Антрапалогія фальклору

Народны фалькларыст Варвара Грэцкая


Генадзь Лапацін

Варвара Аляксандраўна Грэцкая нарадзілася 18 снежня 1925 года ў п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1992 годзе яна пераехала ў Ветку, калі Амяльное ў шэрагу іншых пяцідзесяці васьмі населеных пунктаў раёна спыніла сваё існаванне, а жыхары былі пераселены ў іншыя гарады і вёскі Беларусі. У Ветцы яна пражыла да самай смерці ‒ да 3 студзеня 2021 года.

З Варварай Аляксандраўнай мы прасябравалі недзе шаснаццаць гадоў: з 16 верасня 2005 года па 3 студзеня 2021 года. Яна мяне проста ўлюбіла ў культуру свайго пасёлка. За час нашага сяброўства я шмат даведаўся пра традыцыі Амяльнога. Мы часта сустракаліся, размаўлялі, і з цягам часу нашы размовы ўвасобіліся ў шматлікія публікацыі і кнігі.

У 2015 годзе ў гомельскім выдавецтве «Барк» выйшла з друку кніга «Варвара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры».

Зместам кнігі стала жыццё Амяльнога, увасобленае ў песнях, павер'ях, прыкметах, абрадах, запісаных мной на працягу 2005 ‒ 2014 гадоў.

У 2017 годзе — другая: «К каждаму разгавору прыказка ё...» З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна‒парэміялагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.», у якой жыццё Амяльнога паўставала праз прыказкі і прымаўкі, якіх я запісаў ад яе кала трох тысяч.

У 2023 годзе ў кнізе «Паслядоўніца. Варвара Грэцкая – выбітны носьбіт беларускай народ¬най традыцыі» змешчаны расповеды Варвары Аляксандраўны пра традыцыі сваёй сям'і.

Таксама былі шматлікія артыкулы ў такіх выданнях, як «Живая старина» (Москва), «Антропологический форум» (Санкт‒Петербург), «Palаeoslavica» (Кэмбрыдж, Масачусетс), «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні», а таксама ў матэрыялах навуковых канферэнцый.

Мала хто з носьбітаў беларускай народнай традыцыі мае такую багатую бібліяграфію.

У маёй, ці, дакладней сказаць, – нашай новай кнізе Варвара Аляксандраўна распавядае і разважае пра фальклорныя традыцыі сваёй радзімы. Яе веды ў гэтай тэме настолькі рознабаковыя, а меркаванні настолькі тонкія і глыбокія, што дае падставы вызначыць іх як народную фалькларыстыку і народную культуралогію.

Варвара Аляксандраўна разважае пра ролю песні ў жыцці вёскі, асобна ўзятай сям'і, ў жыцці і лёсе асобна ўзятага чалавека; мяркуе пра ролю і лёс таленавітай асобы; гаворыць пра механізмы існавання песні ў традыцыі, пра механізмы перадачы традыцыі паміж пакаленнямі; выказвае свае меркаванні пра сучасную эстраду.

У разважаннях і высновах Варвары Аляксандраўны ў вышэйшай ступені грунтоўна асвятляюцца пытанні, якія тычацца псіхалогіі творчасці, прынамсі ролі таленту («адоранасці»). Паводле Варвары Грэцкай, адсутнасць «адоранасці» нельга падмяніць ні апантанасцю, ні вучобай, ні ўпартай працай.

Яе меркаванням можна давяраць, бо гэта меркаванні асобы, якая ў народнай культуры прайшла шлях ад дзіцячага, непасрэднага сузірання да свядомага ўдзелу ў актах традыцыі (песнях, абрадах, святах).

У яе, неабцяжаранай тэарэтычнымі ведамі па гісторыі і тэорыі фальклора, ёсць свае найкаштоўнейшыя веды, якія ёй даў вопыт традыцыі:

«Я на празнікі багата знаю… Што мяне баба навучыла… Баба наша ўсё зна¬ла, і мне ўсё паказывала… <…>
Я гаварю: "Баба, ідзе ты вучылась? Ты ж у школу не хадзіла?"
А яна мне гаворя: "Мая ўнучка, ета ў мяне ішчэ мая прабаба была, старэнь¬кая, ішчэ прабаба пела, і я навучылась кала яе. Я ўжо навучылась кала бабы. А ты ўжо навучылась кала мяне"».

