Выданні фалькларыстаў БДУ за 15 гадоў (2010 — 2024)
Далее на страницах альманаха, чтобы не перегружать раздел, мы представим для заинтересованных читателей лишь те наши издания, которые увидели свет в период с 2010 года и по сегодняшний день.
Таццяна Лук’янава
Круг научных интересов представителей университетской школы фольклористики достаточно широкий и включает проблемы современной гуманитаристики в целом.
Но главное - это углубленные исследования в области теории и истории фольклора, что на сегодняшний день признается одним из самых важных и актуальных направлений в науке об устном народном творчестве и его идейно-художественных результатах.
Далее: впервые в национальной фольклористике рассматриваются интегративные связи филологической фольклористики с другими дисциплинами, представляется структурная модель интегративной фольклористики и описываются соответствующие ветви.
Особое внимание уделяется антропологии фольклора, иначе говоря - проблеме фольклорного авторства, пожалуй, одной из самых интересных и максимально запутанных.
Одним из приоритетных направлений работы мы посчитали исследование жанрового пространства белорусского фольклора. При этом объектом изучения становились не только традиционные жанры, но и оригинальные явления современного городского фольклора.
Принципиально новым стало представление белорусского фольклора в виде сложно организованной системы традиционных жанров и особых образований – квазижанров, инфражанров, экстражанров, метажанров, каждый из которых представляет собой вполне самостоятельный класс.
С течением времени мы стали отдавать предпочтение разработке серийных изданий. Так появились серии «Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі» (16 выпускаў), «Лакальна-рэгіянальныя парадыгмы беларускага фальклору» (три выпуска), «Интегративная фольклористика» (пока две книги, одна из которых - коллективная монография, подготовленная совместно с фольклористами Белорусского университета культуры и искусств), «Междуречье» (два выпуска в виде коллективных монографий, готовится третий) и последняя по времени - «Современная фольклористика».
Результаты исследований нашли отражение в ряде научных монографий, сборников статей и учебно-методических пособий.
Вот некоторые из них, вышедшие на протяжении пятнадцати лет, начиная с 2010 года, просто круглой даты, маркирующей отсчет.
Правда, первым мы все же назовем итоговый сборник «Вулей і пчолы», изданный к еще одной круглой дате, но теперь уже, как принято, принципиально значимой — к 90-летию Белорусского государственного университета.
К столетнему юбилею родного вуза мы тоже отметились: у нас подоспела первая книга из серии под интригующим названием «Междуречье» - «Теория и практика интегративных исследований в гуманитаристике».
На сегодняшний день в издательстве находятся две книги и на 2025 год запланированы еще три.
Мы посчитали принципиально важным обозначить имена всех авторов, которые сотрудничали с нами. Среди них не только фольклористы, но также литературоведы, лингвисты, этнологи, историки, культурологи, философы, этномузыковеды, журналисты, художники, фотографы, методисты и др.
Наша особая признательность художникам Татьяне Юрьевне Таран, Евгении Суховерховой, Всеволоду Швайбе, мастеру соломоплетения Елене Шабуне, народному мастеру выцінанкі Наталье Сухой, чьи работы украшают обложки наших изданий.
Вулей і пчолы. Вектары сучаснай фалькларыстычнай школы БДУ: зб. навук. арт. / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай; уклад. В. В. Прыемка; Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск: Права і эканоміка, 2011. – 291 с.
Аўтары: Атрошчанка Ю, Баярскіх Н., Дзянісенка В., Кавалёва Р., Каратай В., Крылова С., Латышкевіч М., Лук’янава Т., Лынша В., Марозава Т., Палукошка В., Прыемка В.
У зборнік навуковых артыкулаў, падрыхтаваны фалькларыстамі кафедры тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя тым актуальным праблемам фалькларыстыкі, якія ў апошняе дзесяцігоддзе распрацоўваюцца прадстаўнікамі фалькларыстычнай школы БДУ. Адрасуецца спецыялістам ў галіне фалькларыстыкі, этналогіі, літаратуразнаўства, псіхалогіі, міфалогіі, методыкі выкладання, педагогікі, культуралогіі, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.
