Нашы перакладчыкі

Мікіта Супрунчук, выпускнік філалагічнага факультэта БДУ


Мікіта Супрунчук

Никита Супрунчук — один из тех студентов, точечная связь с которыми поддерживается у преподавателя на протяжении ряда лет.

В 1997 году Никита — студент филфака по специальности «Славянские языки и литературы», сербист.

На их курсе я худо-бедно читала курс фольклористики, а студенты радовали меня на практических занятиях. Их уровень подготовки был столь высок (но это не моя заслуга), что вся группа, к сожалению, за исключением одного человека, получила на экзамене отличные оценки. Такого в моей практике не было ни до, ни после: вот это был набор!

Не секрет, что филологи предсказуемо «западают» на «Морфологию сказки» В. Я. Проппа. Никита не был исключением. В результате его выступление на практическом занятии с анализом морфологии сербской сказки «Ђаво  и његов шегрт» ("Дьявол и его ученик") переросло в серьезный доклад, озвученный на студенческой научной конференции.

В семинары нашей кафедры теории литературы славистам ход был закрыт, но оставалась СНИЛ «Фольклористика», членами которой, сами того не подозревая, они автоматически становились, когда включались в курируемые мной научные проекты. Один из таких проектов - «Жанровые системы сербского и белорусского фольклора: общность, параллелизм, лакунарность» ожидаемо стал победителем университетского конкурса студенческих работ.

Итоги исследования мы напечатали в своем сборнике «На хвалях філалогіі. Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы» (2002).

Его участники — Ольга Вахмянина с темой «Сербский эпос и историческая действительность (стереотипы поведения и система взаимоотношений героев)», Александра Сакович с темой «Прыказкі і прымаўкі: фальклорны жанр і моўная з’ява», Славяна Шамякина, обратившаяся к теме «Да пытання аб семантыцы вобразаў казачных коней, атрыманых героем ад бацькі-нябожчыка». Руководитель проекта магистрантка Татьяна Лукьянова рассмотрела национальную специфику белорусских и сербских легенд. Нас поддержала доцент Ольга Приемко с темой «Сербские свадебные лирические песни».

Тема Никиты звучала так: «Да пытання аб перадачы сербскай анамастыкі па-беларуску». А вот для моей статьи «Божич и сербские божичные песни» Никита сделал переводы этих песен на русский язык, что, конечно же, было обозначено.

По окончании аспирантуры Никита успешно защитил кандидатскую диссертацию на тему «Субстантивное словоизменение сербского языка: синтез словоформ» (научный руководитель — профессор Б. Ю. Норман), много публиковался.

Было интересно узнать, что Никита продолжил переводческую деятельность.


Милош Евтич слева

По его словам, однажды на филфаке Белградского университета где-то в 2012 году он увидел объявление, привлекшее его внимание. В нем руководитель детского литературного кружка Милоша Евтича обращался с просьбой помочь с переводами.

Конечно, Никита откликнулся, позвонил энтузиасту, члены кружка которого были многократными победителями конкурсов самого разного уровня. Они стали контактировать, а потом и сотрудничать. Результат — переводы детских стихотворений на белорусский язык.

Никита прислал нам рукопись переводов на 122 страницах!

Впечатлило все: и стихотворения ребят, и переводы, и — главное! - энтузиазм Милоша Евтича. С

огласимся: его бескорыстная подвижническая деятельность — прекрасный пример для подражания.

Название литературного кружка в переводе с сербского языка на белорусский звучало несколько неожиданно, но нам понравилось: «Цмок у зялёных шкарпэтках».

Сегодня в переводе Никиты Супрунчука мы представляем всего лишь по одному стихотворению каждого автора. Именно на них остановила свой выбор кандидат филологических наук, доцент Татьяна Лукьянова, по моей просьбе прочитавшая все 122 страницы рукописи.

Надеемся когда-нибудь увидеть книгу переводов Никиты Супрунчука в полном объеме, чему будем несказанно рады.

Р. К.


КРЫСЦІНА АРСЕНІЕВІЧ
З в. Попінцы, выпускніца базавай школы імя Слабадана Баіч-Паі 2011 г. (Печынцы).

Чаму вы нас, малых, не разумееце?

Была б у мяне часу машына,
у гадах гэтых нялёгкіх
запрасіла б я дзядулева сына,
каб нейкім шляхам цудоўным

у школу маю завітаў, у шосты «Б».
Сам каб прыйшоў ці з мамай,
убачыў бы, што я там раблю
і што са мною трэба рабіць.

Дарагія дарослыя, што вас здзіўляе?
І вы ж калісьці малымі былі!
І вам тады неспакойна жылося –
кароткія канікулы, цяжкія кнігі!

