Людміла Карпава
В 2020 году ушла из жизни Людочка Карпова, Людмила Владимировна, выпускница филологического факультета БГУ, белорусский литературовед, замечательный преподаватель, эссеист -
Как чудо совершенства...
«Как гений чистой красоты»...
Как гость из далеких прекрасных миров...
Как будто погас лучик света...
Но не исчез, а остался в памяти...
«Природа-мать! Когда б таких людей ты иногда б не посылала миру,
заглохла б нива жизни»
Спасибо классике – она подсказывает нужные слова.
Спасибо всем, кто помнит и любит Людочку Карпову.
Людочка Карпова через объектив камеры Михася Кенько, друга и коллеги:
Облова Ольга Антоновна,
старший преподаватель кафедры русского языка
филологического факультета БГУ.
25 лет назад познакомилась с Карповой Людочкой. Мы вместе были всегда, в горе и в радости. Она называла меня Облачком и каждый день говорила: «А я тебя люблю!»
Огромная, жестокая, тяжелая потеря разорвала жизнь
На ДО и ПОСЛЕ. ДО несправедливо ранней и ужаснейшей беды:
ДО:
Красота, надёжность, преданность и ласка,
Нежность, радость, искра, доброта и сказка,
Честность, верность, солнца луч и кайф,
Мужество, надежность, всепрощенчество и драйв.
Умела взлетать, спотыкаться, желать, улыбаться,
Забыться, замерзнуть, оттаять, понять, искромётно общаться,
Лелеять и холить, заботиться, нежить и печься,
Задумать, возвысить, отдать, воплотить и увлечься,
Ты ушла неожиданно, тихо-тихо ступая по звездам.
Я стою, онемев: ведь слова теперь ни к чему.
Что-то сжалось в груди, а вокруг серый сдавленный воздух,
А ведь мы так мечтали вместе встретить осень, зиму, весну…
Ты ушла. Не хотела ничуть, но так получилось…
Ты бы, знаю, все отдала, чтобы жить,
Чтобы солнцу, утру, жизни радоваться,
Чтобы нам всем любовь дарить.
Ты навсегда от нас ушла
И не успела попрощаться.
Навеки ты покой нашла,
Хотя должна была остаться.
И говорить мне каждый день с незабываемо-искренней и родной карповской интонацией:
«А я тебя люблю!»
Так дай же, Господь милосердный, душе нашей Людочки светлой покой!
Позволь и там, на райских просторах, творить высоко, благородно, легко!
Весну, красоту, любовь, доброту открывать для того, кто на том берегу.
Мы верим, что скажешь нам, БОЖЕ: «Ее полюбил, оценил, сберегу!»
Господи, рая сладости сподоби светлую, чистую, неповторимую, прекрасную душу нашей Людочки. Дай ей нескончаемое блаженство на небесах!
Светлана Котляник – Ольге Обловой:
«Олечка дорогая, спасибо тебе за все, все, все...
Наша любимая, незабвенная Людочка не зря рассмотрела в тебе настоящего друга! Я думаю, она была чуточку счастливее от того, что ты всегда была рядом с ней. У каждого из нас своя Людочка Карпова. Все, что с ней связано, а связано за 45 лет дружбы очень много хорошего, мы не забудем никогда...
Спи спокойно, наш дружочек!»
Алеся Шамякіна,
кандыдат філалагічных навук
Люду, Людмілу Уладзіміраўну, Карпаву, я ведаю ўсё сваё жыццё. Яна была старэйшая за мяне, нарадзілася ў адзін год з маёй сястрой Таццянай. Яны сябравалі, вучыліся ў адным класе адной школы, гулялі кожны дзень. Таццяна ўсюды цягала мяне за сабой, а разам з ёй і Люда, бо яны ўвесь час пасля школы праводзілі разам. Потым, калі Таня і Люда падраслі, яны крыху адасобіліся (усё ж такі вялікая розніца ва ўзросце), але і тады Люда заўсёды была прыязная да мяне, за што я ёй вельмі ўдзячная.
