Дзьмухавец

Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах

Справаздача. Фальклорны дзённiк

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.

Сябры альманаха:

Рубрыка "Хуткая дапамога "

42. “То ли встречу, то ль не встречу…”
То ли встречу, то ль не встречу,
То ль найду сваю судьбу или нет,
То ли утро, то ли вечер
Принесет мне долгожданный ответ.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Я не скрою – всей душою
Я хочу тебя увидеть, найти,
За хорошей за мечтою
Никогда я не устану идти.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Знает сердце, что со мною –
То молчит, то вдруг запоет.
Не пытайся, не скрывайся,
Нерастраченное счастье мое.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
43. “Ці ўсе лугі пакошаны…”
Ці ўсе лугі пакошаны,
Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у мацеры,
Ды каторую браці.
Пытаецца сын у мацеры,
Ды каторую браці.
А ці тую, багатую,
Валы ды каровы?
А ці тую сіраціначку,
Што чорныя бровы?
А ці тую сіраціначку,
Што чорныя бровы?
Багатая, няўдалая,
Без прычыны плача,
А бедная сіраціначка
Ў карагодзіку скача,
А бедная сіраціначка
Ў карагодзіку скача.
Багатая, няўдалая,
Усё задаецца,
А бедная сіраціначка
К сэрцу прыхінецца,
А бедная сіраціначка
К сэрцу прыхінецца.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
- Скажыце, а каб давялося прыйсці мне не да вас, а да вашых дзяцей. ці спелі б яны мне што?
- Не, - усміхаецца гаспадыня, - не спелі б. Яны пяюць увогуле, галасы маюць і дочкі, і унукі, унучка ў Маладзечна ў музычным вучылішчы нават вучыцца, але ж яны толькі сучасныя могуць. І ў самадзейнасці ўдзельнічаюць, але ж народнага не ведаюць. Хаця наступную можа і ўспомнілі б.
44. “Полюбила я некрасивого”
Полюбила я некрасивого –
Из ребят он самый простой,
И в речах его нет завидного,
Но зато он с хорошей душой.
И в речах его нет завидного,
Но зато он с хорошей душой.
Вместо слов пустых дарит мне цветы –
Собирает сам за рекой.
Никогда меня не зовет на ты,
На свиданье не ходит к другой.
Никогда меня не зовет на ты,
На свиданье не ходит к другой.
Он всегда со мной обходительный –
Сердце девичье бережет.
А в кругу ребят осмотрительный
И в обиду меня не дает.
А в кругу ребят осмотрительный
И в обиду меня не дает.
Ой, подруженьки, я счастливая,
Расцвела при нем всей душой.
Я люблю, люблю некрасивого,
И не нужен мне в жизни другой.
Я люблю, люблю некрасивого,
И не нужен мне в жизни другой.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
- Вера Іосіфаўна, а ці часта вы спяваеце для сябе?
- Ведаеш, калі была маладая, ніколі б не падумала, што калісьці мне будзе не хацецца пець. Спявала ўсім і заўсёды. А потым замуж выйшла, часу не стала, то ў гаспадарцы непарадак, то больш плакаць хочацца, чым спяваць. Жыццё… Ёсць, праўда, песні, якія лекам на душу кладуцца.
45. “Дзе б я ні ехала…”
Дзе б я ні ехала, дзе б я не йшла,
Я табе, тата, не дзякавала.
Дзякую табе, тата,
Што была вясёлай хата,
Што была вясёлай хата.
Дзякую табе, тата,
Што была вясёлай хата,
Што была вясёлай хата.
Дзе б я ні ехала, дзе б я не йшла,
Я табе, мама, не дзякавала.
Дзякую табе, мама,
Што будзіла мяне рана,
Што будзіла мяне рана.
Дзякую табе, мама,
Што будзіла мяне рана,
Што будзіла мяне рана.
Дзе б я ні ехала, дзе б я не йшла,
Я ж вам, парогі, не дзякавала.
Дзякую вам, парогі,
Што збівалі хлопцы ногі,
Што збівалі хлопцы ногі.
Дзякую вам, парогі,
Што збівалі хлопцы ногі,
Што збівалі хлопцы ногі.
Дзе б я ні ехала, дзе б я не йшла,
Я ж вам, вароты, не дзякавала.
Дзякую вам, вароты,
Дзе стаялі хлопцы ротай,
Дзе стаялі хлопцы ротай.
Дзякую вам, вароты,
Дзе стаялі хлопцы ротай,
Дзе стаялі хлопцы ротай.
Дзе б я ні ехала, дзе б я не йшла,
Я ж вам, таполі, не дзякавала.
Дзякую вам, таполі –
Нагулялась я даволі,
Нагулялась я даволі.
Дзякую вам, таполі –
Нагулялась я даволі,
Нагулялась я даволі.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая сямейная песня.
Нас перарваў унук – забег у хату, узяў тэлефон і выскачыў з хаты.
- Во, - засмяялася Вера Іосіфаўна, - Збягае. Як я пець пачынаю, ён адразу на мяне крычыць: “Скавыча ўжо!”, не любіць ён гэтага. А я люблю.
46. “На дварэ дожджык…”
На дварэ дожджык, а у хаце лужа –
Загневалася жонка на мужа.
Загневалася жонка на мужа –
Легла на печы, сказала “Нядужа”.
Міленькі ходзіць, ручанькі ломіць –
Міла на печы ніц не гаворыць.
Уставай, міла, прынёс табе піва.
Дай ты мне спокуй, я ўжо ледве жыва.
Міленькі ходзіць, ручанькі ломіць –
Міла на печы ніц не гаворыць.
Уставай, міла, я прынёс гарэлку.
Дай ты мне спокуй, шукай сабе дзеўку.
Уставай, міла, я прынёс дубіну,
Я прынёс дубіну ды на тваю спіну.
Мілая ўстала, як і не ляжала,
Абняла мілога і пацалавала.
- Дзякуй табе, мілы, што ты дагадаўся –
На маю хваробу спосабу стараўся.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – жартоўная песня.
47. “Ой, сівы конь бяжыць…”
Ой, сівы конь бяжыць,
На ім бела грыва,
Ой, панаравілась, ой, панаравілась
Мне тая дзяўчына.
Ой, панаравілась, ой, панаравілась
Мне тая дзяўчына.
Не так та дзяўчына,
Як бела лічанька,
Ой, ты падай жа мне, ой, ты падай жа мне
На каня ручаньку.
Ручаньку падала,
Каня асядлала,
Ой, каб жа я была, ой, каб жа я была,
Кахання не знала.
Ой, каб жа я была, ой, каб жа я была,
Кахання не знала.
А тое каханне
З вечара да рання,
Як сонейка ўзыйдзе, Як сонейка ўзыйдзе,
Кахання не будзе.
Як сонейка ўзыйдзе, Як сонейка ўзыйдзе,
Кахання не будзе.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
Размаўлялі пра рознае. Абмяркоўвалі маю здраду доктарскай дынастыі, працу сястры, здароўе бабулі, пілі гарбату, елі антонаўкі і проста радаваліся. Вера Іосіфаўна таму, што яшчэ патрэбны камусьці гэтыя песні, я – магчымасці больш глыбока пазнаёміцца з культурай роднага краю.
Дзень шосты. Дзень вяртання і кахання.

