Даведка

Студэнцкая практыка ў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ

Таццяна Анатольеўна Марозава


Фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Тэрмін праходжання практыкі – 14 дзён. Студэнты філалагічнага факультэта БДУ ажыццяўляюць вучэбную практыку па фальклору па двюх формах:

1. самастойнае праходжанне практыкі па месцы жыхарства з прадстаўленнем справаздачы аб выніках збіральніцкай дзейнасці;

2. праца ў архіўных фальклорных фондах пры кафедры, якая ажыццяўляе практыку ў вну;

3. праца па індывідуальных праграмах (замежныя студэнты).

Студэнты, накіраваныя на праходжанне практыкі ў фальклорную лабараторыю, працуюць у 4-х архівах.

Рэгіянальны архіў змяшчае фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з усіх абласцей Беларусі. Тут студэнты вконваюць такую форму работы, як складанне рэестравых ведамасцей пэўнай вобласці. Гэтая праца сур’ёзная: студэнт поўнасцю праглядае матэрыялы кожнага сшытка ў папцы, сістэматызуючы матэрыялы па відах і жанрах, вызначаючы жанры, калі яны не вызначаны (часта з дапамогай кіраўніка). Пасля складае рэестравую ведамасць па наступных пунктах: нумар папкі, год экспедыцыі, населены пункт, віды і жанры фальклору, інфармант, збіральнік. Пры гэтым ажыццяўляецца падлік колькасці адзінак па кожным жанры і агульная колькасць фальклорных твораў, запісаных у пэўнай вёсцы.

Жанравы архіў змяшчае тэксты фальклорных твораў пэўных відаў і жанраў. Тут студэнты выконваюць разбор картак, напрыклад, па тэматычным прынцыпе, функцыянальным і г .д., а таксама ажыццяўляюць тэхнічныя формы работы: размяркоўваюць карткі пэўнага жанру па адпаведных скрынях у шафах, праводзяць адбор варыянтаў аднаго і таго ж твора, вядуць улік рэгіянальнага распаўсюджання варыянтаў аднаго твора.

Аўдыё- і відэаархівы змяшчаюць фона- і відэаматэрыялы (бабіны і CD-дыскі, відэакасеты і DVD-дыскі). Формы работы для студэнтаў падчас практыкі тут наступныя: праслухоўванне бабінных запісаў, спісанне матэрыялаў дрэннаякаснага гучання, алічбоўка бабінных запісаў, сканіраванне пашпартоў бабін і іх сістэматызацыя ў праграме “Эксэль”.

Студэнты падчас фальклорнай практыкі ў лабараторыі таксама працуюць у камп’ютэрных класах. Тут ім прапаноўваецца адзіная форма работы – тэхнічны набор неабходнай інфармацыі: напрыклад, інвентарызацыйных ведамасцей паступлення матэрыялаў у лабараторыю; нефарматных картак з фальклорнымі адзінкамі для шафаў жанравага архіва ў праграме “Ворд”; рэестравых ведамасцей фальклорных матэрыялаў рэгіянальнага архіва ў прагараме “Эксэль”; састарэлых матэрыялаў для рэгіянальнага архіва.


Да зместа На галоўную Наступны артыкул
Сайт создан в системе uCoz