Ад практыканта да кандыдата навук

Мне пашчасціла на настаўнікаў

Юлія Вашкова
Юлія Вашкова (Атрошчанка)

У школе беларускай мове і літаратуры нас навучала Любоў Пятроўна Русая. Таленавіты настаўнік, яна не шкадавала часу і сіл на тое, каб паказаць хараство беларускай мовы, даць не проста веды пра беларускую літаратуру, а расказаць пра яе творцаў – гонар і славу беларускага прыгожага пісьменства. І быў плён. Вучні Любові Пятроўны заўсёды паказвалі выдатныя вынікі на абласных алімпіядах. У іх ліку была і я: тры гады запар атрымлівала дыпломы трэцяй ступені.

Неяк маёй настаўніцы прысніўся дзіўны сон. Быццам я залезла на высокую гару і махаю адтуль ёй: «Глядзіце, куды я забралася!»

Сон спраўдзіўся. На тое ён і прароцкі, каб усё адбылося так, як трэба. Відаць, мне было наканавана стаць фалькларыстам. А «забралася» я на філалагічны факультэт БДУ, дзе мяне заўважыла Рыма Мадэстаўна Кавалёва. З яе лёгкай рукі я пачала свой шлях у навуку. Першым крокам стаў даволі дзёрзкі артыкул «Стыль чарадзейна-фантастычных казак у святле гендарнай псіхалогіі “аўтара” і персанажаў». Студэнтка 2-га курса, я паспрабавала даказаць, што стыль чарадзейных казак адпавядае мужчынскай манеры «пісьма». Я смела абапіралася на канцэпцыю «пісьма» Жака Дэрыды. І толькі пазней зразумела, што наш навуковы кіраўнік свядома давала пачаткоўцам абсалютную свабоду ў навуковых пошуках, натхняла на крэатыў, вынаходніцтва неардынарнага ў звыклых рэаліях і паступова дапамагала аформіць клубок аморфных думак у цэльную стройную ідэю. Падабалася, што нам не дазвалялі пакрывацца «кніжным пылам», падпадаць пад уплыў модных канцэпцый. Заўсёды я чула: «А вы, Юля? Як вы думаеце?» РМ кожны раз паўтарала, што час не стаіць на месцы – і мы павінны рухацца разам з ім, нават апярэджваць яго.

Далей было так. Калі я пасля атрымання дыплома паспрабавала спыніцца на дасягнутым і вярнуцца дадому, РМ хуценька перадала мяне ў рукі доктара філалагічных навук, прафесара Аляксандра Уладзіміравіча Марозава: ён стаў маім навуковым кіраўніком у аспірантуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры». Разам з ім мы дзесяць гадоў ішлі да абароны дысертацыі. Цяпер я таксама навуковец – кандыдат філалагічных навук.

Маё даследаванне «Празаічныя жанры беларускага фальклору: гендарны аспект» з“явілася натуральным працягам тэмы, якой я займалася ва ўніверсітэце. Дысертацыя была прысвечана вызначэнню сістэмы гендарных уяўленняў у фальклорнай прозе - не толькі ў казках, легендах і паданнях, а таксама ў былічках, бывальшчынах, вусных апавяданнях, запісы якіх у друкаваных крыніцах прадстаўлены слаба.

Вось тут мне якраз спатрэбіўся вопыт фальклорнай практыкі, якую мы праходзілі напрыканцы першага курса. Тады, у 2004 годзе, я, узброіўшыся дыктафонам і табліцай класіфікацыі жанраў, на прапанову маёй бабулі запісаць што-небудзь з яе жыцця, адказала, што фалькларысты такім не цікавяцца. А цяпер яна стала маім галоўным інфармантам і прыводзіла да мяне яшчэ сваіх сябровак, у якіх таксама былі цікавыя жыццёвыя гісторыі. З якім гонарам і задавальненнем яны адказвалі на мае пытанні! Бо «Юля пра іх у Мінску напіша!» Я рада, што паспела выканаць мару маёй бабулі і тых жанчын: частачка іх душы засталася ў маіх запісах, а значыць, іх жыццё працягваецца.

Сёння я працую ў школе, выкладаю беларускую мову і літаратуру. Працягваю дзейнасць сваёй настаўніцы і арыентую вучняў на даследчую працу.

