«А У НАС НА ФАКУЛЬТЭЦЕ...»
ФАЛЬКЛОРНА-ЛІТАРАТУРНАЯ ТВОРЧАСЦЬ СТУДЭНТАЎ МІНУЛЫХ ГАДОЎ
А у нас на факультэце
Хлопцы ўсе паэты.
Яму кажаш пра вучобу,
Ён табе пра гэта...
А дзяўчат-та ў нас шмат,
Усе такі прыгожыя.
Ну а хлопцаў-та ў нас
Няма прыемнай ...
Быў ён старастай у нас,
Нібы сто праменняў.
Ён мне: «Зорка, дарагая!»
Я кажу: «Стыпендыю!»
Вось шукаў студэнта бацька
А дзяўчаты наце:
У запісачцы тры слова -
«Спіць у інтэрнаце».
На заліку ўчора хлопцы
Гулялі ў партызаны.
Дагуляліся, забыўшысь,
Як прадмет названы.
А адзін ёсць маладзец
На кані прыехаў.
Гальштук па сі дзёнь вісіць
Пад вялікай стрэхай.
– Вы бяжыце на канцэрт?
– Спявак італьянскі.
Ну а ты што не ідзеш?
– Вучу стараславянскі.
Хлопцы на дзяўчат крычаць:
«Чаму мяне лаеш?»
Ну а як яго не лаяць?
Падыйдзеш – шукаеш.
Дзелавыя хлопцы нашы
Добра ў карты граюць,
А дзяўчаты ім параюць
Есць трох болей кашы.
Аб фальклоры меркавалі –
Зрабілі праблему.
Фрэйд за ўсіх тут адказаў:
Сэкс непадзяленны.
Просто так «отлично» ставят
У нас на факультете.
И приснится же такое,
Чего нет на свете.
Мы пословицу судили –
Все чин-чинарем.
Что ж такое натворила?
Никак не поймем.
Заливались на уроке,
Пели все о свадьбе.
Научились бы, девчата,
Мужу печь оладьи.
В суверенном государстве
Быстро выборы прошли,
Президента выбирали,
Претенденты – камыши.
А Шушкевіч ва ўніверы,
Як у калядках ёсць каза,
Гэта важная істота!
Гой, Шушкевіч-та, я – за!
А адзін выкладчык нешта
Прыбіваў тут доскі.
Як мяркуецца, хто быў?
Пэўна ж быў Л.....скі.
Як маланка засвяціласць,
Гром грымнуў як сільна.
Гэта проста гаварыць
Вольга Канстанцінаўна.
Мары рэюць у галаве,
Іх ужо больш тысячы.
Хуценька пабег студэнт
Да ратавання – Свіслачы.
Памутнелі раптам вочы
У нашага выкладчыка,
Не рашаецца ніяк
Уласная задача.
Прышыбіў вялікі камень
Малую вандроўку.
Я так рада, што згубіла
Раптам залікоўку.
Ай, згубіў я залікоўку.
Што гэта за напасці?
Як схадзіў я на экзамен,
Думаю, што к радасці.
На філфаку цэлы год
Нешта рамантуюць,
А студэнты што ёсць моцы
Усё лямантуюць.
Не кукуе то зязюлька,
Не саловачка пяе,
Плача то мая матулька,
На філфак жа аддае.
Хутка птушкі праляцелі,
А хутчэй – варона.
Зноў спасцігла дзяржадзнака,
Вышэй? Забарона.
Хлопец нешта вырашыў,
Узяў і жаніўся.
Месяцы два не было,
Як прыйшоў – зваліўся.
Ой, дзяўчаты дарагія,
Чуеце то рэха?
Відна, нехта ў дэканаце
Трапіў на арэхі.
Чаго пытаеце мяне,
Чаго цягнеце?
Чаму «выдатна» не ставіце,
З богам не адправіце?
Нешта мне не верыцца,
Што раны ўсе загояцца.
Ах, сесія ты, сесія –
Студэнцкая забойца!<
– Ой, чаму ў цябе, дзяўчына,
Галава пусценька?
–- Да, да, да, яна пусценька.
Вас баюся, Кенька!
Свой радны-радны філфак
Доўга не пакіну,
Стану проста так ля дзверы
І раток разіну.
– Вы чаму тут на заліку
У вялікай шапцы?
– Разумееце, шпаргалкі
Не змясцілісь у папцы.
Прастаце студэнтаў нашых
Усе заўжды дзівяцца:
Пры адказе за апошні
Стол яны садзяцца.
І здзіўляе гэтаксама
Наша неуёмнасць,
Што выкладчыца аднойчы
Страціла прытомнасць.
Новый вот пришел семестр,
Слышим мы проректора:
«Не щадите живота –
Пощадите лектора».
А сегодня милый мой
Бил о стену головой,
Догадалася сама:
Это горе от ума.
А выкладчыцы ўжо,
Нібы Бандароўны.
Давялі да кропкі іх,
Гэта безумоўна.
А жывуць у нас студэнты
На шырокую нагу:
– Ой, стыпендыі не далі,
Мо фігуру зберагу.
Свята здарылася ў нас –
Фатаграфавалі.
А прынеслі фотаздым –
Тут мы і упалі.
Мы не жалімся на свет,
Няма ў нас прэтэнзій.
Мы – вясёлыя рабяты,
Хоць мала стыпендыя.
Нараджэння чыйсці дзень,
Бачылі мы чорта.
Даставалі з рукавоў
Мы кавалкі торта.
Хлопца аднаго не надта,
Трохі патузілі.
Высветлілі, што дзяўчаты
Яго залавілі.