Колькі памятаю, у Люды заўсёды была ветлівая ўсмешка на вуснах. Яна наогул выдзялялася надзвычайнай выхаванасцю, далікатнасцю. З ёй было вельмі прыемна размаўляць, яна як ніхто ўмела падтрымаць размову, накіраваць у патрэбнае русла. Яна ўмела вельмі прыгожа гаварыць, таму было прыемна яе слухаць. А якія цудоўныя тэлефонныя віншаванні яна рыхтавала кожны раз — на дзень народзінаў, на Новы год, на 8 сакавіка! Дасціпна, з цікавымі цытатамі з твораў літаратурных класікаў, з нейкімі незвычайнымі прыказкамі і прымаўкамі, з прытчамі, якія мы ніколі не чулі. Хацелася схапіць аловак і запісаць усё гэта, так дасціпна і цікава было пабудавана яе кожнае віншаванне. Люда цікава чытала лекцыі студэнтам. І таму студэнты вельмі любілі яе слухаць. Яна заўсёды дабаўляла ў праграмны матэрыял уласныя ўспаміны пра класікаў беларускай літаратуры, іх стасункі, цікавыя выпадкі з іх жыцця. Апошняе выступленне Люды, якое мы слухалі, было ў верасні 2019 года на юбілейнай вечарыне Міхася Лынькова ў музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пачаўшы сваю прамову, Люда адразу прыцягнула агульную ўвагу — дыкцыяй, добра пастаўленым голасам, уменнем акцэнтаваць патрэбныя словы і выразы. Адразу адчуўся выдатны прафесіяналізм універсітэцкага лектара. Сваім выступленнем Люда ўпрыгожыла гэтую вечарыну. Апошняя мая размова з Людай адбылася за некалькі дзён да яе нечаканага зыходу з жыцця. Яна званіла мне, каб павіншаваць з днём народзінаў. Да тэлефона падышоў мой муж, Сяргей. Яны хораша пагаварылі. Сяргей, які любіць гатаваць і ўмее вельмі добра гэта рабіць, пацікавіўся, як смачней зафаршыраваць шампіньёны. Люда сказала, што, як толькі ён зберыцца іх фаршыраваць, хай патэлефануе, і яна яму падкажа. На вялікі жаль, такой размове ўжо ніколі не быць.
Хачу яшчэ сказаць, што Люда мела вельмі добры, вытанчаны густ. Яна ўмела падбіраць і элегантна насіць адзенне. А што тычыцца ўпрыгажэнняў, то тут Людзе не было роўных. Я заўсёды любавалася і нават зайздросціла Людзе, што ў яе такі цудоўны бранзалет з гранатамі і незвычайная брошка — залатая ружа (як тут не ўспомніць выдатную аповесць майго любімага пісьменніка К. Паўстоўскага “Залатая ружа”, якая прысвечана літаратурнай творчасці). Гэта мне заўсёды здавалася сімвалічным — брошка і аповесць.
Дні бягуць, мінае час, а мы з мужам і цяпер думаем пра Люду, як пра жывую. Кожны раз, праходзячы па праспекце, пазіраем на вокны яе кватэры і думаем: а можа, усё, што адбылося, няпраўда і Люда там, за шторамі, у кватэры…
На вялікі жаль, не, гэта страшная праўда…
От редакции
Людмила Владимировна многое успела в своей жизни. Жаль, что осталась в рукописи ее книга о любимом писателе – Кузьме Чорном: она собиралась ее дополнить и дописать. Больно, что ее нет рядом с нами, - не позвонить, не поговорить, не встретиться.
Но что-то можно материализовать на страницах «Дзьмухаўца».
В редакции альманаха есть одно из последних эссе Людочки.
Может быть, даже нигде не опубликованное.
Людмила Владимировна написала его после заседания межвузовского дискуссионного клуба «Cogito», посвященного проблеме памяти.
С благодарностью к светлому человеку - Людочке Карповой, оставившей неизгладимую память в наших сердцах, мы публикуем ее эссе «Дзякуй...»
Дорогая, где ты? В какой стране? «Где нет готовых форм» или там, где лунный свет, как в детстве, сопровождает тебя, но уже не по земной, а по звездной дороге?
Мы посылаем тебе наш прощальный привет, то, что можем.
Дзякуй...
