Выпускніцы філалагічнага факультэта
Ад паэзіі філалогіі да паэзіі саломапляцення
Выпускніца філфака Наталля Ярмоцык
З Наталляй нас завочна пазнаёміла майстар саломапляцення Алена Шабуня. Фотаздымкі вырабаў Алены упрыгожваюць чатыры вокладкі нашага выдання «Фалькларыстычныя даследаванні». А нам вельмі падаецца яе невялічкая, але вельмі паэтычная работа:
Сама Алена ўбачыла Наталлю на Рэспубліканскім свяце народнага мастацтва «Вясновы букет», якое ладзіць Саюз народных майстроў Беларусі пад кіраўніцтвам Я. Сахуты.
Алена сказала, што яна адразу звярнула ўвагу на майстрыху. Справа ў тым, што гэта прыгожая жанчына працавала ў стылі спіральнага пляцення, якое характэрна для майстроў-мужчын і вельмі рэдка для жанчын.
Незнаёмая жанчына пляла, не звяртаючы ўвагі на святочную мітусню. Яна чамусьці, як казала Алена, вельмі прыцягнула яе да сябе. Ад жанчыны, заўважыла суразмоўца, зыходзіла нейкая станоўчая энергетыка, а ад яе саламяных вырабаў — нібы набягалі цёплыя каляровыя хвалі.
Алена падыйшла, прывіталася, сказала пра сябе. Так яны, дзве майстрыхі, пазнаёміліся, паразмаўлялі, а потым, на наша шчасце, абмяняліся каардынатамі.
Наталля ўразіла Алену тым, што валодала мясцовай гаворкай і, акрамя таго, была выпускніцай філалагічнага факультэта БДУ. Яна вельмі плённа працавала з дзецьмі, дадала Алена, так што вам абавязкова трэба пазнаёміцца з Наталляй, якая, дарэчы, мае ганаровае званне «Народны майстар саломапляцення».
А навошта чакаць? Давай тэлефануй Наталлі. Яна патэлефанавала. І мы вельмі хораша паразмаўлялі з гэтай вельмі прыветлівай жанчынай, нашай выпускніцай.
Наталля ўсё зразумела і паабяцала даслаць пісьмовы аповед пра сябе, прычым на драгічынскай гаворцы, як мы яе папрасілі. Высветлілася, што гэтай гаворкай карыстаюцца ўсе сямейнікі — спадар і два іх сыны.
Вялікі дзякуй абедьзвюм майстрыхам — Алене Шабуне за тое, што пазнаёміла нас з цудоўным і таленавітым чалавекам, і Наталлі Ярмоцык за паразуменне.
Жадаем ім шчасця і плёну ў творчай працы.
Росказ про тое, як я, Наталя Ярмоцык (дівчачэ Прыбыш), выпускныця філологічного факультета Белоруского государственного універсітета стала народным мастером Белорусі по соломоплытінню
Родылая я в 1963 годы у сылі Людвіново Дрогычыньского раена Брэсцкыі області. в простій сылянській сім’і. Моі батькы робылы в колхозы, батько на тракторы, а мама була полеводом. До соломоплытіння ніхто ныякого отношэнія ны мав. Алэ мама, ны дывлячысь на тое, шо робыла вэльмы тяжко в колхозы, мала вылыкэ домашне хозяйство і трое дытэй, завшы находыла время на якэ-нэбудь рукоділле. У свободну мінутыну вона то вышывала, то вязала, то выбывала ковры голкыю, то шэ шо-нэбудь. І я завшы крутылася каля еі.
Мыні нравылося дывытыся, як хорошэ вона робыть, а як подросла, то стала ій помогаты. З самого дытынства я знала шо буду учітельніцыю. І всігда казала “Мам, я вэльмы хочу учыты дытэй”.
Так воно і вйшло.
Зразу в універсітет поступаты посля школы побоялася. Кончыла Пінскэ педагогічнэ учылішчэ, а посля поступыла на філологічный факультет Белоруского государственого унівесітета.
Алэ моя доля зложылася ны зусім так, як я хотіла. Посля універсітета учітелём я поробыла тры года в Дырывнянскій восьмілетній школы Дрогычыньского раёна, посля выйшла замуж, і тут пошло-поіхало.
Мій мужык був военный, ёго пырыкыдалы з гарнізона в гарнізон і я, канешно ж, йіхала за йім. Ёго пэршым місцэм службы була военна часть Засімовічы, шо в Пружанскым раёны.
В школы місця для роботы мыні ны найшлося. Пару місяців я сыділа дома з малым сыном. Одын раз мы гулялы по военому городку і я побачыла, шо на лавцы каля дома сыдыть одна жоночынка і шось плытэ з соломы.