Прыемка, В. В. Лакальна-рэгіянальныя асаблівасці беларускіх вясельных песень: Піншчына / В. В. Прыемка. – Мінск: РІВШ, 2010. – 116 с.
Манаграфія з’яўляецца першым комплексным даследаваннем, у якім вясельныя песні сталі аб’ектам разнапланавага тэарэтычнага аналізу. Упершыню семантыка-зместавы план вясельнай песні разглядаецца як сістэма, структурна арганізаваная рытуальным, міфалагічным, бытавым і псіхалагічным узроўнямі. Таксама ўпершыню даследуюцца сінтагматычныя адносіны паэтычных тэкстаў розных жанраў, якія праяўляюцца на ўзроўні зместу, функцыі і кампазіцыі.
Лук’янава, Т. В. Няказкавыя жанры беларускай фальклорнай прозы: фенаменалагічны аналіз: дапам. для студэнтаў філал. фак., якія навучаюцця па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / Т. В. Лук’янава. – Мінск: БДУ, 2011. – 111 с.
Дапаможнік прысвечаны класічным жанрам беларускай фальклорнай няказкавай прозы, якія разглядаюцца як сістэмы ментальнага і мастацкага парадку. Вобласць ментальнага прадстаўлена жанрава дыферэнцыраваным фальклорным мысленнем, якое забяспечвае фарміраванне жанравых карцін свету; вобласць мастацкага – празаічнымі творамі адпаведнай жанравай канфігурацыі: легендамі, былічкамі, сказамі, небыліцамі, анекдотамі.
Кавалёва Р. М., Лук’янава Т. В. Жанравы код фальклорнай карціны свету: Няказкавая проза. Дзіцячы фальклор. Загадкі. Казкі. / Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава. – Мінск: Белпринт, 2012. – 122 с.
У аснове аўтарскага падыходу да вызначэння жанравых карцін свету палягае тэзіс, згодна з якім мастацкі свет твораў і жанравая карціна свету ўзаемазвязаныя, узаемазалежныя, але не тоесныя. Карціна свету – чысты феномен, які падлягае фенаменалагічнаму аналізу. Кожны жанр фарміруе сваю карціну свету, яе форма – эстэтычны аб’ект, якім з’яўляюцца фальклорныя творы з уласцівым ім мастацкім светам. Фальклорная карціна свету – гэта сукупнасць адрозных па шэрагу прыкмет жанравых карцін свету.
Веданне гэтай акалічнасці дазволіла аўтарам прапанаваць тыпалогію карцін свету ў беларускай няказкавай прозе і дзіцячым фальклоры. Кніга разлічана на студэнтаў і спецыялістаў у вобласці фалькларыстыкі, філалогіі, культуралогіі, а таксама на чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і тэорыяй фальклору.
Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 9 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, Т. В. Лук’янавай; уклад.: В. В. Прыемка. – Мінск: Права і эканоміка, 2012.
Аўтары:
Адамовіч Г., Арцёмава В., Асейка Т., Астапук С., Баброўская Дз., Баранкевіч Л., Бармоціна А., Ван Чжыцзы, Вараб’ёва В., Васільчук А., Васілюк К., Верына У., Вяргеенка С., Галаўня Н., Гоўзіч І., Дзюкава Э., Дзянісенка В., Драпала В., Дрозд Д., Жэгала Г., Зайко А., Захарэвіч А., Іваніцкая Т., Кабржыцкая Т., Кавалёва Р., Каратай В., Касцюкавец Л., Кенька М., Клімянок Ж., Краскоўскі М., Круткін А., Лагуноўская Я., Ламека Н., Лук’янава Т., Лявонава Е., Марозава Т., Марозаў А., Марціновіч Д., Марчанка А., Мятліцкая Г., Новік Г., Паўлава А., Першынна К., Петухова Н., Поўх І., Прыемка В., Пучынская Т., Рагойша В., Радзіеўская В., Ракава А., Рудая В., Савелава І., Салавей Г., Саўчанка Г., Сідарук В., Сінюк В., Сухоцкая Т., Сядзініна-Баркоўская Ю., Федасеева Т., Чарнова К., Шамякіна А., Шамякіна С., Шамякіна Т., Швед І., Яфімава С.