Эсэ Людмілы Карпавай
Некалі геніяльны Гётэ назваў чалавечую памяць «радзімай душы». Сапраўды, яна, душа Радзімы, утрымлівае ў сабе жыццёвы досвед кожнага, які непазбежна памножаны на генную памяць, закладзеную яшчэ нашымі прашчурамі. Менавіта яна, душа Радзімы, час ад часу аднаўляе перад намі тыя ці іншыя падзеі, выпадкі, а то і проста паасобныя вобразы акаляючага свету...
Тое далёкае лета, калі мяне, сталічнае дзяўчо «саслалі», як я лічыла, на ўсе школьныя вакацыі ў вёску да дзеда, згадвалася неаднойчы. Было яно сляпуча сонечнае, яркае, поўнае дасюль зусім незнаёмых уражлівых з’яў ды цудадзейных здарэнняў.
Захапляльна, пранізліва, па-жаўрукоўску звонка разносіліся ў празрыстым паветры, якое хацелася чэрпаць і есці лыжкамі, спевы кабет, што рупіліся на калгасных палетках, палолі ўласныя грады ці збіраліся вечарамі на прызбах каля хат. А сярод іх заўсёды беспамылкова пазнаваўся, дорачы асалоду душы і сэрцу, чысцюткі голас бабулі Валенціны / так вяскоўцы вымаўлялі – Валенціны. Ля кожнай хаты ў палісадах млелі пад сонцам кветкі – самыя розныя. Яны дзяліліся сваім непаўторным водарам і незвычайным мілоццем рознакаляровых пялёстак. А потым, у сваім наступным жыцці, яны як і ў часіны сівой даўніны ўваскрасалі ў колеравай палітры маляваных дубкоў, а таксама у бясконцай разнастайнасці мудрагелістых узораў на вышываных вырабах. Падаецца, што любая сучасная жанчына за самы высокі гонар палічыла б атрымаць камплімент не ў якасці параўнання сябе з вядомай кіназоркай ці знакамітай топ-мадэллю, а пачутае пявуча-ласкавае: «Такая прыгожая, як вяргінька ў агародзе».
Як высветліла значна і значна пазней, у календары беларусаў існуюць так званыя «змяіны дзень» і «змяіная ночка». Аднойчы, акурат уначы, асцярожна пабудзіў мяне дзядуля, загадаў хуценька апрануцца. Прыціскаў палец да вуснаў, прымушаючы быць гранічна сцішанай, і павёў за сабою.
Мінулі агароды, перабраліся праз жэрдкі агарожы, трапілі на шырокую, не ахапіць вокам, лугавіну, дзе цараваў вялізны дуб, у разгалістым вецці якога знайшла сабе прытулак адзіная на ўсю вёску буслянка. А яшчэ дуб шчодра частаваў сваімі гадаванцамі-жалудамі свойскіх свінак і лясных дзікоў. Таму на вёсцы зусім не дзівіліся, калі ў прыплодзе хатніх свінаматак часам з’яўляліся паласатыя парсючкі.
Такім дрэвам-асілкам пакланяліся старажытныя продкі, свята верачы, што яны надзеленыя гордымі, высакароднымі думамі. Многія дзедавы аднагодкі ды і значна маладзейшыя сяляне з года ў год на Вялікдзень наведвалі свайго мясцовага аксакала, каб проста павітацца з ім. Для мяне ж волат-дуб асацыятыўна ўспрымаўся купалаўскай «памяткай дзён», нагадваў караткевічаўскае «дрэва вечнасці», і наогул ўяўляўся вартаўніком-ахоўнікам тутэйшых жыхароў.
Далей па нізінцы дайшлі да ўзлеску, апынуліся ў густым высокім алешніку ўперамешку з ляшчэўнікам ды рэдкімі танклявымі бярэзнікамі, і нарэшце патрапілі на даволі ўтаптаную лясную сцежку.
