЗВІТАНЬЕ
Дачушачцы сваёй, на развітаньне,
Матуля кажа, каб не чуў ніхто:
«Прыедзьце, калі-што, на пахаваньне -
Пакіну незашчэпленым вакно.
Ты зразумей: мне кожны дзень, як год,
Сам-насам з думкамі сваімі быць,
Дык летам ёсьць занятак — агарод,
І час таму хутчэй крыху бяжыць.
Цяпер у аглушальнай цішыні
Хоць воўкам вый, каб выклікаць каго,
Таму тэлефаную вам на дні
Па два разы. Прабач, калі там што».
ГАРАСКОП
Сузор'яў далёкіх халодныя крыгі
Праз цемру адлегласці ўраз,
Істотаў зямных абіраючы выгляд,
Прымаюць рашэнні за нас.
Смуга невядомасьці ў лабірынце
Хавае наступнасці крок,
І глузду паходня сьвятла душы жміньдзіць
Іспыты разгледзець здал.к.
Таму тлумачальнікі сноў і падзеяў
З «вучонай» ступенню і так
Палююць з імпэтам на грошы халдзяў,
Спакусамі мосьцячы шлях.
Кароткія промні вялікіх памкненьняў
Даверлівасьць пруць цераз край,
Ўздымаючя хвалі сваіх абурэньняў
На тых, хто раскрые падман.
ЧАСТКА 3. ПУБЛІЦЫСТЫЧНАЕ
Родная літаратура
У апошні час, на жаль,
Найчасьцей вядзе халтуры -
Генафонд сыйшоў амаль.
Дзе вы, новыя імёны?
Хто адкрые талент ваш?
Пакажыцеся, шпіёны,
Не маўчыце, як муляж.
Дайце новы накірунак,
Новы погляд на жыцьцё:
І для мовы паратунак,
І душы прэзент за ўсё.
* Ад Івана Калядкі *
Байкі
Эта корреспонденция адресована лично мне, Р. М. Ковалевой, и передана через Ольгу Владимировну, репетитора Ивана по английскому языку. Спасибо, Иван! Итак, отправитель — вдохновленный классикой начинающий баснописец Иван Колядко, одиннадцати лет. Сейчас ему, конечно, больше. Вот это письмо. Единственное, что мы себе позволили , - упорядочить строфику.
ДВА БАРАНА
Однажды два барана
Сошлись в бою честном.
Один другому говорит:
- Как смеешь есть мою солому!
А ну-ка, выходи на бой!
- Друг мой,
Похоже, ты не понял,
Что дракой мы с тобою
И никогда и ничего
Здесь не решим.
ЛИСА И ВОРОН
В один прекрасный день
Лиса на добычу пошла.
Вот видит, волк на пень
Запасы положил.
Пока что волк
На три минуты отошел,
Лисица все и съела.
А ворон с ветки говорит:
- Лисица,
Имей сама себе запасы.
ДВА БАРАНА И ЗАБОР
Однажды два барана
Пошли на спор.
Один другому говорит:
- Как смеешь ты смотреть
На мой забор!
- Так это твой?
А я подумал — мой.
- А ну-ка уходи отсюда вон!
А если не уйдешь,
То ты умрешь!
- Друг мой,
Не стоит так кричать.
Друзья мои!
Не стоит так кричать.
Друзья мои!
Не стоит драться.
Не стоит спорить -
Лучше мирно жить.
2014 год
г. Минск