СВАБОДНАЕ ДЫХАННЕ ПЕРАКЛАДУ
Чэслаў Мілаш
СЛОВА АД РЭДАКЦЫІ
ЧЭСЛАЎ МІЛАШ Ў ПЕРАКЛАДАХ СТУДЭНТАЎ БДУ
Першыя крокі ў любой справе, асабліва творчай, бываюць няпростымі. Сёння мы прадстаўляем спробу мастацкага перакладу сучаснай польскай паэзіі на беларускую мову студэнтаў-славістаў філагагічнага факультэта БДУ Глеба Леонцьева і Рыгора Пашкевіча. З просьбай выказаць сваё меркаванне і даць парады маладым перакладчыкам мы звярнуліся да вядомага пісьменніка, перакладчыка, знаўцы польскай мовы Вадзіма Болбаса.
Змяшчаем яго адказ у рубрыцы.
А нашым студэнтам зычым поспеху ў творчых пачынаннях, спасціжэнні тонкасцей вывучаемай мовы, удасканальванні майстэрства перакладчыка і адкрыцці для сябе і беларускага чытача новых старонак польскай літаратуры!
ГЛЕБ ЛЕОНЦЬЕЎ. АБЛОКІ
Я студэнт першага курса, вучу замежныя мовы, у тым ліку польскую. Натуральна гэтым трэба неяк карыстацца, і пераклад – адна з такіх магчымасьцяў.
Чэслаў Мілаш – паэт, носьбіт традыцыі вялікалітоўскай шляхты. Ягоная паэзія стала важнай часткай сусьветнае літаратуры, што пацьвердзіла уручная яму Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1980).
Існуе шмат перакладаў Мілашавых вершаў, у тым ліку й на беларускую мову. Чэслаў Мілаш правёў маладосьць у Вільні, якая была тагачаснай культурнай сталіцай Заходняй Беларусі, называў сябе «апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага», таму ён нам не зусім чужы.
Верш «Obłoki» быў напісаны ў Вільні і выдадзены ў зборніку «Тры зімы» (1935). Ён зацікавіў мяне сваёй вобразнасьцю, паэтыкай.
Czesław Miłosz
Obłoki
Obłoki, straszne moje obłoki,
jak bije serce, jaki żal i smutek ziemi,
chmury, obłoki białe i milczące,
patrzę na was o świcie oczami łez pełnemi
i wiem, że we mnie pycha, pożądanie
i okrucieństwo, i ziarno pogardy
dla snu martwego splatają posłanie,
a kłamstwa mego najpiękniejsze farby
zakryły prawdę. Wtedy spuszczam oczy
i czuję wicher, co przeze mnie wieje,
palący, suchy. O, jakże wy straszne
jesteście, stróże świata, obłoki! Niech zasnę,
niech litościwa ogarnie mnie noc.
Чэслаў Мілаш
Аблокі
Аблокі, страшныя мае аблокі,
Як б’е мне сэрца, які жаль і смутак гоняў,
Хмары, аблокі, белыя і маўчлівыя,
Гляджу на вас зранку вачамі, поўнымі сьлёз,
І знаю: ува мне пыха, злаваньне
І акрутніцтва, і зерне пагарды
Для сну трупнога сплятаюць пасланьне,
А маны маёй найпякнейшыя фарбы
Хаваюць праўду. Тады апушчу вочы
І чую віхар, што празь мяне вее,
Сухі, агнёвы. Як перад вамі страшна,
Вартаўнікі сьвету! Хай моцны сон настане,
Хай літасна ахіне мяне ноч.
РЫГОР ПАШКЕВІЧ. НА ДЗЕНЬ ДОБРЫ
Я студэнт першага курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» філалагічнага факультэта БДУ.
З паэзіяй Чэслава Мілаша быў знаёмы яшчэ да паступлення на філфак.
Не магу назваць Мілаша сваім любімым паэтам, але ягоны верш «Na dzień dobry» супаў з маім тагачасным настроем.
Czesław Miłosz
Na dzień dobry
Czasem wiatr zdmuchnie smutek przelotny,
Ciepłym tchnieniem znów dłonie ogrzeje,
I przegoni wszystkie kłopoty,
Więc dziękuję wiatrowi, że wieje.
Czasem deszcz o szyby zadzwoni
Mokra trawa kroplami lśni
Łzami łatwiej tęsknotę zasłonić,
Więc dziękuję deszczowi za łzy.
Czasem słońce w gonitwie do lata
Znowu ogród barwami roznieci
Pozapala iskry na kwiatach,
Więc dziękuję słońcu, że świeci.
No, a czasem się do mnie uśmiechniesz
Znikną smutki szaro – niebieskie
Stoisz w progu i słońce masz w oczach,
Więc dziękuję Ci za to, że jesteś…
Чэслаў Мілаш
На дзень добры
Часам вецер здуе смутак мімалётны
І дыханнем цёплым рукі ахіне,
Знікнуць усе клапоты
Таму дзякуй, што ён дзьме.
Часам дождж аб вокны звоніць,
Травы кроплямі блішчаць,
Слязьмі лягчэй тугу адолець,
Таму дзякуй дажджу варта сказаць.
Часам сонца ў пагоні за летам
Зноў наш сад фарбамі квеціць,
Распальвае іскры на кветках,
Таму дзякуй сонцу, што свеціць.
Ну, а часам Ты мне ўсміхнешся.
Знікае смутку блакітная млосць.
Побач з табой магу я сагрэцца,
Таму дзякуй за тое, што ты ёсць.
ВАДЗІМ БОЛБАС. НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АБ СТУДЭНЦКІХ ПЕРАКЛАДАХ
З рэдакцыі электроннага часопіса «Дзьмухавец» да мяне зьвярнуліся з прапановаю паглядзець і ацаніць пераклады з польскай на беларускую мову вершаў Чэслава Мілаша, створаныя студэнтамі філфака БДУ. Мяне прыемна зьдзівіла тое, што студэнты-першакурсьнікі ўзяліся перакладаць вершы знанага паэта. Нобелеўскага ляўрэата.
Сур’ёзных заўвагаў да перакладаў практычна няма. Пераклад Рыгора Пашкевіча верша «На дзень добры» чытаецца закончаным, можа давацца ў друк без правак. У перакладзе Глеба Ляонцьева верша «Аблокі» замест выразу «Да сну трупнага...», відаць, варта ўжыць выраз «... сну мёртвага...». Але гэта маё асабістае меркаваньне, аўтар можа мець адрознае, сваё.