Зіхоткае месячнае святло, якое, здавалася, абдымала сцяжынку, рабіла яе ірэальнай, таямніча-казачнай. Я міжволі войкнула, бо пазнала сцяжынку. Так, я яе ведала, бо бачыла раней, праўда, пры дзённым асвятленні. Дзядуля са сваім братам-лесніком ўжо прыводзілі мяне сюды. Гэтай самай сцяжынкай падчас вайны, калі нямецкія карнікі набліжаліся да іх роднага паселішча, выводзілі яны з вёскі старых, жонак, дзяцей ды двух каровак. Адводзілі як мага далей у лясныя чашчобы, каб схаваць, уратаваць ад немінучай пагібелі. Не ўратавалі толькі аднаго маленькага кульгавага хлопчыка, які, мабыць, адстаў і заблукаў у лесе. Шукалі доўга, бедавалі, але так, на жаль, і не знайшлі. На скрыжаванні трох лясных сцежак потым паставілі акуратненькі крыж. І хаця не было ўстаноўлена паміж вяскоўцамі ніякай абавязковай чаргі, каб даглядаць месца сумнага ўспамінку, крыж заўсёды быў абвязаны далікатным белаўзорыстым ручнічком, сатканым на кроснах тутэйшымі майстрамі з беларускага золата – ільну.
Тады мне згадалася, што ў дзедавай хаце падобных ручнікоў было нямала. Клапатліва адпрасаваныя, акуратна складзеныя асобным стосам, ляжалі яны ў самаробным драўляным куфры побач з дзівоснымі па прыгажосці посцілкамі, шматлікімі абрусамі ды сурвэткамі з карункавымі прошвамі. Адзін з іх дык аздабляў Ікону Мікалая Цудатворцы ў чырвоным куце, а яшчэ адным традыцыйна накрываўся свежа выпечаны духмяны чорны хлеб.
Зусім недалёка ад знаёмага ўжо скрыжавання дзядуля спыніўся. Перадаючы мне гнуткі арэхавы пруток, шэптам патлумачыў, што хутка дойдзем да патрэбнага месца, дзе толькі ў гэты час, адзіны раз у чэрвені на яснай месячнай сцежцы сыходзяцца разам гадзюка з вужом. Мне ж неабходна было разбіць прутком тую дзіўную нару, а пры адваротнай дарозе не вымавіць ні гуку. За гэта, будзе на маім шляху сталення, як абяцаў дзед, сустракацца як мага меней ліхіх людцаў-злыдняў.
Апошнія крокі таго незвычайнага падарожжа, відаць, былі самыя трывожна пакутлівыя. Маўклівасць здранцвелага лесу, старожкая цішыня вакол, спакой неабдымнага аксамітна-цемнага неба раптоўна парушыліся. Адкуль толькі ўзніклі палохаючыя, прымушаючыя халадзець душу гукі. Няясны перашэпт лісця, пужаючыя рухі-шолахі ў траве спрыялі ўзнікненню фізічна адчувальнай прысутнасці побач нечага або некага страшнага. І падалося, што зусім я не звычайны глядач фантасмагарычнага тэатральнага спектакля ці кінафільма, а непасрэдная выканаўца рытуальнага старажытнага дзейства, якое адбываецца не на фоне віртуозна створаных мастаком-сцэнарыстам дэкарацый, а на ўлонні адухоўленай маці-натуры.
Быццам знікла часовая мяжа, наладзілася непарушная повязь, адбылося арганічнае зліцце з усім тым, што робіцца тут і зараз.
Доўгія галінкі кустоўя, што звісалі да самай зямлі па абапал сцежкі, пагрозліва заварушыліся, прымаючы абрысы загадкавых вычварных зданяў. Немаведама адкуль прыгнаная ветрыкам хмарынка на імгненне засланіла месячнае святло, аднак адразу ж пабегла далей па нейкіх сваіх неадкладных справах. І тады насустрач адна адной на залітую святлом сцяжынку выпаўзлі дзве змяюкі. Аднак мой пруток аказаўся спрытнейшы. Прасвістаўшы ў паветры, ён перашкодзіў спатканню, не даў мажлівасці ім сысціся, прымусіў узвіцца і паляцець у розныя бакі дзве бліскучыя, падобныя да хуткасных маланак істужкі.