Прыйдзіце да нас, будзем разам расці,
што цяпер вы не даяце – мы потым зробім.
Пасля школьнага званка раскажу я вам,
чаму не Бах, а Мадона,

на выхадных чаму вершы пісала я,
замест таго, каб фізіку вучыць,
чаму я тое рабіла, што нельга,
матэматыку чаму не вучыла.

І чаму дзядулі настойваюць,
Бабулі чаму просяць:
«Бурачны сок толькі добры,
кіньце вы, дзеці, кока-колу!»

Зусім нас ніхто не разумее,
усе яны здзіўлены
(і бабуля, і дзядуля, і мама, і тата):
чаму ж перад абедам у фастфуд мы ўсе ідзём?!

Таму ім і кажам, як іншыя дзеці:
«Дарагія дарослыя, што вас здзіўляе?
Чаму не разумееце нас –
і вы ж малыя калісьці былі!»

НІКАЛІНА БОЖЫЧ
З в. Печынцы, IV клас базавай школы імя Слабадана Баіч-Паі (Печынцы).

                                  Паэтка
Як вырасту, то паэткай сапраўднай я стану, буду вершы
пісаць і для дарослых, і для малых, –
і ўсе хваліць мяне
будуць!

Буду вершы пісаць пра фіялкі,
цвыркуна маленькага, пра пятністае

аленяня,
пра манекеншчыцу-бусліху,
што па лужыне ходзіць,
самы ж лепшы я верш брату складу,

брату Нікалу,
які лахматых шчанятаў любіць!

Будзе ў вершы
і вусаты
дзед Лула, які ў халадку адпачывае,
ды ўнук яго Дулэ, які са школы ўцякае…

Ведаю я:
аднойчы,
як вырасту, буду паэткай!

УЛАДЗІМІР ЁВІЧЫЧ
З в. Печынцы, IV клас базавай школы імя Слабадана Баіч-Паі (Печынцы).

                  Левыя і правыя песні
Калі я быў дарослым,
то быў я паэтам,
я песні пісаў –
і правільныя, і няправільныя,
левыя
і правыя!

...Пра норавы
людскія,
пра Дунай і Саву –
цудоўную
раку,
але пісаў іх дзецям – яшчэ больш цудоўным!

БОЯНА ТОМIЧ
З в. Добрынцы, II курс тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

Цень, які ў куточку пакоя сумуе

Разышліся даўно бацькі нашыя,
не было ў іх надзеі ды волі,
што будзе і болей
назаўтра. Былі
яны дзеці. Што зналі яны,
апроч зніклай любові?

Тугу, што ў куточку пакоя сумуе,
Кожны бачыць і чуе!

Жаданне расло, бы каса,
Якая
на ветры віецца, што носіць яе
у жыццё новае, поўнае
палёту і шчаця
ці, можа, тугі і няшчасця?

Цяпер гэта лёгка казаць –
шчаслівыя мы, і надзея пачала ажываць,
ды яны толькі ведаюць, як гэта –
правесці без брата дзяцінства,
якое для кожнага ёсць
маладосці куточкам, што ўзнікае,
а ў той самы дзень і знікае...

СНЭЖАНА ЯКШЫЧ
З в. Кралеўцы, выпускніца 2010 г. тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

                                      Муха
Зноў нехта знайшоўся, хто капаецца па незайгоным
ранам, як муха назойлівая. Паспрабавала яго я выдаліць
з жыцця свайго, алі, дый гэтым разам няўдала –
закаханасць мне перашкодзіла

і дазволіла
таму насякомаму цалкам раны мае
раскрыць, каб мяне
зноў абрынуць на дно,

а толькі ж прыступка адна не ставала да самага верху!
Муха гэтая спачатку крылы свае мне дае... Дазваляе
на іх адляцець ў самае неба і на самым прыгожым,
самым воблаку мяккім спраўдзіць уяўна

мары мае,
дом узвесці для нас, дом поўны кахання,
пяшчоты, увагі, уражанняў самых цудоўных
ад гэтага свету... І толькі я ладзіць узялася

чарапіцу апошнюю на даху той хаты,
як муха
мне крылы бяздушна
сарвала

са спіны і хладнакроўна
з аблокаў мяне штурханула!
А потым зноў з'явіцца нехта... Па праўдзе,
баюся крыху я таго, што чакае мяне...

ЕЛЭНА ДЖАКУЛА
З г. Рума, выпускніца 2010 г. тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

                                        Жыццё
Пра любоў пісаць не перастануць... Заўсёды нанава
любоў... І зноў,
любоў... Толькі праз любоў адкрываецца
жыццё!

