Асобы. Ларыса Лявонцьеўна Кароткая

Вучні пра настаўніцу

“У 1944 годзе, як толькі Беларусь была вызвалена ад немцаў, у першы клас пайшлі дзеці не толькі 7-гадовыя, але і пераросткі – па 9 гадоў і яшчэ больш старэйшыя. Было створана некалькі першых класаў, у кожным па 30-35 вучняў. У першыя месяцы навучальнага года купіць сшытак, ручкі ці аловак, а галоўнае – буквар, змаглі адзінкі. Дзецям у такіх складаных умовах вучыцца было вельмі цяжка. Але кожны хлопчык ці дзяўчынка прагна цягнуліся да ведаў.

…Прайшлі гады. Калі нас перавялі ў 5 клас, райана прыслаў у нашу школу новую настаўніцу. Гэта была Ларыса Лявонцьеўна КАРОТКАЯ, якая выкладала рускую мову і літаратуру. Іменна для нашага класа яна стала класным кіраўніком.

У час вайны Ларыса Кароткая знаходзілася ў партызанскім атрадзе, выконвала важныя і рызыкоўныя даручэнні. Пра яе нават напісана кніга “Мы будзем жыць” (аўтар – Вольга Сіманава).

Новая настаўніца пакарыла ўсіх вучняў дасканалым веданнем прадмета, фенаменальнай памяццю, прыгожым маўленнем, індывідуальным падыходам да кожнага, багатым жыццёвым вопытам. У нас нават былі 4 медалісты. Пасля заканчэння ВНУ сярод нас былі ўрачы, юрысты, педагогі. Я, напрыклад, атрымаў дыплом журналіста.

З цягам часу Ларыса Лявонцьеўна абараніла дысертацыю і потым шмат гадоў выкладала свой прадмет у БДУ. Яе ведаюць многія, прычым не толькі ў Мінску, але і ў іншых населеных пунктах рэспублікі.

17 сакавіка Ларысе Лявонцьеўне КАРОТКАЙ спаўняецца 92 гады. Яна нядрэнна сябе адчувае, многа чытае (нават без акуляраў), у тым ліку і вершы, прысвечаныя ёй студэнтамі-аднакурснікамі. Ведае многа анекдотаў.”

“Когда мы вспоминаем родную школу, мы прежде всего вспоминаем своих любимых учителей. Ведь слово «учитель» в каждом из нас вызывает душевную теплоту, чувство глубокой благодарности. Именно он (учитель) привил любовь к книге, разбудил жажду к знаниям, помог поверить в свои силы и способности.

Первым таким учителем в моей школьной жизни была Л. Л. Короткая. Это она научила меня читать и писать, узнавать окружающий мир. В знак уважения мы сочинили стих для Вас (декламирование).

Со школьных лет и на всю жизнь в моей памяти остался и наш классный руководитель Л. Л. Короткая. Это – опытный педагог, принципиальный, честный человек. Для учеников она всегда была примером”.

“У неё некрашен волос,
У неё же громкий голос.
По характеру не кроткая,
А фамилия …(Короткая)”

Васілец Іван Лук’янавіч



1. А. Лойка. Прысвячэнне Л.Л.Кароткай.
2. Казакова Т. П. Слова пра Ларысу Лявонцьеўну Кароткую.
3. Гончарова-Грабовская С.Я. Слово о Короткой.
4. Зарембо Л. І. О Ларисе Леонтьевне с признательностью.
5. Фота з асабістага архіва Л. Л. Кароткай.
6. Кароткая Ларыса Лявонцьеўна. Бібліяграфія.
7. Вучні пра настаўніцу.

Сайт создан в системе uCoz