У дзявяты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Аснову выдання склалі выступленні, якія былі агучаны на ХІ Шырмаўскіх чытаннях і на V Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ і іншых навучальных установах», праведзеных на філалагічным факультэце БДУ ў лістападзе 2011 года.
Фальклорная няказкавая проза: метад. указанні і іл. матэрыял да правядзення фальк. практыкі студэнтаў І курса філал. фак. / Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава, В. С. Дзянісенка. – Мінск: БДУ. – 2012 г. – 115 с. Праблема атрыбуцыі жанраў вырашаецца ў дапаможніку ў навуковым і прыкладным аспектах. Выданне забяспечана праграмай-апытальнікам, ілюстрацыйным і даведачным матэрыялам.
Ковалева, Р. М. Курочка Ряба и другие: Что-то вроде уроков воспитания / Р. М. Ковалева. – Минск: Белпринт, 2013. – 220 с.
Кавалёва, Р. М. Хто прадзе сярэбраныя ніці?..: Фальклорныя падарожжы студэнтаў БДУ па Гомельшчыне / Р. М. Кавалёва. – Мінск: Белпринт, 2013. – 152 с.
Жывую тканіну сусветнага фальклору замацоўваюць сярэбраныя ніці вусна-паэтычнай творчасці ўсіх зямных народаў. Канцы гэтых спрадвечных ніцей знаходзяцца на вастрыі лакальных этнічных традыцый. У кнізе на аснове запісаў першай паловы 80-х гадоў ХХ ст. расказваецца аб беларускім фальклоры, лакалізаваным у трох раёнах Гомельшчыны – Хойніцкім, Петрыкаўскім, Жлобінскім.
Простая і ясная мова нарысаў арыентавана на шырокае кола неабыякавых да лёсу нацыянальнай спадчыны чытачоў. Разам са змешчанымі ў кнізе запісамі мясцовага фальклору нарысы таксама вартыя ўвагі спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этналогіі, культуралогіі.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 10 / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. В. Лук’янавай; уклад.: Т. А. Марозава. – Мінск: РІВШ, 2014. – 236 с.
Аўтары:
Акуліч Ю., Алейнік Л., Арцёмава В., Атрошчанка Ю., Вахціна К., Вострыкава А., Гнётаў В., Галаўня Н., Дабравіцкая А., Дзюкава Э., Дуброўская Д., Жэгала Г., Кабржыцкая Т., Кавалёва Р., Карбалевіч Н., Карпаў Я., Кісель А., Коўшар В., Круглова В., Латышкевіч М., Лук’янава Т., Марозава Т., Марозаў А., Махонь С., Маюк А., Навіцкая В., Намеснікава К., Новак В., Нуждзіна Т., Паўлава А., Піваварчык Т., Платонава Н., Прыемка В., Рагойша В., Рудніцкая Н., Салавей Г., Саўчанка Г., Смалюга І., Стружук Т., Талкачова Н., Усава М., Хведчык І., Чарнавокая Ю., Шамякіна А., Шамякіна С., Шамякіна Т., Ян Сяоянь.
У дзясяты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Аснову выдання склалі выступленні, якія былі агучаны 27 лістапада 2012 г. на ХІІ Шырмаўскіх чытаннях, праведзеных на філалагічным факультэце БДУ.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 11 / уклад.: В. В. Прыемка Н. Л. Канабеева; пад нав. рэд. Р. М. Кавалѐвай; Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск: Права і эканоміка, 2014. – 319 с.
Аўтары:
Акуліч Ю., Арцѐмава В., Баброўская К., Баравік М., Баранкевіч Л., Боганева А., Валодзіна Т., Ван Вэньтао, Верына У., Вараб’ёва В., Гамзовіч Р., Галаўня Н., Дарашэвіч Э., Дзюкава Э., Дучыц Л., Зарэмба Л., Кабржыцкая Т., Кавалёва Р., Калацэй В., Канабеева Н., Касцюкавец Л., Квачак Г., Клімковіч І., Лабачэўская В., Ламека Н., Лагуноўская Я., Лук’янава Т., Лявонава Е., Марозава Т., Марозаў А., Маюк А., Машчэнская Л., Мятліцкая Г., Навумава Г., Новак В., Нуждіна Т., Прыемка В., Пятрэнка Н., Рабец Т., Рагуля А., Ралько В., Саўчанка Г., Сахута Я., Свечнікава А., Хоббель М., Чарнавокая Ю., Шамякіна Т., Ян Сяоянь.