3 жніўня.
Касцяневічы. Калыска майго дзяцінства. Бясконцасць успамінаў. Вера. Жыццё.
Для мяне гэтая вёска не проста вёска. Можа таму я так імкнулася менавіта сюды, каб збіраць фальклор. Бо гэта яшчэ адна старонка майго жыцця.
Аўторак. Спякота. У вёсцы, даволі вялікай па сённяшніх мерках, цішыня. Усе ў лесе. Касцяневіцкі лес заўсёды быў багатым на грыбы, ягады і нават арэхі. І старыя, і малыя збіраюць.
Пайшла па хатах з надзеяй знайсці хаця б каго-небудзь. Пашанцавала мне толькі ў пятнаццатай хаце, дзе жыве Бяліцкая Яніна Эдуардаўна (1933 г.н., бел., сярэдняя спецыяльная, мясцовая).
Ты чыя будзеш? Ці не Вербіловічава?
Іх, цётка Яня, іх.
О, то ж добра, я ж твая… - Бабуля задумалася, - Карацей, радня я табе. І дзеду твайму, і бабе тваёй. Праходзь. Мо ўспомню што.
І адразу завяла.
48. Я на пенсію пашла –
У крымплен адзелася.
А каму какое дзела
Што ўдавою дзелала?
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
- А ўвогуле ведаеш, не да песень мне было: замуж выйшла, свякроўка па галаве стукала, што мужыка п’яніцай зрабіла, потым ён памёр. Але ж во, яшчэ ўспомніла.
49. “Рана вічарэе…”
Рана вічарэе,
Калышыцца трава –
Не йдзёт, не йдзёт любімы,
Пайду к німу сама.
Іду, а вецер воіт,
Адна на белы свет,
Сердзечка маё ноет,
Чэм бліжэ падхажу.
Прыхаджу на крылечка
І стала ля двярэй,
А беднае сердзечка
Забілася мацней.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
- А жыву я так:
50. Усё, што хочаш, ўсё рабіць
І ўсё ад жызні браць,
Ведзь всё равно кагда-нібудзь
Прыдзёцца паміраць.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
Потым давялося адбівацца ад гасцінцаў, нанасіць вады, паліць кветкі і слухаць аповеды пра суседзяў. Аказваецца, я шмат чаго прапусціла.
Дзень сёмы. Дзень новай родственніцы і вясковых плётак.