Такім жа чынам я вучыўся каля Варвары Аляксандраўны… І, па сутнасці, я стаў апошнім знаўцам амяленскай традыцыі:

«Памёрлі людзі і з сабой папаняслі песен і казак, і ўсякага ўсяго. Не расказалі нікому. Тады ж не нуждалісь етым. Ета толькі ты адзін на свеце сабіраіш».

Бабуля Варвары Аляксандраўны Алена Максімаўна выдатна разумела каштоўнасьць ведаў, якія намагалася перадаць унучцы:

«Баба калісь казала: "Як памру, дак не забудзь, падбяры ўсё маё смецце, што я табе гаварыла. Ета ня смецце, яно і нада будзя. Дак падбяры яго, не выпускай із свае галовачкі". І во яна дабілась, штоб я пры старасці гадоў гаўно ета раказывала».

І быццам паўтараючы сваю бабулю, Варвара Аляксандраўна вызначае:

«Пачытай мае ўсе песні, і німа такія херовыя песні, а якую не пачанеш, дак ума набярэсся. Яны ўсі талковыя».

Дзякуючы маім асобным публікацыям і кнігам амяленскія фальклорна-этнаграфічныя традыцыі сталі здабыткам свету.

Варвара Аляксандраўна гэта добра разумела:

«Вот ані ў міне на душэ былі, я іх знала, а ціпер ты... З душы іх усе зняла, мне і добря, што я людзям як падарак падарыла. Можа, яшчэ які найдзіцца, пачытая ці што-нібудзь...»

Іх, сапраўды, чытаюць, цытуюць, на іх спасылаюцца фалькларысты, этнографы, дыялектолагі.

Кніга падрыхтавана… Атрымаецца ці не атрымаецца выдаць ‒ вялікае пытанне… Але ж як сказала Варвара Аляксандраўна: «Можа, яшчэ які найдзіцца, пачытая ці што-нібудзь... А наша дзела – пець…»


«Песня сама падбярэ голас...»

                              * * *

У мяне іх мільёны етых песен … Песенку, калі якую ўздумаю, такую і пяю.

                              * * *

Песня сама падбярэ голас. Песня, якая ё, яна свой голас падбярэ. На адзін жа голас ня будзіш пець усі песні. Сама песня голас падбірая.

                              * * *

Еслі я пачую, душа баліць, штоб я яе... Пабыла... Цекст красівы... Яна ж прагаварыла скорынька... Ён мяне ў душу ўлез... Вот хочу!.. Ніхай буду паміраць, штоб толькі ўзнаць, раз мне панаравілась... Вот яна мне нада?.. А вот душа баліць... Думаю: «Вот ішчэ тую песню... Песня тая не даработана мною. Яна даўжна, штоб я... Яна даўжна папасць мне на язык уся... Штоб я яе знала».

                              * * *

Я калі ўвечары сяжу, сяду, штоб тут не чулі праз вакно, і пяю песню. Якая мне панаравіцца, выбяру і пяю, і прапяю, усі мне наравяцца. Думаю: «Госпадзі! Усі мне наравяцца». Ета ж я пяю, што баба і матка прядуць кудзелю, лён, а я вяжу.

                              * * *

Я на агародзі буду палоць, і пяю сабе. Калісь дзесяць сотак мы бралі зямлі, як на Тарасаўку едзіш, дак я проса пасеяла, палю, траву тую рву, палю проса і пяю. А там адзін дзядзька церяз... Ішчэ такая палоска, тады яго... Ён падышоў і гаворя: «Думаю, ці ета хто плача, ці ета хто пяе? Дак ета ты, маладзічка, пяеш?» – «Я». Я іх патроху каждаю пряпею.

                              * * *

Як памру я, дак у пеклі буду з чырцямі песні свае пець. Я і там буду пець. А ты як пачуіш мой голас, дак скажыш: «Во ета Аляксандраўна пея.»

                              * * *

<Што ў песні галоўнае: маціў ці словы?>
Песня даўжна быць красівая па слажэнію. Я не знаю, як аб’ясніць. Проста пяеш яе – і красіва. Другую кнігу чытаіш, яна такая безынцірэсная. Бываюць такія кнігі, што… А другую – не атарвацца. Так жа і песня. І на маціў. Яе ўжо ніяк не спяеш, ужо другім мацівам нельзя, таму шта яна не падойдзя.

