Да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ
Сем гадоў з БДУ. Успаміны пра Любоў Адамаўну Антанюк
Вікіпедыя пра Л. А. Антанюк:
З 1991 г. Л. А. Антанюк – дацэнт,
а з 1993 г.– прафесар кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская тэрміналогія: станаўленне, развіццѐ, структура».
Любоў Адамаўна Антанюк – спецыяліст ў галіне беларускага мовазнаўства, доктар філалагіных навук, прафесар.
Л. Антанюк. За работай у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Мінск, 1973 г
Доктар філалагічных навук, прафесар М. Р. Прыгодзіч пра калегу:
Працы гэтага лінгвіста даўно сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў лік найбуйнейшых дасягненняў беларускіх навукоўцаў XX – пачатку XXI ст.
Сѐння цяжка знайсці дысертацыйнае даследаванне, у якім бы не згадваліся або не цытаваліся разважанні і назіранні над моўнымі фактамі, зробленыя доктарам філалагічных навук прафесарам Любоўю Адамаўнай Антанюк.
Менавіта яна ўпершыню ў беларусістыцы ўсеахопна даследавала беларускую нацыянальную тэрміналогію, стала своеасаблівай пачынальніцай цэлага напрамку лінгвістычных даследаванняў.
Г. А. Гваздовіч:
Любоў Адамаўна любіла сваю краіну, сваю сям‘ю, была адданай ім, заўсёды шчыра радавалася поспехам сваіх калег, вучняў, родных, мужна пераносіла ўсе няўдачы і нягоды, глыбока хвалявалася за лёс любімай навукі…
Хто быў знаёмы з Любоўю Адамаўнай, памятае яе добразычлівую ўсмешку, адкрыты погляд, памятае, як шчыра яна спявала беларускія песні…
Л. М. Мінакова:
Наша знаёмства адбылося ў Мінску ў далёкім 1999 г. Я даведалася, што маім першым апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі будзе Любоў Адамаўна Антанюк.
Як можна забыць той стан, калі едзеш на сустрэчу з самым вядомым тэрмінолагам Беларусі, доктарам, прафесарам! Гэта было нешта незвычайнае, і тое хваляванне, што авалодала мною, памятаю да драбніц, быццам усё адбывалася ўчора.
Але страх прайшоў, калі ўбачыла прыгожую жанчыну з цёплымі вачамі і адкрытай усмешкай. Я адчула, што мне з ёй вельмі лёгка, камфортна, і гэта надало сілы і ўпэўненасці. Вельмі тактоўная, спакойная, спагадлівая, Любоў Адамаўна нейкім загадкавым чынам стварыла навокал атмасферу павагі і ўзаемаразумення. Яе цікавіла, як я даехала, ці не стамілася ў дарозе. Спытала і пра сям‘ю, пра дзяцей. А пасля мы гаварылі пра развіццё беларускай тэрміналогіі, напрамкі яе даследавання.
Прыемна было чуць спакойны голас Любові Адамаўны, захапляцца грунтоўнымі энцыклапедычнымі ведамі, прыслухоўвацца да яе думак, разважанняў. Так гаварыць пра родную мову можа толькі чалавек, улюбёны ў сваю справу, у роднае слова, у слова-тэрмін.
Яна дала мне магчымасць адчуць сілу ўласных крылаў, паверыць у сябе. Любоў Адамаўна не дэманстравала сваёй перавагі, значнасці, была вялікаяі простая адначасова.
Другая сустрэча з ёй адбылася ўжо на абароне маёй кандыдацкай дысертацыі. І зноў я адчула падтрымку, цеплыню і разуменне. Да гэтага часу ўдзячна ёй за слушныя заўвагі і парады, выказаныя прапановы. Любоў Адамаўна запрашала да дыскусіі, і ўсе мелі магчымасць убачыць і адчуць, наколькі яна таленавіты, інтэлігентны, тактоўны чалавек.
* Надрукаваны раней матэрыял даслаў у рэдакцыю
кандыдат філалагічных навук,дацэнт
Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі
А. Г. Антанюк.
Успаміны аб маці
Я вучыўся ў беларускамоўнай гімназіі. Памятаю, з якім нецярпеннем чакаў пераходу ў 8-ы клас, бо ведаў, што буду вучыцца па падручніку, адным з аўтараў якога была і мая мама. І калі гэты час урэшце надышоў, аднакласнікі пыталіся, ці праўда, што падручнік напісала мая мама, я з гонарам адказваў: «Так!». Не ўсе мне верылі, але гэта было і не важна.
Аднойчы настаўніца беларускай мовы пацікавілася ў мяне, ці не прозвішча майго сваяка стаіць на вокладцы кнігі. Даведаўшыся, што падручнік напісаны з удзелам маѐй мамы, яна папрасіла аб магчымасці пагутарыць з аўтарам асабіста. Пры гэтым настаўніца адзначыла цудоўную якасць вучэбнага матэрыялу падручніка. Для мяне гэта быў такі гонар!
І,безумоўна, мне, як сыну аўтаркі, не хацелася яе падводзіць, таму на ўроках беларускай мовы я вельмі стараўся.
Вядома, у тыя гады я не ўсведамляў усяго маштабу асобы, якой была мая мама. Для мяне яна ў першую чаргу з‘яўлялася клапатлівай і бясконца любячай матуляй. Толькі праз гады, калі яе не стала, я зразумеў значнасць зробленага ѐю ў навуцы.