4 жніўня.
Сёння накіравалася да сваёй старой сяброўкі васьмідзесяці год Стасюні ці афіцыйна Рапановіч Станіславы-Юзэфы Пятроўны (1930 г.н., бел., 4 класы, мясцовая).
Здзівіліся? Так атрымалася, што агульную мову з людзьмі я знаходжу даволі проста, таму сваімі сябрамі я магу называць асоб ва ўзросце ад дзесяці да васьмідзесяці год.
Стасюня мяне не пазнала. Доўга ўглядалася праз вокны веранды, а потым усклікнула:
Бажэна, колькі ж мы не бачыліся!
Пацякла размова. Час ад часу я чула пэўныя фальклорныя адзінкі, якія старанна запісвала.
… Стасюня абуралася:
51. Сабака і на Бога брэшыць! (менавіта такая форма дзеяслова!).
Заўвага: Малыя жанры беларускага фальклору – прыказка.
- Ты толькі падумай, мне суседка кажа: “Ці ты ў бальніцу не папала”.
52. Каб табе хто добра смыльнуў!
Заўвага: Малыя жанры беларускага фальклору – выслоўе-праклён.
53. Хвігу вам у нос!
Заўвага: Малыя жанры беларускага фальклору – выслоўе.
Не дачакаецеся.
… Стасюня сядзіць на высокім крэслы і расказвае пра прыезд дзяцей:
- Я ж ім і кажу, каб не распачыналі нічога рабіць, бо нядзеля – нельга ж. Але ж там
54. Зяць, каб яго ўзяць.
Заўвага: Малыя жанры беларускага фальклору – выслоўе-прыгаворка.
Яму ж не дакажаш!
…А як там пляменніца?
- Добра.
- Можа ўжо і дзеці ёсць?
- Куды ж там, няма, чакае ўсё старасці. Дачакаецца. Будзе як я. Ды і муж…
55. Каб ты ня вытрываў!
Заўвага: Малыя жанры беларускага фальклору – выслоўе-праклён.
- Жывуць, не распісаліся нават. Толькі адныя гулянкі!

5 жніўня.
Расчараванне. Ну вось, мая тэхніка мяне падвяла. Сёння давядзецца рабіць усё уручную.
Ілья. Прыгожая бярозавая алея на ўездзе, вялікія крэпкія хаты, мноства людзей. Накіравалася да школы. Яе дырэктар, Роза Канстанцінаўна Шэрая, вядомая сваёй актыўнасцю: адкрыла ў школе літаратурны і этнаграфічны музеі, займаецца і фальклорам.
Некалькі разоў я прыязджала ў Ільянскую школу з канцэртамі, таму дырэктара ведала даволі добра.
Аднак прыехала я не ў час – здавалі школу.
Роза Канстанцінаўна толькі і паспела сказаць:
Прыязджай заўтра, абавязкова спяю.
Давялося вярнуцца дадому і распачаць афармленне картак. Шчыра кажучы, кідала не раз, злавалася, нервавалася, але шмат твораў запісвала ўжо амаль па памяці. Цудоўна. Магчыма калісьці і мне давядзецца дапамагаць якому практыканту – маўчаць не буду дакладна.
Дзень дзевяты. Дзень расчараванняў і цішыні.


6 жніўня.
Спроба нумар два.
Удыхнула пах свежага рамонту, павіталася з вучнямі, што старанна падмяталі падлогу, зайшла ў музей літаратурнай Вілейшчыны.
Кабінет дырэктара гасцінна расчынены. Роза Канстанцінаўна Шэрая (1946 г.н., бел., вышэйшая, Браслаўшчына, пераехала ў в. Ілья ў 1968 г.) задумліва перакладае нейкія паперкі.
Дзень добры, Роза Канстанцінаўна!
Дзень добры! А я ўжо і зачакалася. Ты прасіла прыпомніць што-небудзь, я падумала і вырашыла. Для мяне бліжэй за ўсё прыпеўкі – і гумар ёсць, і мараль, таму слухай.
56. Лезу, лезу на бярозу –
Ох, якая высата.
Гляну, гляну на мілога –
Ах, якая красата.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
57. Вы не ідзіце, дзеўкі, замуж,
Замужам не весіла –
Пайшла мая падружанька,
Галаву павесіла.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
58. Мне не нада пуд гароху,
Мне адну гарошыну –
Мне не нада многа дзевак,
Мне адну – харошую.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
59. Ой, да пад мостам
Рыба з хвостам,
Ля берага мелка –
Тры капейкі кавалер,
Тры тысячы дзеўка.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
60. Адна зорка ў тым канцы,
А другая ў гэтым.
Аднаго люблю зімой,
А другога летам.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
61. З неба зорачка упала
На шыроку лінію –
Скора мілы перапішыць
На сваю фамілію.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
62. Ня стой пад вокнамі,
Не тапчы мне мяты –
Калі хочаш мяне ўзяць,
Спрасі майго таты.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
Аднак болей пагутарыць нам не ўдалося – вядома, дырэктарскія справы. Хутка пачатак новага навучальнага года, у кабінет раз-пораз заглядваюць настаўнікі. Давялося развітацца
У аўтобусе, усміхаючыся сама сабе, падумала: “А сюды трэба ехаць яшчэ, шукаць іншыя скарбы”.
Дзень дзесяты. Дзень школы і гумару.

1 |  2 |  3 |  4 |  5


Папярэднi артыкул  |  Да зместа  |   Наступны артыкул

Пра альманах | Кантакты | ©2010 Альманах "Дзьмухавец"
Сайт создан в системе uCoz