                              * * *

Дзед Заяц сказаў: «І мы тыя песні знаім... Ну ты ўсё раўно пяеш красіва... Дзіцёнак, табе ішчо дзвенаццаць гадкоў табе, а ты пяёш старынныя песні».

«А ета ж баба вучыла, і я перяняла…»

                              * * *

Первая баба навучыла. І панаравілась. Вот красіва... <…>Я ж ня ўмела... «А-а-а!.. Баю-бай!» А баба міне навучыла.<…> «Баю-баюшкі-баю...» Яна мяне вучыла. Ягорка малы, дак яна мне... А такія і ад дзевак бальшых навучывалась... «Баю-баюшкі-баю...» Яна мяне вучыла. Я: «А-а-а. А-а-а...» Яна гаворя: «Не "А-а-а… А-а-а..." Давай я цябе песню навучу. Я гаварю: «Баб! Ну, давай...»

                              * * *

Мы гаворым: «Баба, адкуль ты знаіш етыя песні?» А яна гаворя: «А ета ж баба вучыла, і я перяняла».
Наша баба умная была. Матка ўсё казала: «Ты спракаветашная... Тут, можа, мільён гадоў... І тоя знаіш. Ужо па-новаму начынаяць людзі гаварыць, а яна спракаветашная».
А дзед Майка будзя казаць: «Ну як, Алёнка, правільна! Выкапый з глыбіны, а то яны ўсё закапыяць разгавор калісяшні».

                              * * *

Баба мая Алёнка столькі малітваў знала. Што адкуль яна іх брала? І станя маліцца, нанач увечары малілася, і ўранні, падыміцца. Ніхай тут дзела гарыць, а яна карову летам падоя, а то шчэ заранія ўстаня. Богу моліцца. Дак мы калісь стаім. Ну я на малітвы на етыя тугая… Песні зразу схватываю. Баба і гаворя: «Стой са мной уряд». Я стаю і гляжу. Яна: «Ты на мяне не глядзі. Слухай толькі».

                              * * *

Баба калісь казала: «Мая ўнучачка, (як я ей дзве песні прапела)... Мая ўнучачка, як я памру, сколькі астанецца песен, што ты іх ішчэ сабе не ўзяла». Я гаварю: «Ой, баба, тут етых негдзі дзець».

                              * * *

Калі баба памірала: «Спей ты мне песенку. Спей, я цябе прашу». – «Ой, баб, ты такая бальная ляжыш». – «Спей, я цябе прашу». Баба прасіла «Па Дону гуляя...» Пачці да палавіны прапела, а яна мне гаворя: «Хваця. Прапей мне "У полі судзянушка..."» Я і тую прапела палавіну. І яна, бачу, я гаварю: «Баб, ці ты паміраіш, ці слухаіш?» – «Ты міне закалыхала. Я лягу, пасплю». І я ўжо болей ня пела. Так яна прэдяна была песням. Ой, яна іх знала! Я ж табе кажу, што песня: «Рассыпала аряшочкі на ляду, // А я іх жа, мамачка, ужо не сабяру...» І к цёткі Крыўцовай, жыла церяз дарогу... І сёстры к ёй прыдуць, і пяюць яе... А я любіла... І яны запяваюць... Калісь на свадзьбе... Прышла к Козырыхі... Алёну аддавалі... Мы з Алёнай меншыя былі...

«Бацька і матка, і баба – яны пелі...»

                              * * *

Прабаба, баба ішчэ жылі ў іх, і матка наша – сям'я такая бальшая... І бацька славіўся, харошы ён быў, бацька наш, ён і граматны быў. Халасцякамы еты хлопцы ўжо хадзілі на клырус, пелі яны красіва, мужчыны, і дзеўкі, тады ўсе на клырус хадзілі, баба наша, і матка... І цэрква аж ряўла! Усі стаялі... І старыя... І малыя... Учылісь... Пелі.

                              * * *

Баба ўсяму навучыла... Вот усяму... Будзя казаць: «Мая ўнучачка, дзелай так... Харашо... Яно будзя добря... Штоб людзі не смяяліся, а хвалілі...» І вот баба... Усягда ўрэмя... Будзя дзелаць і гаварыць... А матка скажа: «Ідзі… Послі ета здзелаім...» А баба мне атвет дае сійчас жа... І я ў яе што ні пытаю, яна мне... Калісь грубка топіцца, бульбу чысця, а я буду ў кружыве вязаць крючком... Буду казаць: «Баб, давай-ка песні пець...» А яна: «Мая ўнучка, німа чо-та настраенія...» Я кажу: «Ну, баб, ня хочыш, ня нада...» – «Ну, давай! А то я бачу, я цябе абідзіла...» Я гаварю: «Да я ні абідзілась...» – «Ну, давай якую песню...» Я гаварю: «Баб, якую?..» – «Да якую запяеш...» У бабы голос тож харошы быў... І вум харошы быў... Яна знала ад шведа-дзеда...

«Первая баба навучыла. І панаравілась...»

                              * * *

Первая баба навучыла. І панаравілась. Вот красіва...

                              * * *

<Якую песню баба вас навучыла самаю першаю?> «Баю-баюшкі-баю... « Яна мяне вучыла. Ягорка малы, дак яна мне... А такія і ад дзевак бальшых навучывалась... «Баю-баюшкі-баю...» Яна мяне вучыла. Я: «А-а-а. А-а-а...» Яна гаворя: «Не "А-а-а. А-а-а..." Давай я цябе песню навучу. Я гаварю: «Баб! Ну, давай...»

                              * * *

<Колькі вам было гадоў, калі вы пачалі пець?>
Гадоў сем было ці малажэй, бацька памёр, мне было восем гадоў. А шчэ бацька быў, ён падойдзя, абнімя да пацалуя мяне і Тусю, і Машу: «Ой, мае-та вы, дзевачкі, залатыя ў мяне дзевачкі!» <Малыя, якія песні пелі?> Усякія. Вот сядзіма на печы і калодзезь із смолі кладзём і пяём, мы усі зналі. А што я знала. «Варка, давай вон тую!» Я ўжо начынаю.

«Німа дзядоў, як калісь былі...»

                              * * *

Кала дзядоў можна было навучыцца. У іх такія разгаворы былі харошы: то казкі, то прыказкі.

                              * * *

Ціпер жа такіх ужо дзядоў німа старых. А калісь былі старыя дзяды. Ад іх вучылісь багата.

                              * * *

Думаю... Усё казала: «Столькі я песен знаю...» І калісь Салада... прыходзілі з маткай Танькінай, нашай нявесткі, Ягоравай жонкі, з маткай... Яны дружылі... Дзве падругі... Як прыдуць, Ягор ужэ ідзець: «Ідзі. Падругі прышлі. Абедаць будзіма, пець. Сказалі: "Прышлі спецыяльна, папяём". Дак ступай». Я пайду. Салада калісь і кажа: «Памром мы, і усё памрэ наша калісяшняя». І хто-та знаў, што будзіця вы пісаць... Ці вас застаўляяць, ці вы самы?.. <Самі.> А хто-та знаў? Дак яна і гаворя: «Прападуць. Дак давайця хоць пряпяём». Калісь Ляксаніха казала, жыла на Амяльном, яна тож багата етых знала, што «Стрялу воодзяць»... і Барысэўка... Мы ж ад іх вучылісь... Мы ж былі якія, а яны вон якія... Дак яны пелі...

                              * * *

Увечары сядзіма... Сабіраліся... Госпадзі!.. Ад Гіндарэвых і да Коршунавых – увесь сярёдак... А тыя аканчанні там ўжо... Но ў іх такіх дзядоў не было. У нас на адбор дзяды былі. У нас быў… Ня ўладзіш яму... «Пра дурноя говоряць, то песні, то... Ета ўжо прайшло». А етыя дзяды, Жаваранкаў, дзед Іванюшкаў, Кудлач, Коршун, як разгаворяцца, дак расскажуць, як гулялі з дзеўкамы калісь... Вечар пройдзя мінутай.

                              * * *

Дзед Жаваранка як толькі прыходзя: «Дзевачкі, давайця, соўнечкі, спяём» – «Давай!» І вот у круг садзяцца і бабы, і мужчыны. І як реванём! Дак і хата ўзрываіцца. Казала Моця Журкава: «Прыходзьця хоць кажды дзень. А ета па скрысеннях хадзілі. У суботу – не... То ў банях, то што... Па скрысеннях, ета ўжо... Дзе ж мы песні ня будзіма?..»