Толькі зараз я магу ў поўнай меры ацаніць яе як прафесіянала і чалавека.
І няхай я не пайшоў па навуковых слядах сваіх бацькоў і абраў іншую сферу дзейнасці, я хачу выказаць бязмерную ўдзячнасць маёй маме за шчаслівае дзяцінства і за тую дарогу, якую яна мне паказала ў жыцці.
І хачу выказаць асобную падзяку прафесару Любовi Адамаўне Антанюк за каштоўны навуковы ўклад у развіццё беларускай мовы.
Дзякуй, дарагая матуля! Нам цябе не хапае…
* Надрукаваны раней матэрыял даслаў у рэдакцыю
кандыдат філалагічных навук,дацэнт
Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі
М. Г. Антанюк-Пруто, Г. А. Гваздовіч.
Навуковая спадчына Л. А. Антанюк
Жизнь человека не вечна, но наука
и знания переступают пороги столетий.
                                              И. В. Курчатов
Любоў Адамаўна Антанюк (1949 – 2006) – вядомае імя ў беларускай лінгвістыцы.
Больш за 35 гадоў у навуцы. Доктар філалагічных навук, прафесар, аўтар звыш 120 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, артыкулы, у тым ліку энцыклапедычныя.
Яна таксама суаўтар музычнага і двух лінгвістычных слоўнікаў, лінгвістычнага кампендыума па беларускай мове.
Л. А. Антанюк належыць першае ў беларускім мовазнаўстве комплекснае тэарэтычнае даследаванне беларускай навуковай тэрміналогіі. Яго вынікі найбольш поўна выкладзены ў манаграфіі «Беларуская навуковая тэрміналогія» і доктарскай дысертацыі «Беларуская тэрміналогія».
Л. Антанюк. З супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. 1980-я
У гэтых работах упершыню былі сістэмна вывучаны асаблівасці фарміравання і структуры беларускай тэрміналогіі, праблемы яе функцыянавання, развіцця, упарадкавання і праектавання, дадзена лексіка-граматычная, лексіка-генетычная, лексіка-семантычная характарыстыка тэрмінаў.
У сваёй даследчай дзейнасці Л. А. Антанюк кіравалася тым, што пры аналізе беларускай тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць дзве формы яе эвалюцыі.
Да першай адносіцца натуральнае фарміраванне тэрміналагічнай лексікі. Яно адбываецца ў працэсе развіцця адпаведных галін ведаў і з‘яўляецца аб‘ектам фундаментальных навуковых даследаванняў.
Другая форма – вынік спецыяльнай тэрміналагічнай працы, якая ўключае мэтанакіраванае ўнармаванне, упарадкаванне, уніфікацыю, праектаванне, практычнае стварэнне тэрмінаў і тэрмінасістэм і грунтуецца на прыкладных, у тым ліку інжынерна-тэрміналагічных, навуковых даследаваннях.
* М. Г. Антанюк-Пруто,
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
* Г. А. Гваздовіч,
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры славянскіх моў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
* Надрукаваны раней матэрыял даслаў у рэдакцыю
кандыдат філалагічных навук,дацэнт
Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі
Г. А. Антанюк.
Жонка, сябар, партнёр і паплечнік
Любе пашанцавала, што яе навуковым кіраўніком у аспірантуры Інстытута мовазнаўства быў выдатны мовазнавец Арнольд Яфімавіч Міхневіч.
У Любы быў вялікі навуковы патэнцыял і значная сіла волі, дзякуючы чаму яна дасягнула свае навуковыя мэты і гэтым унесла вялікі навуковы ўклад у развіццё беларускага мовазнаўства, найперш тэрміназнаўства.
Любоў Адамаўна выдала першую ў Беларусі манаграфію па беларускай навуковай тэрміналогіі, абараніла першую ў Беларусі доктарскую дысертацыю ў гэтай галіне (1992 г.), напісала вялікую колькасць арыгінальных навуковых артыкулаў па праблемах тэрміналогіі, а таксама распрацавала шмат вучэбных матэрыялаў падчас педагагічнай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншых вышэйшых навучальных установах г. Мінска.
У яе была вялікая схільнасць да педагагічнай дзейнасці, якую яна актыўна рэалізоўвала.
Люба творча адносілася да выкарыстання новых ідэй і метадалагічных падыходаў у даследаванні мовы. Напрыклад, я прафесійна займаўся метадалогіяй сацыяльнага праектавання, абараніў па гэтай праблеме доктарскую дысертацыю і расказваў Любе пра навуковыя дасягненні ў галіне даследавання праектавання як інтэлектуальнай дзейнасці, а яна творча выкарыстоўвала гэта для даследавання магчымасцей і асаблівасцей прымянення праектавання ў тэрміналогіі.
Характэрнай рысай Любы быў альтруізм. Яна ахвотна дапамагала не толькі маім бацькам і сваёй маці, але і чужым людзям.
* Г. А. Антанюк, доктар філасофскіх навук
* Надрукаваны раней матэрыял даслаў у рэдакцыю
кандыдат філалагічных навук,дацэнт
Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі
* Надрукаваны раней матэрыял даслаў у рэдакцыю кандыдат філалагічных навук, дацэнт Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі