Да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ
Міхась Кенька
Пра Давіда Яўсеевіча Фактаровіча
Святло далёкай зоркі
Давіда Яўсеевіча Фактаровіча я не ведаў, пазнаёміўся з яго артыкуламі падчас працы над дысертацыяй, прысвечанай пытанням перакладу.
Але пазней пазнаёміўся з яго сям’ёй.
Прымаў удзел у падрыхтоўцы кнігі Давіда Яўсеевіча «Основы теории художественного перевода», зробленай дзякуючы руплівасці яго дзяцей. У ёй ці не першым пасля працяглага перыяду маўчання пра яго ўспомніў Адам Іосіфавіч Мальдзіс у змястоўнай прадмове «Слова пра настаўніка».
Ён называе сябе вучнем Давіда Яўсеевіча, лічыць сябе абавязаным настаўніку тым, што выкірававаў яго на той жыццёвы шлях, якім і пайшоў ён, доктар філалагічных навук, даследчык беларускай літаратуры.
Адам Іосіфавіч распавёў у прадмове аб працы Давіда Яўсеевіча на філфаку, згадаў некалькі эпізодаў з яго жыцця і ў заключэнне выказаў надзею, што «кніжка будзе зразумела і належным чынам ацэнена як этап у развіцці беларускага літаратуразнаўства ў той яго галіне, якая датычыць зарубежнай літаратуры».
Тут будзе дарэчы сказаць, што менавіта Мальдзіс падтрымаў жаданне родных Фактаровіча выдаць яго кнігу, аказаў неабходную дапамогу.
«Памяць і слава»
А потым была выдадзена кніга ўспамінаў «Памяць і слава», прымеркаваная да 100-годдзя з дня яго нараджэння.
Вось якраз кніга – найлепшая даніна памяці гэтага выдатнага чалавека.
У ёй занатаваны ўспаміны яго вучняў. Некаторыя з іх прагучалі падчас прэзентацыі манаграфіі Давіда Яўсеевіча, іншыя былі напісаны адмыслова для гэтага выдання.
Вось урыўкі з некаторых выказванняў:
Рыма Мадэстаўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук:
«Калі сказаць адным словам, якім ён быў, то быў ён гарманічным чалавекам.
Што патрэбна для таго, каб быць гарманічным чалавекам? Вы скажаце, каб ён быў прыгожым. Фатаграфіі не перадаюць, але ён сапраўды быў прыгожым чалавекам.
Што яшчэ трэба? Мусіць, каб ён быў шырока адукаваным чалавекам, такім ён і быў.
Добра выхаваным. Вось тут вось я хачу трошачкі спыніцца.
Давід Яўсеевіч сапраўды быў інтэлігентным, выдатна выхаваным чалавекам.
Гэта значыць, калі ён размаўляў з табой, ён цябе бачыў.
Калі прымаў іспыт, ён цябе чуў.
А хіба ўсе выкладчыкі чуюць цябе, калі ты адказваеш яму? Далёка не ўсё.
У нас была адна выдатная выкладчыца рускай мовы. З лёгкасцю чытала лекцыі, але калі мы прыйшлі на іспыт, то ўбачылі нейкую суровую даму: гэта быў зусім іншы чалавек.
Давід Яўсеевіч быў заўсёды аднолькавы.
Гарманічны чалавек – гэта ўнутрана гарманічны чалавек.
Але быць унутрана гарманічным чалавекам ізноў-ткі не досыць. У Давіда Яўсеевіча была выдатная рыса: яго гармонія была энергічная, але гэта не тая энергія, якая на цябе цісне, а тая, што распаўсюджвалася і гарманізавала нас, гарманізавала аўдыторыю, гарманізавала чалавека, які яму адказваў».
Давід Яўсеевіч разумеў нас.
Рагойша Вячаслаў Пятровіч, прафесар, доктар філалагічных навук.
«Фактаровіч прывабны, прыгожы быў, малады, але з асаблівай прыгажосцю кавалерскай, з вусікамі, і гучным голасам, тонам, з якім спрачацца нельга, ды і не трэба было, вёў лекцыі.
Ён якраз у той час пачаў займацца тэмай доктарскай дысертацыі па асновах тэорыі перакладу. Бо ў яго потым спецкурс такі з'явіўся. Я слухаў ягоны спецкурс.
Калі ён казаў пра замежных пісьменнікаў, сувязі літаратурныя, то заўсёды падкрэсліваў значэнне перакладу, выкладаў тэарэтычныя асновы па перакладу.
Тады якраз (я вучыўся на беларуска-рускім аддзяленні), магчыма, пад уплывам Фактаровіча, яго лекцый, яго ўвагі да перакладу, пачаў займацца перакладам яшчэ студэнтам.
Так атрымалася, што з дакладам пра пераклады Коласа я яшчэ ў 61-м годзе езьдзіў на студэнцкую канферэнцыю ў Львоў, а пасьля ў Адэсу.
І першая публікацыя па перакладзе была ў працах Адэскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дыпломная была па Коласе-перакладчыку.
Пазней выйшла кніга пра пераклады Коласа.
Святлана Янаўна, журналіст:
Я зараз гляджу на нашу аўдыторыю і проста адчуваю сябе ў іншай, у славутай 58-й аўдыторыі, якая змяшчала ў сябе ўсе групы філфака (2 рускія, 2 беларускія і 2 журфакаўскія). У гэтай вялікай аўдыторыі збіралі ўвесь філфак і чыталі найбольш важныя лекцыі – па марксізму-ленінізму, эканоміцы і г.д.
Але самае-самае, што нас цягнула ў гэтую аўдыторыю, – гэта лекцыі Давіда Яўсеевіча. Нікому не прыходзіла ў галаву «прасачкаваць», калі былі лекцыі Давіда Яўсеевіча. Усе спяшаліся, баяліся спазніцца, проста прапусціць. Хоць з некаторых іншых лекцый, не хачу пра іх гаварыць, мы сачкавалі бязбожна.
Можна доўга распавядаць пра гэтага выдатнага чалавека. Гэты чалавек – гармонія. Усё ў ім было на высокай ступені прыгажосці, як піша Чэхаў, і душа, і твар, і адзенне, і думкі.
Калі ён уваходзіў у аўдыторыю, то адразу веяла глыбокай, арыстакратычнай аўрай. Ён гаварыў, не імкнучыся прыцягваць да сябе ўвагу расказваннем анекдотаў. Ніхто не лічыў, што можа быць інакш.
Некаторыя былі добрыя прафесіяналы, але нецікавыя. А Давід Яўсеевіч быў унутраным, ён чытаў тое, што выносіў ў самім сабе. Колькі лекцый было пра Шэкспіра мы проста баяліся столькі тэкстаў прачытаць. Але ён перадаў нам свой інтарэс, захопленасць.
*Міхась Кенька, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Вехи биографии:
«Будущий белорусский литературовед Давид Факторович (1917—1993) родился в Саратове. После смерти родителей переехал к дальним родственникам в Казань, где окончил СШ № 15.
В выпускном классе редактировал литературно-художественный журнал «Наш РоСТ».
Поступил на литературный факультет 2-го Московского государственного университета.
В 1945— 1947 гг. работал деканом факультета журналистики Белорусского государственного университета.
Давид Факторович — автор книг «Белорусская литература за рубежом», «Зарубежные литературы. Древняя Индия, Китай, Античность, Средние века, Возрождение, литературы XVII века», изданных в разные годы в Минске».