«Яны ўсе пявучыя былі...»

                              * * *

Знаіш, чаго Жаваранка? Жаваранкавы… Яны ўсі пявучыя былі. Такія дрыжашчыя голасы ў іх былі. І яны – і дзядзька Іван, яны браты былі, сіратамы асталіся, дзядзька Іван, Максім, Ляксей, Гарпіна, Парасся – пяціра дзяцей. І вот сядуць, есць нечага, яны па бульбінцы падзеляць, чыгунок зваряць і пяюць песні. Яны гаворяць: «Жаваряначкі ўсё пяюць зімой і летам». Усё баба наша казала: «Во Жаваранчкі пяюць зімой і летам. Галодныя, а ўсё адно пяюць». І ўсё: «Пойдзім к Жаваранкавым!» І Максім, і Ляксей, і дзед Іван падводзілі, як баба – высока. У Парассі і Гарпіны галасы тонкія. І Жаваранкавы, і Жаваранкавы, і дзяцей, быў і Сціфан, і Васіль, і Пецька, і Лёнік – і тых звалі Жаўрыняты. Яны не сердзілісь А іх Гарявыя – фамілія. А звалі ўсі Жаўранкавы. І вот на сабраніі гаворяць: «Ну, Іван Жаўранка, чаго ты не гаворыш?» А ён: «Жаваранка пець – дак будзя, а так...» – пасмяецца.

                              * * *

Дзед. Яго звалі Іван Ігнаціч. Іх Жаваранкі празвалі. Яны ўсі... У іх галасы былі звонкія-звонкія, вот як жаваряначкі пелі, дак яны сядзяць, летам выдуць, іхняя матка памёрла, а ён ажаніўся, у іх быў Іван, Ляксей, Максім, Параска і Гарпіна – пяціра, а бацьку ўбілі на вайне, не на етай вайне, а нейкая ішчэ была: ці з кітайцамі, ці фінлядская, а матка памёрла, дак іх пяць асталось, дак яны раслі сіратамы. Дак яны выдуць увечары, сядуць і пяюць песні калісяшнія. І вот як жаваранкі! Дзед Жаваранка падводзіў, што баба так не падвідзе, як ён падводзіў песню. Калісь жа песні ўсі штоб падводзілі. Етыя басуюць... Аж грыміць сяло. Іх узялі празвалі. «Хто-та пяюць?» Так Ісакавы па-вулішняму звалі... «А ета – Ісакавы»... А тады гаворяць... Хтось ужо сказаў: «Жаваряначкі запелі». Ну і, Жаваряначкі... Майка, уродзі... Жаваранка і кажа: «Майка, ты наклаў нам імя». А ён: «Вы ж етага і стоіця, што пеіцё, як жаваряначкі». Дак ужо не сталі Ісакавы зваць, то: «Ісакавы, Ісакавы»… Бацька Ісак быў, а тады ўжо ніхто не зваў, і дзеці ў дзядзькі Жаваранка параслі, «Жаўряняты» звалі. Матка: «Вон ўжо Жаўряняты ідуць к вам гуляць».

«Штоб большэ ўсіх знала...»

                              * * *

Мяне дзяды вучылі: «Штоб, – гаворя, – ты большэ ўсіх знала. Во такую во расказый». Мяне ўжо навучаць. Прыходзім на другі раз, я ўжо гаварю. Яны: «Прагавары! Пяць разоў прагавары, штоб і мы навучыліся». <Чаму дзяды ўчылі вас пець, а не другіх?> Я заводзіла песні. Я ўсі ўмела. Еслі я песню... Я буду за вечар і пяць раз... Пакуль я не навучуся. Дзеўкамы мы ішчэ былі. І ў нас дзеўкі такія былі, яны паняція ня ўмелі, што такоя... Яны вядуць не ў тэй бок. Я гаварю: «Завядзі во ету песню». Яна гаворя: «Я ня знаю, як яе начынаць». Я начынаю сама пець. Я завожу.

«Ніхай вучацца!..»

                              * * *

Песні ўсі харошыя, як правільна пяеш. Калісь бабы будуць сядзець, там, адна заводзіла, Амерыканчыха, на голас, а яны гаворяць: «Варычка, хадзі-ка сюды!» Будзім дзеўкі адзельна сядзець. Мяне падзываюць, я ім точна на голас пяю.