Рукы ходять хутко, пырыбырають тую соломку вправо-вліво і получаеця такый хорошый узор, шо в мынэ аж дух захватыло.
Все , я захворіла. Пытаю: « Дэ Вы так научылыся, я тожэ хочу». А вона мыні кажэ, шо якраз зарэ Брэска фабрыка сувенірув открыве курсы по соломоплытінню , а посля оформляе учыніків для надомныі роботы.
Тут я і научылася плысты з соломкы, алэ поробыты на фабрыцы ны вспіла, бо мого мужыка отправылы служыты в Германію. І я пойіхала за йім.
Чырыз тры года начався вывод совецкых войск з Германіі, мужчыны осталыся, а сем’і пойіхалы дохаты. У нас вжэ було два сына. Я пойіхала до моіх батьків в Людвіново.
Якраз в гэтэ время було свободнэ місце заведуюшчыі сільскым клубом і я пошла туды робыты, шоб ны сыдіты у батьків на шыі і заробляты хоть якыі грошы.
Пэршэ, шо я зробыла, - гэто открыла кружок соломоплытіння для дытэй. І тут все началося.
Учытыся прыходылы діты ны тілько з мого Людвінова, а і з другых блызькых сіл, унукы з Дрогычыня кажду ныділю прыйізжалы до бабэй, шоб тілько пойты на кружок.
І тогді я поняла, шо я буду учітелем, алэ буду учыты дытэй старому рымыслу.
Шоб даваты дітюм новэ, трэба було учытыся самій. Якраз выйшла кніжка Ольгы Лобачэвскыі «Вазьмі простую саломку». По йій я учыла тое. шо ны вміла.
Нас з дытьмы прыглашалы на разны выставкы і конкурсы, мы об’йіздылы всю область. Люды довго ны отходылы од нас, дывылыся, як діткы плытуть так хорошэ. Гэто було шчаслывэ время.
Алэ мій Костюк прыйіхав з Германіі і мы пойіхалы служыты в Бырозу. Там я ны шукала роботу в школы, я хотіла учыты дытэй плысты з соломкы. Якраз тут открывся Децко-юношескый спортівно-эстетічэскый цэнтр і я тут стала учыты дытэй соломоплытінню. А посля стала діректором гэтого Цэнтра.
Учоба в універсітеты ны пройшла даром, бо высшэ образованіе ныкому шэ ны пошкодыло. Проробыла тут 30 літ , і шэ роблю, алэ зары тілько з дыткамы.
Кружок получыв званіе «Узорны калектыў», а я званіе «Народны майстар Беларусі» за збырыжэнне і популярызацыю народного рымысла. Я со свэю соломкыю об’іздыла пов-світа. Моі роботы е в Польшы, Францыі, Кітаі ,Росіі, Катары, в Гамэрыцы.
Моі сыны уміють плысты з соломкы, мій мужык знае, як ейі посіяты, кормыты, ростыты. А я жну ейі сырпом, як колысь жалы моі баба і прабаба.
Сіімо мы еі в Людвіновы. Батькову хату ны продаемо, йіздымо туды кажды выходныі. Там хата, там діда Хвэдора еблыні, мого батька Лідіка (Леаніда) лыпы і клены. Там мое місцэ сылы.
Мы всі збыраемося літом там: брат, сыстра, іх сем’і. Мы всэ збырыгаемемо там. Мыні кажуть зріж старую еблыню, а я ны можу, бо дід садыв еі.
Я прытулюся до старого комыля і вспомынаю, як папо з мамыю грыблы тут сіно, а я босымы ногамы бігала, малая, каля іх. І наш язык (мова) такый можэ кому простый і смішный, а нам такый дорогый і понятный.
Мы говорымо на ёму дома, в сымні , бо ек філолог, я знаю: трэба шануваты і бырыгчы ёго, бо то е свое, ріднэ. І хлопцы моі уміють говорыты, бо чулы ёго каждый дэнь вдома.
Воны тожэ кажуть, шо ны будымо продаваты гэту хату, бо тут жывэ дух хліба і нашого роду.
Наталля Леанідаўна Ярмоцык, 10.12. 2024 г., г. Бяроза.
Шоб діты змалку зналы шо соломка-то е нашэ, ріднэ. “Экскурсія у майстэрню”
Каждый год прыймаю участіе у рыспубліканскіх фестівалях
Свято-конкурс “Вясновы букет”г.Мінск
Фестіваль”Вянок дружбы” г.Бобруйск
Гучу рымыслу і малых, і старых г.Гродно, “Фестываль нацыянальных культур”
Моі гучні
Моя сымня-моя опора. Мій мужык Константін і сыны Павло і Жэнік
Для хорошухы Алесі з Бобруйска
Сонцэ в долонях