САНЯ ВЕЛІКІЧ
З в. Печынцы, выпускніца 2010 г. тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

            Я адчуваю я, як ты жывеш
Бачу я, як ты купаешся ў промнях Сонца,
раўніна мая, золатам убраная,
раўніна мая, спёкаю напоўненая,
раўніна мая, кроўю залітая!

Бачу цябе: ты бязмежная, вока маё
край твой заўважыць не можа...
Раўніна мая, плечы твае нараджаюць,
цела тваё квітнее!

Бачу цябе я, шчаслівая,
бо кожную пазнаю баразную тваю,
бо кожную бачу слязу тваю
і кожны твоё шэпч чую.

Раўніна мая, я частка цябе, частка тваёй красы,
якую ў бязмежжы ты шырыш;
раўніна, адчуваю я, як ты дыхаеш,
раўніна, адчуваю я, як ты жывеш!

КАТАРЫНА МІЛКІЧ
З в. Добрынцы, выпускніца 2010 г. тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

        Верце дзеці ў лепшае заўтра

Часта я слухаю матчыны словы:
«Не дазваляй, дачушка, каб табе дурылі гловы!

Не падае, дзеці, нічога з неба,
трэба сумленна зарабіць сабе хлеба!

Працавітымі будзьце, веруйце ў Бога.
Заўсёды блізкаму дапамажыце.

Нельга ніколі красці і лгаць,
ніхто вас іначай не зможа ўратаваць.

Шануйце, дзеці, што маеце,
і глядзіце заўсёды, каб іншым падаць.

Дай ты няшчаснаму хлеба кавалак,
ён табе будзе ўдзячны нямала!

Веруйце, дзеці, у лепшае заўтра,
кожнае ночы і кожнага рання!»

ТАМАРА СТАФАНАВІЧ
З в. Шыманаўцы, выпускніца 2011 г. тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

              Прабачаць – значыць жыць

Я ўпэўненая, што само слова «жыццё» – гэта нешта сапраўды
вельмі прыгожае і кожны чалавек павінен быць
вечна ўдзячным Богу, – бо ўбачыў святло гэтага свету, –
і радавацца жыццю, бо яно, хаця і добрае, але ж вельмі кароткае і не дае
зваротных
білетаў –

калі мы дойдзем
да канца, то сядзем
на вечны цягнік, які больш ніколі не вернецца.
Таму людзі павінны шанаваць
і любіць адно аднаго, дапамагаць адно аднаму, але перш за ўсё – дараваць,
бо дараваць – значыць жыць.

ДЭЯНА ЛУКІЧ
З в. Печынцы, І курс тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

        Рака, якая цячэ далёка

«Дапамажы, Божа, благаславі
і напоўні нас ўсякім
святлом, дабрынёй.
Хай жывуць дзеці ў свеце кахання,

Няхай растуць без кепскіх
успамінаў,
без карцін пакут
і розных злых

спраў, якія робяцца
на гэтым свеце, які знаходзіцца ў тваіх
руках»,

такія словы бабуля казала: «Усе злыя
людзі, што псуюць радасць тваю і радасць іншых дзяцей, будуць якімсьці чынам пакараны Богам, які ўсё бачыць! Ён не ўмее ненавідзець, але толькі любіць,

і гэтым ён вучыў усіх людзей,
каб былі яны несапсаваныя і праз працу ажыццяўлялі свае жаданні.
Часам мы думаем, што Бог несправядлівы, але гэта не так!
Шануй Божыя запаведзі і не бойся:
жыццё бы рака, якая цячэ далёка,
далёка, – і сам не ведаеш куды».

ЗОРАНA СРЭМЧАВІЧ
З в. Попінцы, выпускніца базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi 2011 г. (Печынцы).

                Не смейся з-за чужых пакут
Бабуля старая, з чыстымі думкамі, з радасцю
ка мне падыходзіць з кнігай у руцэ,
хрэсціць мяне трыма пальцамі,
кажа: «З чужых жа пакут ты не смейся,

Богу маліся за здароўе сваё,
і Божа пачуе маленне тваё!
Бог жа на небе, бачыць ўсіх нас,
добрых прымае малітву-наказ!»

ЁВАНА СТАНІСЛАЎЛЕВІЧ
З в. Печынцы, выпускніца базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi 2011 г. (Печынцы).

        Чаму ты смяешся?

Чаму ты смяешся, майскае сонца,
Кпіш ты з мяне,
хіба не? Разумею, ўсё роўна
табе, што мой мілы цяпер ля яе!

Сонца, зайдзі за аблокі!
ідзі, ў слязах не красуйся маіх – у возеры болю майго,
бо вочу пякуць мне ад ззяння твайго,
а цяпло тваё грэе, як рукі яго.

ДУШАН МАНДЗІЧ
З в. Печынцы, выпускнік базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi 2011 г. (Печынцы).