                              * * *

Амерыканчыха... Вот на рабоці што-нібудзь дзелаіма, мы адзельна дзелаім, дак яна будзя гаварыць: «Хадзіця сюды, дзеўкі. Будіма пець, і вы будзіця». Тады чагось не гаварылі пра ўсякая, вот толькі адны песні. Як садзяцца аддыхаць і песні пяюць. Амерыканчыха заводзіла. І мы з імі пяем. «Хадзіця вучыціся!» – звала. «Хадзіця, Варя, сюда! Бліжай садзіцесь і будзіма пець песні. І вы! Ніхай пяюць! Ніхай вучацца! Нічога ніхто не гаварыця!» Там баба адна: «Ішчэ будзіш! Ці ета твае дзеці! Ета чужыя!» – «Ніхай чужыя! – Яна харошая была баба. – Ніхай вучацца», – яна харошая была, баба. «А то мы, – гаворя, – памрём, і ўсё наша ў магілу пойдзя. І не будуць пець. Мы падохнім і песні нашы падохнуць. Давайця вучыцісь. І вы будзіця пець». І мы ўжо пелі. Я панавучывалася. І буду дома на агародзі, штоб я сядзела так, я абізацільна буду кудлычыць песню, пакуль не навучусь».

«Ягор без гармоні нікуда...»

                              * * *

Ягор без гармоні нікуда... Ягор іграя і даволен тым, што іграя. «Я, – гаворя, – іграю і даволен...» Так любіў іграць.

                              * * *

Ягор змалаланству. Ішчэ бацька памёр, яму тры гады было, чацвёрты. І ён прэданы быў. Калісь бацька і казаў: «Ета будзя гарманіст». – «А чаго?» – «Ён прэданы». Бацька толькі заіграя, ён ідзець і стаіць роцічэк разявіўшы. І праўда, памёр бацька, і ён на яго гармоні іграў. Казаў дзед Майка: «Богам дадзена яму, што ён будзя гарманіст». Проста раждаюцца, хто на што. Хто красць. Еслі злодзей, то ён. Усі тады казалі: «Ета раждзённы злодзей. Ён ідзець, бача толькі адно – штоб украсць».

                              * * *

Ягорка наш... Ягорка... Восем гадоў яму было, ён ужо іграў на гармоні... Прыродны гарманіст... Увесь ён на гармоні падавіўся змалку... І будзя казаць: «Мам, вазьму я бацькаву гармонь...» Бацька памёр жа... Яму тры гадкі было... І калісь тры гадкі... Ён і кажа... Як-та ён усё казаў: «Гоп-ца дрыца гоп ца-ца! Гоп-ца дрыца гоп ца-ца!» І ён ножачкамы выбівая. Бацька гаворя: «Будзя гарманіст класны». Увесь ён паражон на гармонях... На іграх етых... І пеў любую песню... Ён зная ці старынную... Неўма якая старынная... Еслі ён ня зная, ён абізацільна доўжэн яе схваціць...

«...амяленцы любяць пець красіва!»

                              * * *

Як закружцы і амяленцы любяць пець красіва! Да красіва пяюць. У нас вечар, ета ўжо Карма прыдзя: «Дзеўкі, падкаменцы пяюць. А мы што худжэ іх?» Падкаменне – бальшы пасёлак. Сыходзяцца летам, кароў падояць і да дзвянаццаці пяюць песні. І ў нас, на Амяльном… Тряшчыць Амяльное!.. І ў Закружжы тож. Закружжа, як адтуль вецер – усё! А калі туды ідзець, яны гаворяць: «Нам чутна, як вы пеяце».

                              * * *

Ета прошлае можна ўздумаць, калісяшняя. Тады ж ні цілявізараў не было... Во к коміну прыдзіма... Гуляіма па вочарядзі... Хлопцы, дзеўкі... Комін гарыць, а мы сядзіма... То казкі кажаць, хто што ўмея... Ета ціперь цілявізары да радзіва... А тады ж ні радзіва, ні света, ні цілявізараў... І вісялей было... І што-та ў галаве аставалася... А ціперь...