Што будзе далей – пакажа час, а пакуль мы вучымся збіраць фальклор…

УЛАСНЫЯ ЗАПІСЫ

А1. БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ КАМЯНЕЦКІ РАЁН

А 1.1. Запісана ў 2012 г. у в. Шышова ад Музыка Ганны Лявонцьеўны (1926 г.н., украінка, пісьм., пераехала пасля чарнобыльскай аварыі з в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл.).

А 1.1.1. Вуснае апавяданне «Жылі два саседзі …»

Жылі два саседзі. Адзін багаты быў, бо было зэмлі ў его больш. А другом соседзі сэрэдняк буў, его мэнш зэмлі. У ціх волы булі, а ў того конь і валы булі. Там сын буў, а тут дачка. Ну і бацькі хацелі, значыць, пажэніць іх. Дачка не саглашалас, патаму шо ў ее буў любоўнік – Іван, бедны-разбедны: хатка была ў том, у зэмлі вокна булі. От, ана нэ саглашалас, но радзіцелі сказалі, шо ты за бедным будзеш галадаваць там, ты ж будзеш галодна, а тут будзеш жыць – будзе хліб, будэ ўсэ. Ну і пажэнылісь, она паслухала, і пожэнылісь. А потом сышлысь із тым любоўнікам, шчытай, бедным, і дагаварыліс: як мэнэ на полі нэ будэ, шо я дома буду, прыедзь коньмы. Я прыеду коньмы, заберу скрыню і заберу тэбэ. Так і палучылос. Тые прыехалі – ні Насці, ні скрыні.

А 1.1.2. Вуснае апавяданне «Як замуж ішла»

