Нашы перакладчыкі фальклору і блізкіх да яго літаратурных твораў

Ганна Каронта, славянская філалогія

Вольны пераклад урыўка з трагедыі А. С. Пушкіна
“Баль падчас чумы”

Калі магутная зіма
вадар чапоры нам сама
вядзе калматыя дружыны
снягоў і сцюж грыміць запал
насустрач ёй трашчаць каміны
распальваюць зімовы шал

Як грозны валадар Чума
цяпер ідзе на нас сама
і прадчувае ўраджай багаты
ў вокны ўдзень і ўначы
стучыць магільнаю лапатай
што нам рабіць і як дапамагчы

Як ад свавольніцы зімы
зачынімся і ад Чумы
святло запалім келіх наліём
распусцім у віне свой сорам
па жылах пацячэ агнём
прызнаем уладу за паморам

Захопленыя барацьбой
і прорвай змрочнай і нямой
раз’юшанасцю акіянаў
і хваляў іх магутнасцю сляпой
і аравійскіх ураганаў
няўмольнаю Чумой

Усё што смерцю паграджае
для сэрца смертнага складае
бязмежны боль і асалоду
быць можа вечнасці залог
шчаслівы той хто ў свабоду
ператварыць скананне змог

Ну што ж хвала табе Чума
не страшыць нас твая труна
раптоўны не збянтэжыць заклік
І за цябе падымем келіх мы
і за дзяўчат як кветкі дотык
як дотык блізкае Чумы


Папярэдні пераклад || Наступны пераклад


1. Казка пра пернікавую хатку
2. Пераклады вершаў А. С. Пушкіна.
      Да 1-га Штогадовага Пушкінскага конкурса (2011 год)

Сайт создан в системе uCoz