                              * * *

Ідом на работу куды-нібудзь, ці едзім на сінакос на машыні, падкаменцы, амяленцы, туды пад Свяцкую, сем кіломітраў, пяёма ўсе ўмесці.

                              * * *

Калісь мы, там у нас за Свяцкой Закружжа... Поле... Сенакос... Мы гряблі сена... Пасушылі, пагряблі, ждалі машыну... На беряг вышлі, ждалі машыну, і давай пець песні... Што сядзець... Мы давай песні пець... Калісяшныя запелі песні... Пяёма песню... Едуць з Амяльнога, із Свяцкія людзі, едуць на падводах, і даехалі сюды ўжо, і астанавілісь кала нас. Сядзяць, адзін такі пажылы дзядзька злез, да гаворя: «Девачкі, – а мы так глядзім, перясталі пець... Яны падышлі кажаць, – дзяўчаты, пейці песні! Якія вашы песні красівыя». А там Манячка сядзіць, засмяялась і гаворя: «А вы адкуль?» – «Са Свяцкой». – «Дак і вашы ж бабы...» – «О! Не! Нашы бабы ні спець, ні зварыць, ні з людзям пагаварыць! А як жа вы спяваіця красіва!.. Ну, пейця! Ету, што вы пелі». І мы давай дапяваць. Мы пелі «Ой, вечар на дворы...» І як запелі! І яны паверх стаяць дзве падводы мужчын, і стаяць мужчыны тыя. І пакуль мы дапелі, чуім: машына ўжо... «Ой! Машына...» І пакуль мы дапелі, яны гаворяць: «Ідзе б нам наслухацца такіх песен, так красіва пеяцё!» Мы і другую пачалі пець. І другую ўжо дапяваім... Машына пад’ехала. І яны паспасібкалі нам, і мы сабраліся і на машыну палезлі.

«Толькі штоб пелі школьныя...»

                              * * *

<За старынныя песні не ругаліся настаўнікі?> Толькі штоб пелі школьныя... Штоб у класе ня пелі... А на перяменах, дак у нас адзін іграў Юрчынка Васіль з Марозаўкі, ён класна іграў, ён запяе старыннаю песню... Толькі не ў класе, а на вуліцу выдуць...

                              * * *

Разныя такія, любоўныя... А ён не разряшал, дзірэктар <школы>... І як ён ужо... Гаворым: «Глядзі, штоб жа ня йшоў!» І «Серпіянку» па адной – Каця і я. Я вышла, тады Кацю прыгласіла. Каця вышла. Яна прапяе пад «Серпіянку», тады я... Цішына... Слухалі... А ў Марозаўцы не падпявалі... Для іх ета чудна... А мы падпявалі... Юрчынка Васіліь там іграў. Дак ён і кажа: «Ну, дзеўкі, вы клас даіцё! Класна пеяцё», – пахваліў нас. Ён хадзіў у сёмы клас, а я ў пяты. <Пад «Сепрпіянку» і пад «Страданія» – ета розныя прыпеўкі?> Не. Адны і тыя самыя. Толькі пад «Серпіянку» усю зразу пяюць:
«Серпіяначку» танцую,
«Серпіяначку» пяю,
Па табе, мілы, скучаю,
Толькі віду не даю.
А то можна... Калены ж не такія, і голас працяжны дзелаіш. <Калена – гэта што такоя?> Калена... Ты іграіш... Праіграіш ужо так... Ета адно калена... А тады начынаіш па-другому...

                              * * *

І забывая чылавек... Я вот лягу, ня спіцца, я начынаю тыя песні паўтаряць... Сама паўтаряю... Думаю, можа, ішчэ год пражыву, хай лучшэ яна ў галаве будзя. І пряпяю катораю. А другі махні рукой.

                              * * *

Як песні не пяеш, тады забываіш, яна закрясая. <Закрясая – гэта як?> Ну, забываіцца ўжо, як іржавая што-нібудзь. Во палож нож, ён у зямле заржавея. Так і ета. Не бярэш, не пользуешся і забываіш.

«Ціпер калі б Амяльное...»

                              * * *

Ціпер калі б Амяльное... Да падняліся тыя ўсі людзі, я знаю, што ты б бягом бы бег... І сказаў бы: «Во ета кампанія харошая...»