Чы вы аддастэ Гальку (а ў нас всі ў сэлі Галькі, Надзькі, Муські, Маруські – от такэ о було) за Пэтра? І за Пэтра, і за Івана, і за Сэргея, і за Мыкалая. От то пыталі. Прыходзіць бацька з работы, дак ана і рассказвае: «Левон (зваць его), прыходзіла там адна, да пытала, чы аддастэ Галю – ужэ ж хочэ жэніцца, дэй трэба жэніцца, бацькоў нэ ма». «Дэк, шо ты ёй сказала?» - «А я кажу, нэхай шчэ гуляе, куды там яна». Мнэ 19 гадоў. Ёй не наравыліс. А тады шо було. Я была піанерважатаю. Нас вызвалі ўжэ ў авгусці місяцы ў Мозыр на дзве нэдзелі. А брат мой жэніўс. Шчэ з бацьком і мачухой жыў, а Маруся там, шчэ свадзьбы нэ було. А калі я была ў Жарах у школі, у нас быў ваенрук із таго сэла, шо і цэй Стэпан мой. Да такы неўклюжы, да такі. Уродзе і планы ў его кіясь былі ваенные, кабінет ваенны буў. Другы, трэці, чатверты клас у другу змену рабіў. Шо ён тым учыцелькам нагаварыў. Учыцелькі месные, мы дзеці харошые – ума ніякого не було, толькі харошае було. Нагаманеў, шо я буду жэніцца. Тые сталі пытаць на ком. От музыка будэ, от у пятныцю, от у суботу, там, сям. І апрэдзелілі, шо я за его замуж, шо он мэнэ будэ сватаць. Ены зараз дзірэктаршы. Вызвалі мэнэ ў ту школу. Бачу, ужэ дзірэктарша седзіць, тые учыцельніцы седзят, а ён буў у кабінеці. І ены менэ спрасілы, неўжэ цэ праўда, шо такэ і такэ нагаманеў. Я кажу: «Да Божэ спасі!». Буў ён такі некі красны, да такі. Пашлы его з кабінета забралы. Да та дзірэктарша як дала: «Дзевачка ў нашай кампаніі, ана нігдзе па старане. Хароша. І ты такіе кляўзы. Я тэбэ так і так». Ён устаў, так я его за грудзі (у мэнэ нэрвы відно із даўна): «Ох, ты ж падлец». А ён шчо (цэ его слова, шчо б мне так і ўмерты): «Усё раўно будзеш у нашам Гдзене». От і ўсё. А бацька мой на японскім фронце буў, была абарона Ахоцке морэ цепер Ольга-бухта, колісь па геаграфіі вучылі. Кончылас вайна, а іх шчэ нэ пускалы. І ён 7 гадоў нэ буў дома. Кароў пас да пашоў тэ, на два годы малодшым пашоў у армію – на сваго брата он дакумэнтах. Ну кончылас вайна, сталі хто жывы пісаць у сельсаветы пісьмы, чы радзіцелі, чы страенні жывы, шоб было куды прыехат. Ну так ужэ і мой дзед напісаў. А ён пашоў у сельсавет, узяў его адрэс. А які тады адрэс буў – кутнічак і номер палявой пошты. Напісаў ему пісьмо: прыдзеш дадому, така і такая хароша дзеўка, мол, пасватаеш. Прысылае пісьмо, а мы с таварышкаю (яна была сакратаром калхознай арганізацыі, а я учыцельскаю была) шо напысалі, начай у обшэстве былі і ў людзях, а голавы нічога не варылі, напісалы: прышлі нам сваю фотакартачку, мы пабачым, еке твае рыла. А з сэла таго да нас у 10 клас хлопцы хадылі, адзетые булі, пад галстукамы, а нашы жараўскіе так булы. Так дзед мой харошы. Напісалі зноў пісьмо паізвінялысь. Прысылае зноў на мэнэ, я адпісала. Тады зноў, я ўжо больш нэ адпісвала. У нас на Прэчысту прэстольны празнык. Я прыехала із того Мозыра, а бацько кажэ: «Бежы, Галя, пазаві сватоў, это ўжэ невесткіны бацько і матка». Я прыбегаю, ачыніла фортку, а Маруся, нэвэстка, кажэ: «Онь ена, та шо табе пісьма пісала». А там у Марусі тае дзед на скрыпку граў, мандаліна була, балалайка і бубен. А ў мачухі былі такіе племяімцы, спявухі, танцухы. Ну, шо, за сталом пабулы – давай танцаваць. Танцуем, а Стэпан берэ мэнэ танцаваць, берэ, берэ. Устаў, сеў. А мачуха, харошая жэншчына була, разумна, вызывае менэ на двор дэ й кажэ: «Знаеш, дзеўка, шчо, хваціць быберат. От за цёго хлопца йды – відно, шо за цім хлопцом пражывеш». А ён такі нэ верчун, не кручун, спакойны, так патанцаваў – калі он навучыўса танцаваць, як он каровы пас? Чы ў арміі навучыўс, на вайне? Возьме мэнэ танцаваць і як кажуць, як током, такэ нейкэ прыятнэ. Ні он мэнэ не папытвў, чы пойдэш за мэнэ, чы шчо. Пабег ддому чэрэз лес. І за тры недзені свадзьба. Бацька две дзежкі ўчыніў з мачухаю, я школу пакінула, палатна сыравого пакрасылі, мадзістка суседка была аббіла такім галубым, чорным. Я дзесь екогось каўра прынесла. Там буслы, балота. Дзе я тае пряжы ўзела? Знаю – жоўта, сіня, зэлэна і розова. Пашыла балота, із белого – буслы, з галстука – ногі, дзюбку. Кавер нам стэну – стэна ж гола, нігдзе ні ў кого нічого нэ ма. Памагаў майму бацьку гарэлку гнаць, бо чэрэз озера на лодцы трэба було і дзежкі, і дрова, і брагу і назад брагу. Гналі ў лісі. І пашоў дадому. Тры недзелі я его не знала. Так была я ў Мозырэ. Пасэлілі нас у барак. Была там якась чорная. Кажэ, дзеўкі, давай я вам паваражу. Ну стала варажыт мені ўжэ. А та старэйша друга піанерважата з нашага сэле, ана сільна хацела ўжэ замуж. Нэма жэніхоў, ее ніхто шчэ і нэ пітаў. І цэ мэне варожыць, гледыць у вочы: «Шчо, ты замужам ужэ». Кажу – не. Другы раз кінула, кажэ: «Як так. Піковы валет». Я: «Нэ, нэ». І трэці раз кінула – і нэ адышоў. «У памешчэнні, – гаворыт, – каком-то памешчэнні». А он ужэ прыходыў з маёю то браціхаю да нас. От вам і казкі. Ну мэшае, мэшае, давай і ёй ужэ. Дзе тые карты дзеліс – аднэ бубны да чэрвы. Тры разы варажыла і нічого. І ана пашла за такога ўжэ стараватага, шо я б век не пашла старою за его, а ена, бедна, пашла, не стацца ў дзеўках. Эта ўсё судзьба.

