Дзённік праходжання фальклорнай практыкі
ў лабараторыi
Малгажата Авярчук, студэнтка 1-га курса (2008) спецыяльнасцi "беларуская фiлалогiя"
30. 06. 2008 г.
Першы дзень у архіве... Жах! Вочы лезуць на лоб ад такой колькасці папак з творамі! Ой, не ведаю, колькі тут працягну...
01. 07. 2008 г.
Лета, сонейка... а ты сядзіш тут, дыхаеш пылам, складаеш паперы... Нібы і канікулы не распачаліся.
02. 07. 2008 г.
... Праспала, ну і добра! Не пайду. Добра, што можна пасля адпрацаваць.
07. 07. 2008 г.
Выхадныя скончыліся. Зноў гэтая нудная праца для ўліку... Адно цешыць душу – праклёны! Вось якія “скарбы”:
Каб у вас кішкі адцягнуліся!
* * *
Хай Пярун вас возьме!
* * *
Зрабі так, каб я цябе тры тыдні шукаў і не знайшоў!
* * *
Ідзі туды, адкуль не вяртаюцца!
... Як кажуць, проста і з густам. (Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён.)
08. 07. 2008 г.
Як кажуць людзі:
Адчыні дзвер у сябе – у другіх адкрытай знойдзеш (прыказка).
Я сапраўды пачынаю цікавіцца, учытвацца ў творы! Дзіўна...
09. 07. 2008 г.
... Сярод гэтай парцы, сярод запісаў, класіфікацыі, вызначэння жанраў, падліку фальклорных адзінак... і так увесь дзень!
Але паралельна з гэтым я раблю нататкі, выпісваю тыя творы, якія мяне зацікавілі. Вось некаторыя з іх:
Усе чэрці адной шэрсці (прыказка).
Ці вось такая даволі арыгінальная варыяцыя на тэму “рыбак-рыбака бачыць з воддалі”:
Чорт чорта пазнаў і на піва пазваў.
10. 07. 2008 г.
Доўга не магла класіфікаваць песню “Галя...” – аказалася маральна-этычнай баладай.
Зацікавіла настолькі, што пачала шукаць іншую інфармацыю наконт гэтай песні. Знайшла няшмат: песня з украінскага фальклору, сустракаецца і ў фальклоры як беларускім, так і ў рускім...
Самае дзіўнае, што я доўга не магла зразумець, адкуль памятаю ўрыўкі з тэксту. Аказалася, што Ул. Сарокін у сваім фільме “4” выкарыстаў гэтую маральна-этычную баладу... (а фільм, між іншым, я глядзела даволі даўно).
11. 07. 2008 г.
“Галя...” мяне праследуе! Дзіўная гэтая Гомельская вобласць...
14. 07. 2008 г.
Трапілася спецыфічная загадка:
На даным месцы крыжоў з 200. (Клубок нітак.)
Доўга адгадвалі ўсім “пакоем”. Думалі, што гэта могілкі, вышыўка на тканіне... і г. д. А ўсё так проста – клубок нітак!
15. 07. 2008 г.
...Працуем з гумарам – чытаем услых “перлы” не толькі ВНТ, але і збіральнікаў!..
16. 07. 2008 г.
... Дзіўная рэч: папкі з фальклорнымі творамі нібы самі выбіраюць да каго патрапіць. Ужо не першы дзень чытаю маральна-этычныя балады і любоўную лірыку. Суседцы ўжо некалькі разоў трапляліся замовы і праклёны, камусьці іншаму – армейскі фальклор і г. д.
17. 07. 2008 г.
Запомніліся пахавальныя абрады. Прыгожы рытуал...
Вось урывак з такога роду прозы (пахавальна-памінальная проза): “...апраналі ўсё новае...белае. Шылі самі: тканіну рвалі рукамі (не рэзалі); ніткі не адрывалі да канца (пакідалі “хвасты”)... Ногі і рукі звязвалі бінтамі. Нябожчыка прыкрывалі белай тканінай...” Пасля галашэнні, хаўтурныя песні...
18. 07. 2008 г.
Жартоўная песня ўпісалася ў кантэкст учарашняй пахавальна-памінальнай прозы:
“... На нагробіе напішыце:
“Пакойнік водачку любіў”.
Цынічна...
21. 07. 2008 г.
Апошні дзень!
Дачакалася!
Малюнак студэнткi 5 курса спецыяльнасцi "беларуская фiлалогiя" Маргарыты Латышкевiч
|