У адзінаццаты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі, а таксама даклады, агучаныя на І Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху», праведзеным 27 лістапада 2013 г. на філалагічным факультэце БДУ.
Современный городской фольклор: метод. указания и ил. материал по проведению фольк. практики студентов І курса филол. фак. / сост.: О. В. Приемко [и др.]; под ред. О. В. Приемко. – Минск: БГУ, 2014. – 128 с.
Авторы:
Лукьянова Т. В., Морозова Т. А., Приемко О. В., Полукошко О. И.
Издание поможет будущим филологам в подготовке к фольклорной практике в условиях города, а также в формировании предметной компетенции. Будет полезно руководителям фольклорной практики, преподавателям фольклористики, а также работникам учреждений культуры.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 12 / пад нав. рэд. Т. В. Лук’янавай, С. В. Шамякінай; уклад. В. В. Прыемка; БДУ. – Мінск: Права і эканоміка, 2015. – 266 с.
Аўтары:
Акуліч Ю., Базар Н., Баранкевіч Л., Буйноўская В., Вараб’ёва В., Варфаламеева Т., Вострыкава А., Гарбачоў А., Грышкевіч Ю., Даніловіч Н., Дуброўскі А., Дубянецкі Э., Дучыц Л., Жагала Г., Захарэвіч А., Здановіч Н., Кабржыцкая Т., Кавалёва Р., Канабеева Н., Каралёў Д., Каратай В., Квачак Г., Клімковіч І., Кохан Т., Круглова В., Латышкевіч М., Лук’янава Т., Марозаў А., Навумава Г., Палукошка В., Прыемка В., Рабец Т., Савіцкая І., Чарнавокая А., Чарняцоў А., Шамякіна С., Шамякіна Т., Якiменка Т., Яфімаў А., Яровіч І.
У дванаццаты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі, а таксама даклады, агучаныя на ІІ Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху», праведзеным 25 кастрычніка 2014 г. на філалагічным факультэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, міфалогіі, этналогіі, літаратуразнаўства і мовазнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.
Лакальна-рэгiянальныя парадыгмы беларускага фальклору: вучэб.- метад. дапам. У 3 ч. Ч. 3. Песні «Cтралы». Русальныя песні / Р. М. Кавалёва [і інш.]; пад агул. рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мінск, БДУ, 2015. – 155 с.
Аўтары:
Кавалёва Р. М., Марозава Т. А., Гулак Н. А., Глушэц І. В.
Трэцяя частка (першая выйшла ў 2008, другая – у 2009) вучэбнага дапаможнiка прысвечана дзвюм адметным лакальна-рэгiянальным парадыгмам беларускага фальклору – усходнепалескім песням «Стралы» і русальным песням, якія разглядаюцца ў кантэксце абраднасці. Вызначаюцца iх вытокi, сувязь са старажытнымi культамi, тыпалогiя, склад, iдэйна-тэматычны змест, асаблiвасцi паэтыкi.
Ковалёва, Р. М. Приемко, О. В. Интегративная фольклористика: учеб.-метод. пособие / Р. М. Ковалёва, О. В. Приемко. – Минск: БГУ, 2017. – 239 с.
Впервые объемно представляются структура и содержание современной фольклористики как интегративной науки, даются рекомендации по использованию традиционных и новых методов изучения фольклора с учетом синергии составляющих ее частей – мифофольклористики, эстофольклористики, лингвофольклористики, этнофольклористики, социофольклористики, психофольклористики.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 13 / рэдкал.: Т. І. Шамякіна (старш.) [і інш.]; пад навук. рэд. В. В. Прыемка. – Мінск: РІВШ, 2017. – 178 с.
Аўтары:
Акуліч Ю., Андрыеўская С., Арцёмава В., Базар Н., Боганева А., Вострыкава А., Галаўня Н., Гарбачоў А., Грышкевіч Ю., Дзюкава Э., Дучыц Л., Іванова Г., Кавалёва Р., Казаніна В., Канабеева Н., Квачак Г., Клімковіч І., Латышкевіч М., Лук’янава Т., Мятліцкая Г., Новак В., Палукошка В., Паўлава А., Прушынская Н., Пэн Сінь, Рубанік Т., Сцяпашкіна А., Фамянкова М., Цымановіч Л., Чжу Гэлімэн, Чэнь Бо, Шамякіна С. Шамякіна Т.
У зборнік, падрыхтаваны кафедрай тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 14 / рэдкал.: В. П. Рагойша (старш.) [і інш.]; пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. – Мінск: РІВШ, 2018. – 268 с.
Аўтары:
Адамовіч Г., Альшэўская Г., Андрыеўская С., Арцёмава В., Бударкевіч Т., Верамейчук Д., Верына У., Вострыкава А., Гарбачоў А., Дзюкава Э., Дучыц Л., Ермаловіч Д., Кабржыцкая Т., Кавалёва Р., Казаніна В., Калацэй В., Квачак Г., Клімковіч І., Красулін В., Круглова В., Ліцьвінка В. (1941 – 2007), Куратнік Т., Марозава Т., Марцінкевіч Д., Новак В., Палукошка В., Петухова Н., Прыемка В., Рагуля А., Рашэтнікава Н., Сільнова Л., Собалева Л., Фактаровіч Я., Фамянкова М., Хаменка А., Ціраннік Т., Чжу Гэлімэн, Шалемава В.
У зборнік, падрыхтаваны кафедрай тэорыі літаратуры і Вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, міфалогіі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.
Цень Стралы: культурныя і вербальныя коды традыцыі / пад рэд. Р. Кавалёвай, В. Калацэя. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2018. –190 с. — Серыя «Інтэгратыўная фалькларыстыка».
Аўтары:
Барташэвіч Г. А, Бацюкова М. Г., Бялугіна В. У., Валодзіна Т. В., Верына У. Ю., Гамзовіч Р. С., Богумил, Гулак А. А., Дарашэвіч Э. К., Дзюкава Э. Ю., Кабржыцкая Т. В., Кавалёва Р. М., Казаніна В. Ю., Калацэй В. В., Кутырова-Чубаля Г. Р., Лапацін Г. І., Мазурына Н. Г., Новак В. С., Петухова Н. В.Прыемка В. В., Савельева Н. М., Струнеўская Д. Ю., Шамякіна, Т. І., Яшчанка В. М., Смірнова І. Ю., Лабачэўская В. А., Рагойша В. П., Мартынаў У. Ф., Марозава Т. А., Рагуля А. У.
Калектыўная манаграфія прысвечана абраду ваджэння і пахавання «стралы», які штогод ладзіцца на Ушэсце ў шэрагу сумежных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны, а ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны як нематэрыяльная праява творчасці чалавека. Яна дапоўнена матэрыяламі, у той ці іншай ступені звязанымі з фальклорна-міфалагічным кодам «стралы» наогул.
Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, філалогіі, этналогіі, этнаграфіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтваў, а таксама тым, каго цікавіць традыцыйная культура Еўропы.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 15 / рэдкал.: В. П. Рагойша (старш.) [і інш.]; пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск : РІВШ, 2019. – 294 с.
Аўтары:
Аленіна Д., Альшэўская Г., Андрыеўская С., Аўсюк І., Вострыкава А., Глузд В., Грышкевіч Ю., Гулевіч Я., Дзюкава Э., Жаканава В., Зезюлевіч А., Зуева Н., Казаніна В., Квачак Г., Куратнік Т., Марозава Т., Марозаў А., Новак В., Петухова Н., Піваварчык І., Пратасеня Н., Прохараў С., Фамянкова М., Фёдарава В., Фу Сюеін, Ціранік Н., Шамякіна М., Шамякіна С., Шамякіна Т., Шылінгоўскі К.
У пятнаццаты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі.
Фалькларыстыка. Веснавыя песні: поўнач – поўдзень: дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)», 1-21 05 02 «Руская філалогія (па напрамках)», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / склад.: Т. А. Марозава, М. Ю. Латышкевіч; навук. рэд.: Р. М. Кавалёва, Л. П. Касцюкавец, Л. Ф. Баранкевіч. – Мінск: БДУ, 2020. – 238 с.