А 1.1.3. Вуснае апавяданне «Пра вайну»

У нас у Жарах вайны нэ було. З Чарнобыля прылецеў снаряд, дык толькі аднаму хату, вугол адбіло. У нас жэ немцы, у нас была волосць, а ў Камарыне, 12 кілометраў ад нас, быў жэ раёны цэнтр калісь, – камендатура. А ў тую воласць бралі ўжэ хлопцаў на пэрэводчыкі, да шчо. А ў мэнэ брат, его камісавалі, прышоў пешком з Чэлябінскай обласці. Так стараста прышоў, да нэхай Павел ідэ, граматны, у воласць сэкратаром. Бацька памахаў галавою. А ён ешчэ днёў тры дадому нэ прыходыў, шо б не прышлі да не забралы. А ў Камарын дзеўка, 10 класаў кончыла і пайшла туды ў сакратары, у тую камендатуру. Прышлі нашые, растрэлялі ўсіх – ізмена родзіне.


А 1.2. Запісана ў 2012 г. у в. Гулевічы ад Гірылюк Вольгі Несцераўны (1931 г.н., беларуска, пісьм., мясцовая).

А 1.2.1. Вуснае апавяданне «Сон»

Так гадалэ і прэсніла я нэкого хлопця, нэ бачыла я ёго до тэль. Прышло два місяцэ. Заходэць до нас дзядько, з Кліпачэв прыіхав, попросэв одного, кіб прэвёз. Як побачэла я тэ возню і сэрце впало: то вон быв. І прожэлы мэ з йім ото будэ 50 років. Хочце, вірце, хочце, в казкы пышыць.

А 1.2.2. Павер'е «Пры родах»

Як чулэ, цэ почало, то мужніны наговыці под сціл кыдалэ. Тодэ лёгко всэ ідэ. Нэ зобыралэ, покі і нэ одродэць жынка.


А 2. ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ ЖЫТКАВІЦКІ РАЁН

А 2.1. Запісана ў 2009 г. у в. Верасніца ад Бобрык Ганны Міхайлаўны (1936 г.н., бел, пісьм., мясцовая).

А 2.1.1. Бывальшчына «У гэто лето …»

У гэто лето поехаў мой стары ў рыбу. Едзе, а там на рацэ берэг знаеш які: з адного боку – пясочок, а з другога – абрыў. Глядзь, а на том берэзі, дзе роў, стаіць жонка ўся ў белом, косы доўгія. Ён, дай, думае, бліжэй под’еду, гляну, хто это запоўз на ту кручу. Толькі ён стаў подплываць да абрыву, аж вона шчэзла – толькі дымок уверх пошоў, дзе та стояла, і то ў одном кусту трэсне, то ў другом.


А 2.2. Запісана ў 2009 г. у в. Верасніца ад Мажака Вольгі Іванаўны (1948 г.н., бел, пісьм., пераехала з в. М. Малешава Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.).

А 2.2.1. Вуснае апавяданне «Вечоркі»

Збіраліса на вечоркі ў асноўным з-за работы: вышывалі, пралі, вязалі. Хлопцы прыходзілі. Як позблутваюць ніткі, то еле распутаём. А потым у сенях ужо дзевчат ловяць, яку домоў правесці. От того стараліса засідзеўшыя ў дзеўках збірацца на вечоркі.

А 2.2.2. Вуснае апавяданне «Гаданне»

Зайшлі мы на Коляды до подружкі. А ее маці бліны пекла. Узяла по одному бліну і перад намі положыла. Упусціла собаку. Той зразу мойго бліна ўхапіў. Цётка сказала, шо я перша замуж пойду, а одное дзеўчыны так і не ўзяў бліна. Так і збылоса: я перша замуж пойшла, а та дзеўка до сёння незамужам.


А 2.3. Запісана ў 2009 г. у в. Верасніца ад Прахарэнка Вольгі Мікалаеўны (1932 г.н., бел, пісьм., мясцовая).

А 2.3.1. Вуснае апавяданне «Праз копу»

Іці замуж праз копу – это колісь ідзе молодша сестра раней за старшу. А тоды та старэйша шчэ попоседзіць у дзеўках, а можэ і астацца. Не хацелі так аддаваць сваіх дзевак, праз копу. Старалісь подставіць старшу мест младшоі сватам, шо до меньшой прышлі. Так було, дзеткі. Так і маці свахі Лёніной, мого сына, Гання, пошла замуж. Так і много хто. Так собі прожыла она. Той усе до іі сестры бегаў. Не біў, но і не любіў.