Па шчырасці сказаць, да сёй пары дакладна не ведаю, з якой нагоды павінна была адбыцца бачаная мною «сустрэча на высокім узроўні»: ці прадэманстраваць трыўмфатарства Зла ў свеце, яго магчымага наступнага памнажэння; ці заклятую бойку двух нейкіх супрацьлеглых пачаткаў, паколькі вяскоўцы ніколі вужакоў не чапалі, нават пакідалі спецыяльна для іх у хлявах місачкі з малаком. А вось гадзюк няшчадна забівалі, лічылі: заб’ем гадзюку – здымем з душы адразу трыццаць тры грахі.
Ранкам наступнага дня прачнулася ад незвычайнага гучнага гоману на вуліцы, жартаўлівых кпінаў, якімі перакідваліся суседзі і пры гэтым весела рагаталі. Вялікай талакой людзі некуды мэтанакіравана рухаліся, несучы пустыя вёдры.
У пакой зазірнуў дзядуля, папярэдзіўшы мае пытанні, паведаміў: спусцілі ваду ў дрэнажных канавах, а гэта значыць, трэба спраўней варушыцца, каб паспець удосталь назапасіць уюноў.
Ускочыла з ложка, хутка апранулася, усунула ногі ва ўтульныя з лыка сплеценыя дзедавай рукой пантоплікі, падхапіла працягнуты кош. Кош быў адмысловы. Быццам бы і звычайны, але донца не з галінак плеценае, а з дроту ды з вялікімі ячэйкамі. Толькі тады ўцяміла яго выгоду, калі пабачыла, як дзядуля чэрпаў тым кашом тлустую карычнева-зялёную ціну, якая марудна цэдзілася праз дзіркі ў донцы, а вяртлявыя рыбінкі заставаліся ў кашовым палоне.
Пасля перажытага мінулай ноччу чорныя слізкія ўюны выклікалі не самыя прыязныя пачуцці, аднак усведамленне сваёй карыснасці, азарт здабытчыцы пераважалі, уздымаючы настрой.
Дахаты вярталіся іншай дарогай. Дзед, як я здагадалася, зрабіў гэта наўмысна. Адпачыць спыніліся ў цяньку ля прыгажуні бярозы, якая адзіная цудам ацалела з былога лісцевага лесу. Мабыць, не паднялася рука невядомага меліяратара, пашкадавала маладзенькае дрэўца і пакінула некранутым на самым беражку пракладаемай канавы.
Дрэва было ў пашане. Пра яго я чула кранальныя словы ў песнях бабулек. Пра яго распавёў і мой дзядуля.
Будучы яшчэ зусім маладзенькаю, прыкмеціла бярозка паблізу зграбнага юнака-ясеня. Ён таксама ўпадабаў суседку. Перашэптваліся, цягнуліся галінкамі насустрач адзін аднаму, марылі: вось-вось, зусім хутка, судакрануцца лістотай і заспяваюць разам усяму навакольнаму свету, шырокаму, яснаму, жыватворнаму, прыветнаму сонейку, ад якога нараджаецца ўсё самае прыгожае на роднай зямельцы, дождыку-паільцу, спагадным людца тутэйшым, якія добра разумелі памкненні іх пяшчотных трапяткіх душаў.
У адзін нешчаслівы дзень знік каханак-ясень, перакрэслілі яго існаванне жорсткія сталёвыя зубцы бульдозера. А бяроза? Па-ранейшаму марыла і чакала свайго абранніка, застаючыся для мясцовых сялян сімвалам вернасці, адданасці, непераможнасці сапраўднага кахання.
Дзякую табе, радзіма душы народнай, што не даеш забыцца на салодкае мілагучнае роднае слова, мелодыку родных песень, мудрасць замоў, чароўнасць казачных расповядаў.
Дзякую людзям, якія сустракаліся на жыццёвай дарозе, расказвалі і пераказвалі, паказвалі і настаўлялі. І тым, не абыякавым, хто нястомна ратуе за захаванне спрадвечных нацыянальных традыцый, хто з вышыні часу сенняшняга імкнецца разглядаць іх у непарушнай сувязі з дасягненнямі навуковай думкі гісторыкаў, філолагаў, філосафаў. Шукаючы і знаходзячы шляхі для адраджэння і ўзвышэння фальклорнай памяці беларусаў.