Дапаможнік змяшчае фальклорныя матэрыялы з фондаў Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ, якія падзяляюцца на дзве часткі – запісы з Паўночнай і Паўднёвай Беларусі. Разам з фальклорнымі тэкстамі, аб’яднанымі тэматычна, падаюцца каментарыі, якія тлумачаць глыбінны сэнс веснавой абраднасці, а таксама нотныя запісы для найбольш распаўсюджаных на Палессі веснавых твораў.
Ковалева, Р. М. Актуальные вопросы фольклористики как интегративной дисциплины: учеб.-метод. пособие / Р. М. Ковалева. – Минск: БГУ, 2020. – 151 с.
Впервые концептуально представлены возможности фольклористики как интегративной науки в сфере развивающего обучения филологов. Акцентируется внимание на методике развития их интеллектуально-критической рефлексии в области современной фольклористики. Предлагаются задания и рекомендации в формате возможного решения спорных вопросов, создания новых образовательных продуктов, определения актуальных научных проблем.
Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік: вучэб.-метад. дапам. / Р. М. Кавалёва [і інш.]. – 3-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: БДУ, 2021. – 199 с.
Аўтары:
Кавалёва Р. М., Лук’янава Т. В., Марозава Т. А., Палукошка В. І., Прыемка В. В.
У дапаможніку прадстаўлены метады збірання фальклорных матэрыялаў, патрабаванні да іх запісу і правілы афармлення твораў для захавання ў архівах. Студэнтам прапануецца праграма-апытальнік, мэта якой – вызначыць кірунак работы практыкантаў па збіранні фальклору, аблягчыць працэс зносін з выканаўцамі і зафіксаваць асаблівасці функцыянавання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу ў розных рэгіёнах.
Теория и практика интегративных исследований в гуманитаристике / Р. М. Ковалева [и др.]; редкол.: Р. М. Ковалева (гл. ред.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2021. – 295 с. – (Междуречье).
Авторы:
Альшевская А. С., Баранкевич Л. Ф., Верина У. Ю., Вострикова Е. В., Зарембо Л. И., Калацей В. В., Камлюк-Ярошенко Л. В., Квачек А. В., Ковалева Р. М., Козловская Л. А., Ламеко Н. В., Мизинкина Е. А., Морозов А. В., Морозова Т. А., Петухова Н. В., Приемко О. В., Савелова И. Б., Скоропанова И. С., Соболева Л. И., Трунин С. Е.
Представлены актуальные направления в области междисциплинарных исследований в современной гуманитаристике. Адресуется специалистам в сфере литературоведения, фольклористики, этнологии, педагогики, а также тем, кто интересуется достижениями современной гуманитарной науки.
Фольклористика: учеб.-метод. пособие. В 3 ч. Ч. 1. Основы теории фольклора / Р. М. Ковалева, Т. В. Лукьянова, О. В. Приемко; под ред. Р. М. Ковалевой. – Минск: БГУ, 2021. – 203 с.
Впервые системно рассматриваются основные проблемы теории фольклора и фольклорного творчества в сфере развивающего обучения филологов. Акцентируется внимание на методике развития интеллектуально-критической рефлексии студенческой аудитории в области современной фольклористики.
Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 16 / рэдкал.: В. П. Рагойша (старш.) [і інш.]; пад нав. рэд. Т. А. Марозавай, С. В. Шамякінай. – Мінск: РІВШ, 2022. – 248 с.
Аўтары:
Альшэўская Г., Атрошчанка Ю., Афанасьева Ю., Бабкоў Дз., Барышнікава В., Бутаў І., Вострыкава А., Гусакова Г., Дзюкава Э., Занько М., Кавалёва Р., Казлова В., Камаева Н., Карпіевіч А., Кастрыца А., Квачак Г., Кохан Т., Лапцёнак І., Лук’янава Т., Марозава Т., Марозаў А., Новак В., Нуждзіна Т., Палукошка В., Петухова М., Пілюткевіч П., Прыемка В., Сняжко Н., Субат Я., Суднік Дз., Фаменкова М., Хамутова І., Чаркес Т., Шамякіна М., Шамякіна Т., Яфіменка Г.
