Каляды ў вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ

Каля Каляд: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

На філалагічным факультэце БДУ 23 снежня 2021 года прайшла серыя майстар-класаў «Каля Каляд». Свята традыцыйна арганізоўвае вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору. Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.

Майстар-класы праходзілі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. Госці сёлетняга мерапрыемства – навучэнцы 10 класа Ліцэя БДУ і замежныя студэнты філалагічнага факультэта – пазнаёміліся з асноўнымі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавялі супрацоўніцы ВНЛБФ Міхаліна Грыб і Вера Дзянісенка. Акрамя таго, наведвальнікі мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, паўдзельнічаць у калядных гаданнях і віктарыне. І, канешне ж, як сапраўдныя калядоўшчыкі, атрымалі пачастункі ад гаспадароў.



Вольга Палукошка

23 снежня 2021 года на філалагічным факультэце БДУ прайшла серыя майстар-класаў «Каля Каляд». Свята традыцыйна арганізоўвае Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору.

Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.

Майстар-класы праходзілі на базе Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. Госці сёлетняга мерапрыемства – навучэнцы 10 класа Ліцэя БДУ і замежныя студэнты філалагічнага факультэта. Яны пазнаёміліся з асноўнымі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавялі супрацоўніцы лабараторыі Міхаліна Грыб і Вера Дзянісенка.

Акрамя таго, наведвальнікі мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, паўдзельнічаць у каляднай варажбе і віктарыне. І, канешне ж, падобна сапраўдным калядоўшчыкам, яны атрымалі пачастункі ад гаспадароў.


Міхаліна Грыб


Міхаліна Грыб

Я нарадзілася ў маленькай вёсцы на поўначы Палесся ў сям’і настаўнікаў-філолагаў; бачыла толькі беларускую мову і літаратуру і спрадвечную народную культуру – з ёй і засталася. Скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія. Літаратурна-выдавецкая дзейнасць». Змяніла прозвішча Бурвіна на ўсходнепалескае Грыб праз шлюб, наблізілася і імем да беларускай народнасці, засталася працаваць ў ВНЛ беларускага фальклору яшчэ са студэнцкіх гадоў.

Беларускія зумеры па-сапраўднаму ведаюць толькі некалькі нашых народных свят. Замежныя міленіалы ўвогуле маюць вялікую магчымасць ніколі не пачуць пра такія з’явы і, хутчэй за ўсё, ад гэтага не вельмі будуць пакутаваць.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, дзе я праводжу большую частку свайго часу за працай, не ставіцца да тэндэнцыі зніжэння распаўсюджанасці беларускіх свят і народнай творчасці ўвогуле з такім лёгкім філасоўскім адценнем і звыкла да кардынальных мер. Не было б у нас гэтай крутой натуры – забыліся б нашыя студэнты на ўсе магчымыя праяўленні ўласнай аўтэнтычнай культуры.

Таму ўжо ў чацвёрты раз на філалагічным факультэце БДУ, 23 снежня 2021 года, ВНЛ БФ правяла серыю майстар-класаў «Каля Каляд». Удзельнікамі мерапрыемстваў былі і беларускія зумеры, і замежныя міленіалы, якіх я ўзгадвала напачатку: навучэнцы 10-га класа Ліцэя БДУ і замежныя студэнты філалагічнага факультэта суадносна. Пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых – галоўная мэта гэтых майстар-класаў. Таму далей будзе прастаўлена невялікая храналогія падзей мерапрыемстваў, прысвечаных Калядам.

У першую чаргу з вітальным словам перад ліцэістамі, а праз пару гадзін і перад замежнымі студэнтамі, выступіла загадчыца лабараторыі Вольга Іванаўна Палукошка. Яна падзякавала прысутным за іх цікавасць да народных беларускіх святаў і за жаданне набыць або ўзнавіць навыкі падрыхтоўкі і непасрэднага правядзення Калядаў. Пасля стырно ўлады было перададзена супрацоўнікам ВНЛ БФ для асноўнага этапу мерапрыемства.

Віктарыну пра вядучыя калядныя традыцыі і сімволіку калядных масак праводзіў ваш пакорны слуга; узрадаваны актыўнасцю абедзвюх аўдыторый, шчодра адорваў «шчадроўшчыкаў» пачастункамі ад гаспадароў.


Навучэнцы 10 класа БДУ з каляднымі маскамі

Аповед спецыялісткі І катэгорыі Веры Дзянісенкі пра не вельмі вядомую ў шырокіх непрафесійных кругах тэатральную з’яву – батлейку – зацікавіў і ліцэістаў, і замежных студэнтаў. Самаробны варыянт лялечнага тэатру хоць не з’яўляецца дакладнай копіяй, але ўсё роўна выклікаў ва ўдзельнікаў майстар-класа зацікаўленасць і да элементаў батлейкі, і да спосабу іх вырабу.


Лялечны тэатр батлейка. «Цар Ірад»

Вера Дзянісенка пра батлейку для ліцэістаў

Вера Дзянісенка пра батлейку для замежных студэнтаў

Неабходна адзначыць, што майстар-класы не скончваюцца на размовах і дэмастрацыях. Майстар-клас – гэта, у першую чаргу, спосаб навучання і канкрэтны занятак па ўдасканальванню навыкаў, у нашым выпадку творчых, таму не выкарыстаць індывіндуальны падыход да кожнай аудыторыі – чыстай вады злачынства. Для навучэнцаў 10 класа ліцэя БДУ былі падрыхтаваны падрабязныя інструкцыі правядзення каляднай варажбы і – натуральна – варажылі прама на месцы.


Варажба на келіхах

Забыцца на замежных студэнтаў, якія знаходзяцца ў нашай краіне толькі паўгода і ўпершыню дакранаюцца да Калядаў, было б глупствам. Разам з імі супрацоўнікі ВНЛ БФ пастараліся вырабіць папяровых калядных анёлаў з уласным «дызайнам», каб пасля майстар-класаў засталіся не толькі прыемныя ўспаміны, але і маленькія сябры, якія будуць нагадваць пра такое незвычайна магічнае свята.


Замежныя студэнты з каляднымі анёламі

Ці можна назваць чарговыя майстар-класы «Каля Каляд» паспяховымі? Нашыя супрацоўнікі могуць толькі сціпла паківаць галавамі, бо яшчэ шмат ідэй нараджаецца ў гэтых светлых розумах, каб з кожным разам рыхтаваць для ўсіх жадаючых яшчэ больш займальныя і цікавыя мерапрыемствы.

Чакаем і Вас на наступныя «Каля Калядаў»!

Падрыхтавала спецыялістка ВНЛ БФ
Міхаліна Грыб


Сяброўскае прывітанне з БДУКіМ