                              * * *

І «Свяча» б была і ціпер бы, еслі б не параязязжаліся людзі – ўсе людзі. І ціпер бы і «Свечы» былі. Ета ў нас на Ражаство была, і ў Закружжы былі, і ў Марозаўцы – усюды бы былі «Свечы». А раз’ехаліся – там пустоя поля. Ужо німа нікога. І «Стрялу» б вадзілі. Кажды год вадзілі. Ужо ўсе раз’ехалісь, а мы з Ляксаніхай асталіся. Яна прыходзя, гаворя: «Давай жа пройдзіма "Стрялу" прявядом». Прайшлі ў тэй бок, там пабылі і назад ішлі, ізноў круг прапелі, а тады на край, адкуль начыналі, і да самага края дайшлі, ямку выкапалі, капаніцу яна ўзяла дома, выкапалі ямку, пакідалі трэсачак, закапалі – і ўсё. Ішлі ўдвох, на ўсю глотку рявелі. Ужо дваццаць гадоў там не жывом. Дваццаць адзін ужо.

«Што я знала, то табе перадала...»

                              * * *

Пачытай мае ўсе песні, і якую не пачанеш, дак ума набярэшся. Яны ўсі талковыя.

                              * * *

Як памру, усе песні з душы сашлі. Што я знала, то табе перадала.

                              * * *

З душы выняла расказала. Што ў душэ ў міне было, выняла і расказала табе.

                              * * *

Я з душы песні пазвалівала. Што ў міне на душэ было, песні якія, ты запісаў. Усё! У пуць ты іх праізвядзеш ці кініш, як будзіш з работы іціць... Вот ані ў міне на душэ былі, я іх знала, а ціпер ты... Можа, яшчэ які найдзіцца пачытая ці што-нібудзь... З душы іх усе зняла, мне і добра, што я людзям як падарак падарыла. А якія яны ніхай гнятуць знаюць песні, ня хочаць гаварыць – душа ім вон!

«Палавіна свету плача, палавіна скача…»

                              * * *

Усё калісь баба казала: «Палавіна свету плача, палавіна скача». Каторым весела, свадзьбы гуляяць, хрэсбіны, імяніны... Ну разнае... Весяляцца, каму весела... А палавіна плача па ўсём свету... Горя... Захварэе... Ці пры смярці ляжыць... Ці памрэ... <Чаму так баба казала?> Томкіна свадзьба, а там чылавек памёр... Мужчына ў нас... Козырь Іван... І памёр – не аджывіш, і свадзьбу не адкладзеш... Нагатавалі... У адном дварэ скачаць, у другім плачаць..

                              * * *

Як бацька ці матка памрэ, ці хто ў дварэ – шэсць нядзель не танцэвалі.

                              * * *

Дай Божа штоб пець, а не плакаць. Мне еты год ужо… Столькі мертвяцоў пахавалі, і ўсі родныя такія. <І баба так казала?> Да. Усё калісь казала… Пачаном… Я буду сядзець… Бульбу чышчу, і з Тусяй пяём. Матка: «Цішай! Адурыла ўжо галаву. Усё гарланя! Ета на сваю галаву бяду вяшчуіш!» А баба гаворя: «Полька, не чапай. Прыдзя... Чорны вол наступя на нагу, дак будзя плакаць. Дай Божа пець, но ня плакаць». <Чаму матка казала: «Пеяце – горя вяшчуіця»...> Вот гаворяць: «Горя вяшчуіш сябе… Усё пяеш і пяеш, як перяд пропасцю». <Чаму: пяеш, як перяд пропасцю?> Кажаць: «Пад бяду дак бягом падбягу». І рад бы вот... Проста цягня чылавека... Ці Бог дае... Рад бы ня дзелаць... Цягне да ўсё. <А пры чым тут песні?> Ну, кажаць... Мы ўвечары калі сядзім і пяём, пяём. Я гаварю: «Дзеўкі, штось мы распеліся! Давайця ўспакоімся. А тось нам нядобрая будзя».


Варвара Грэцкая з аднавяскоўцамі. Фота пачатку 1950-х гадоў.


З братам, сястрой і пляменніцай. Фота пачатку 1950-х гадоў.


Баба Алёна з нявесткай і дачкой


Ягор Грэцкі з жонкай Таццянай. Фота пачатку 1970-х гадоў.


Генадзь Лапацин з Варварай Грэцкай. Фота 2015 г.