Хуткая дапамога

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Філалагічны факультэт


Кафедра тэорыі літаратуры
Вучэбна-навуковая лабараторыя
беларускага фальклору


ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА
студэнткі I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
Клімянок Жанны Юр’еўны



Месцы запісаў:
г. Светлагорск, Гомельская вобл.

Колькасць адзінак: 63.

Час: 14 дзён з 2 жніўня на 16 жніўня 2010 г.

Кіраўнік: Марозава Т.А.


МІНСК 2010г.


Фальклорная проза:
• магічная проза:
– магічнае апавяданне – 1.

Малыя жанры беларускага фальклору:
– прыказкі – 7;
– прымаўкі – 2;
– загадкі – 7.

Пазаабрадавая лірыка:
• бытавыя песні:
– сямейныя песні – 2;
– любоўныя песні (песні пра каханне) – 2;
– сіроцкія песні – 1.

Сучасны гарадскі фальклор:
Вусныя формы:
• гарадскі дзіцячы і школьны фальклор:
– “страшылкі” – 7;
– апісанні гульняў – 9;
Пісьмовыя формы:
– “девичьи” стихи – 25.

Усяго: 63 адзінкі.


Дзённік па фальклорнай практыцы
студэнткі І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
Клімянок Жанны Юр’еўны


Месцы запісаў:
г. Светлагорск, Гомельская вобл.

Колькасць адзінак: 63.

Час: 14 дзён з 2 жніўня на 16 жніўня 2010 г.

Кіраўнік: Марозава Т.А.


МІНСК 2010г.

Далей


База дадзеных горада Светлагорск

I. Фальклорная проза.
Жанр – магічнае апавяданне.

1. “Неразменны рубель”.
Рубель гэты валодае здольнасцю вяртацца назад у кішэню свайго ўладальніка.”Каб яго атрымаць, кажуць, трэба зрабіць наступнае: бяруць у кішэню срэбраны рубель ды ідуць на Хрыстову ютрань. Калі святар кажа людзям “Хрыстос уваскрос”, тады прагны мець неразменны рубель адказвае “антлюз маго”. Пасля Хрыстовай ютрані срэбраны рубель і атрымоўвае свае цудоўныя ўласцівасці”.
Ёсць яшчэ вялікая колькасць спосабаў здабыць неразменны рубель, але, відавочна, ва ўсіх іх трэба звяртацца да цьмянай сілы:
“Шукальнік неразменнага рубля ідзе на кірмаш, не з кім не гаворачы і не паглядаючы назад, і купляе там гусака без усякага гандлю. Прыйшоўшы дахаты, ён так сціскае гускау шыю, што той задыхаецца, а шукальнік кладзе неашчыпаную птушку ў печ ды смажыць да паўночы. Потым вымае з печы, ідзе з ім на скрыжаванне шляхоў. Там ён павінен сказаць: “Купіце ў мяне гусака, дайце за яго рубель срэбраны.” У гэты час нячыстая сіла з’яўляецца ў выглядзе пакупнікоў з прапановамі рознай цаны. Шукальнік вымушаны быць цвёрдым, бо інакш яго задавіць нячысцікі. Калі ж з’яўляецца пакупнік за срэбраны рубель, то гусака трэба яму прадаць. Уладальнік жаданага рубля мусіць ісці наўпрост дахаты, не азірацца і не з кім не весці гаворку. Тым часам нячыстая сіла прагне вярнуць рубель і крычыць яму ўслед: “Ты ашукаў нас! Твой гусак мёртвы! Навошта адарваў яму галаву, а сам даказваў, што ён жывы?” Шукальнік не павінен слухаць такія апавяданні, ён абавязаны хутчэй бегчы ад нячыстай сілы. Калі ён не вытрымае і будзе гаварыць з ёй, то рубель знікне з яго рук, а ён сам апынецца ў багне па горла. Калі ж вярнецца цэлым дахаты, тады гэты рубель будзе яго карміць усё жыццё. Знахары раяць такім уладальнікам ніколі не браць рэшты з купленай рэчы, бо іначай рубель загіне. Быццам нячыстая сіла залазіць у гандляра і дае рэшту, хаця і не трэба было б нічога. Яшчэ кажуць, гэты рубель не зажываецца доўга, бо рана ці позна нячыстая сіла спакусіць уладальніка. У такім разе замест рубля ў чалавека застаецца чарапок гліняны. Іншым разам неразменны рубель не даецца ў рукі”.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Клімянок Жанна Юр’еўна ў 2010 г. у г. Светлагорск Гомельскай вобласці ад Пайко Кацярыны Гаўрылаўны, 1939 г. н., беларускі, пісьменнай, мясцовай.

Далей


Карткі


Рэестр фальклорных матэрыялаў рэгіянальнага архіву Гомельская вобласць Светлагорскі р-н
Год № папкі Вёска/пасёлак/горад Колькасць адзінак, з іх па жанрах Інфарманты Збіральнік
2010 г. Светлагорск Колькасць фальклорных адзінак 63, з іх:
Фальклорная проза:
• магічная проза:
-магічнае апавяданне – 1.

Малыя жанры беларускага фальклору:
-прыказкі – 7;
-прымаўкі – 2;
-загадкі – 7.

Пазаабрадавая лірыка:
• бытавыя песні:
-сямейныя песні – 2;
-песні пра каханне – 2;
-сіроцкая песня – 1.

Сучасны гарадскі фальклор.

Вусныя формы:
– гарадскі дзіцячы і школьны фальклор:
-“страшылкі” – 7;
-апісанні гульняў – 9;
Пісьмовыя формы:
-”девичьи” стихи – 25.
Клімянок Ніна Васільеўна (1946),
Клімянок Марына Юр’еўна (1999),
Пайко Кацярына Гаўрылаўна (1939),
Сакольнікаў Дзмітрый Уладзіміравіч (1991).
Клімянок Жанна Юр’еўна
спецыяльнасць
“Беларуская філалогія”


Сайт создан в системе uCoz