                          Кот у вакне
Ноч мой пакой пакідала...
Раптам цень нейкі з’явіўся ў акне,
Чорную лапу па шыбе спусціў
І мяне разбудзіў!

Вось сонца павольна ўстае,
Але кот застаецца ў акне.
Дай жа ты мне адаспацца,
Хіба ж ты ўсё-такі не папараца!

Чорны вампір, не здаецца ўпарта
Праз шыбу глядзіць ён лупата!
Думаю: якога чорта хоча гэты звер,
Перарваў мой сон менавіта цяпер?

НІКАЛА КНЕЖАВІЧ
З в. Печынцы, V клас базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi (Печынцы).

                Умельства

Калі я хачу што-небудзь сказаць,
Спачатку нахлыне глупства!
Таму я разяўлю рот
і пачакаю, пакуль глупства вылеціць...

І толькі тады я пачынаю гаварыць!

АНА ДЖУРДАВІЧ
З в. Печынцы, ІІІ клас базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi (Печынцы).

                              Бяда

Бяда – гэта калі ў кампутар гуляеш
І паўгадзіны прайшло,
А мама садзіць за дамашняе заданне.
Бяда – гэта калі цябе нехта

мячом ударыць
па
твары
І ў цябе вялізны сіняк ўскочыць.

САША КІЦІЧ
З в. Печынцы, V клас базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi (Печынцы).

                              Рыфма

У вершы заўсёды рыфма бывае,
Няхай кожны сваю адшукае!

Як матуля да суседкі завітае,
Дык тата піва адкрывае.

З-за татавага піцця,
Няма матулі больш жыцця!

НІКАЛА БОЖЫЧ
З в. Печынцы, VІ клас базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi (Печынцы).

                              Ніхто не разумее
Ніхто не разумее, што такое слава паэта:
Як змораць думкі, то лічаць – проста сон гэта!
Вось, кожны радок, як хмара, цёмным стаў,
Я добра пачаў, ды затым заблукаў!

КАТАРІНА ГОІЧ
З в. Печынцы, ІV клас базавай школы iмя Слабадана Баіч-Паi (Печынцы).

                              Неразбярыха

Аднойчы нечакана
За скрынкаю з шафы кубак з’явіўся
І ўнізе на сто кавалкаў разбіўся!
У скрынцы няма нічога,
Толькі павучок, падобны да васьмінога!

І вось на падлозе драма,
З ёю побач я – сáма,
а скрыня
пустая ў ручцы маёй:
«Што ж я матцы
скажу сваёй?»

ЁВАН САВІЧ
З в. Добрынцы, І курс тэхнікума імя Мілэнка Веркіч-Нешы (Печынцы).

                              Памылка

Думаю часам: памылкі рабіў,
Вельмі ўжо цяжкі час гэты быў:
Настаўнікі ацэньваюць строга,
Галоўка малая – прадметаў многа!

У галоўцы той сшыткі, кніжкі, парты, дзяўчынкі...

О, як любіў я Саніцу,
Але Саніца любіла гісторыю!
Такая прыгожая, гнуткая ды румяная –
Ды бітва гэта мной прайграная.

Пагасіў вуглі кахання я з-за Міцы –
Каралевы ў матэматыцы.
Што я ўраўненне, можа ёй падацца,
Лёгка й смешна ёй са мною разбірацца.

Я шыю цягнуў, бы жырафа,
З-за Драганы – гожага географа.
Ды думала яна, што я – гара,
А на галаве маёй аблокі.

У Мілены розум выдатны,
Да моў замежных вельмі прыдатны.
Ды, хоць спрытны я, і акцёр ад Бога,
Што ні скажу – не разумее нічога.

Кахаў я Сэку, ціха, без панікі.
Усё тая ведала з раздзелаў батанікі.
Думала Сэка, што раслінай я вырас,
Імкнулася ставіць мяне пад прас.

Дзіяна выглядала выдатна,
І да граматыкі была яна здатна.
Ёй тыя правілы быццам бы лялькі,
Для мяне ж гэта пазла дэталькі.

І іншай каханай ствараў я эскорт,
Любіла яна фізкультуру ды спорт.
Прыгожая, складная, усё пад кантролем,
Кіламетры накручваў з ёю я кролем.

У канцы – музыкальная Міра,
Ноты чытала, бы прафесар клавіра.
Прыгожыя клавішы перабірае,
Каб заспяваў я, пакуль яна грае...

Думаю часам: памылкі рабіў,
Вельмі ўжо цяжкі час гэты быў.
Пакуль я ў каханні блукаў,
Розных прадметаў добра спазнаў.

І так вось, з болем любоўным
Калі без праблем, хаця б скончу я школу!