У выпуск увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі.
Ковалева, Р. М. В поисках фольклорных жанров / Римма Ковалева. – Минск: Колорград, 2022. – 427 с. – (Серия «Интегративная фольклористика»).
Книга основана на авторской концепции классификации фольклорных жанров и посвящена рассмотрению белорусских календарно-обрядовых песен. Одна из важнейших целей автора состоит в выявлении единого принципа классификации белорусского песенного материала. В центре внимания находится жанр песни, в котором выделяются два жанровых класса – обрядовые песни и внеобрядовые. Особенностью научного дискурса является его связующее звено между филологической фольклористикой, мифофольклористикой и этнофольклористикой. Изложенные в работе идеи и положения имеют научно-творческое значение и представляют интерес для широкого круга гуманитариев, представителей смежных дисциплин и молодых исследователей, интересующихся проблемами интегративной фольклористики.
Ковалева, Р. М. Мы все где-нибудь живем: жанровые силуэты дома, двора, дороги на фоне фольклора и реальности / Римма Ковалева. –Минск: Бизнесофсет, 2023. – 331 с.
Книга посвящена проблеме жанрового претворения темы дома, двора и путей-дорог персонажей, по разным причинам или обстоятельствам покидающих свой дом, возвращающихся или не возвращающихся обратно. Концепт дом рассматривается в расширительном плане на фоне белорусского фольклора и историко-этнографической реальности: дом героя или иного фольклорного персонажа – этнический Дом белорусов – земной Дом человечества – Земля-без-нас. Особое внимание уделяется анализу образной и смысловой стороны дома, его антропологической составляющей, мифологической индивидуации культурных топосов, проблемы защищённости / беззащитности обжитого пространства – хаты, двора, страны, Земли.
Антропологическое измерение в современной гуманитаристике. / Р. М. Ковалева [и др.]; редкол.: Р. М. Ковалева (гл. ред.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2023. – 239 с. – (Междуречье).
Авторы:
Альшевская А. С., Афанасьева Ю. А., Зарембо Л. И., Калюта А. М., Камлюк-Ярошенко Л. В., Квачек А. В., Ковалева Р. М., Лопатин Г. И., Норман Б. Ю., Повх И. В., Приемко О. В., Синькова Л. Д., Соболева Л. И., Шамякина М. В., Шамякина Т. И., Швед И. А.
Представлены актуальные аспекты антропологического измерения в современной гуманитаристике: социальная личность и содержание ее внутреннего мира, творческая личность в контексте природы и культуры, человек по отношению к истории и религии, субъект-объектный фактор художественного мира, гендер, брак и семья, принцип двойничества и др.
Пролегомены к содержанию, методам и задачам диссертационных исследований по специальности 10.01.09 – фольклористика / Р. М. Ковалева, О. В. Приемко, Т. В. Лукьянова. – Минск: Право и экономика, 2024. – 84 с. – (Серия «Современная фольклористика»).
Издание ориентировано на магистрантов, аспирантов и соискателей, проходящих подготовку по специальности 10.01.09 – фольклористика. В нем обобщаются теоретические и методологические наработки представителей фольклористической школы БГУ, способствующие расширению знаний в области филологической фольклористики. Та, в свою очередь, рассматривается в качестве концептуального ядра интегративной фольклористики. За пределами книги остаются хорошо известные научные аксиомы, прошедшие испытание временем. Граница с ними проходит по линии актуальной проблематики, важной для тех, кто интересуется достижениями современной фольклористической науки.
Лицо и изнанка собирательской, научной и издательской работы. На материале полесской колядной обрядности / Р. М. Ковалева, О. В. Приемко, Т. В. Лукьянова, В. С. Денисенко, А. В. Стельмашук. – Минск: Право и экономика, 2025. – 185 с. – (серия «Современная фольклористика») (в печати).
В прикладном аспекте рассматриваются научные и методические аспекты собирания, изучения и издания колядного фольклора белорусского Полесья. Издание ориентировано на студентов-филологов, проходящих полевую фольклорную практику, и молодых ученых, чьи научные темы связаны с изучением проблем национального фольклора.
Таццяна Лук'янава, кандыдат філалагічных навук, выпускніца філалагічнага факультэта БДУ.