А 2.4. Запісана ў 2012 г. у в. Вересніца ад Ярмоліч Марыі Аляксандраўны (1931 г.н., бел, пісьм. (3 класы), нарадзілася ў в. Града Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.)

А 2.4.1. Вуснае апавяданне «Моёй цёткі хрышчэнік…»

Моей цёткі хрышчэнік быў хлопчык. Годзікі 3-4, гаварыў, ужэ добрэ расказваў. Замуж одзін пазваў его маці, толькі без дыцяты. І она понэсла ці повэла, тут ідучы до Мікашэвіч, там такэ мосцік, грэбелька такая. Да там і ўтапіла. А оно ж просылось, мамочко, нэ топі мэнэ. А она э усё роўно нэ послухала. Да прышла до цёткы Марыі і расказала. А та цётка: «Госпадзі, мілы, да чому ж ты мне не оддала. Я ж бы его выгадавала. Шо ж ты наробіла». У цёткі нэ було дзітэй. Ее ж рыштавалі дэ й засудылі. Ці так, то табе цюрма, ці не ўтапіла, то жыніха нэ було б – усё раўно адна.

А 2.4.2. Вуснае апавяданне «Мама была бярэменна…»


Юлія Вашкова з Марыяй Аляксандраўнай Ярмоліч

Дзело ў том, шо мама была берэмена, а тоды ж роботы було вельмі богато. І ў колхозі ніхто не даваў ніякых дзікрэтных ніякых, нічого. І мама робыла до последнёй мінуты. І тогды заставіў брыгодзір у ночную ійты, шо вона на днях ходыла, уночну йты до молоцілкы. Да цягала там мешкы. Ноч она работала. А рано ўжэ ўхватылі болі ее роджаць. А шчэ жлукто белья намочано. Тоды ж у жлуктах, кіпецілі воду, да золою засыпалі да кіпечоною залывалі на дворы, да так воно і стояло белья того жлукто. Мама шчэ попопрала тэ бельё, бо ўжэ ж трэба ехаць роджаць. А вона ж ешчэ бохала до ног. Ох, до вэчора ўжэ не ўзелі і болі. Побег тато по коней, везты ў больніцу, а брыгадзір не дае коні. Попобедаваў, покуль тые коні вон выпросіў. Да покуль до Людзеневіч довезлі, болі ўжэ перэсталі, вжэ ніяк. І маму елі спаслі жывую. Дыця вычавілі сілою. Да хлопчык буў, Петрыком назвалы дый похоронылі. Да вот это вэльмі болюча была така мінута. Вельмі ж мама перэжывала. Але тоды дыця ўжэ не спасалі, а еі, вона могла ўжэ померты, тому шо дыця вжэ нэжывэ було. Усіх рожала ў больніцы ў Людзеневічах, тоды ж була больніца.

А 2.4.3. Вуснае апавяданне «Тато»

Тоды мужчыны менш это робылі, не сціралы, не шылі, не готовілі. Мужчыны тоды булі мосно занеты розроботкамі, корчованнем, да і ў колхозі мосно роботы було. Тоды ў жэнске дзело нэ лезлі. Да і жэнскіе права молые булы, мужчыны ўсе ворочалы. Нашые бацькі жылы добрэ, хорошэ. Така прымерна сем’я. Тато вобшчэ буў вельмы знаменіты чоловек. Вон шоб як это колісь кончыў яке-то большу школу, то он толкы пяць класоў кончыў. Вельмі ж хорошэ спеваў, а танцоваў, то ні прыдумаць. І за мною танцоваў польку, я ні раз з йім танцовала. Быў знаменіты сват, больш усіх сватаў. Дажэ не толькі ў Градзе, і ў Людзеневічы ездзіў сватаў там одну дзеўчыну. Тоды ж говорылі, прыехалы коня купляць чы корову, воны ж не говорылы, шо дзеўку. Корову купляць прыехалы, зайдуць.

А 2.4.4. Вуснае апавяданне «Малые булі…»

Со сколькы лет я доіла, вельмі рано і я, і Ніна доіла. Мо ў дзесяць год я доіла. Прасці, ткаць ужэ послі войны. До войны я не помню – вельмы малые. Я помню, шчэ малые булі. Мама кажэ: «Пока буракі да брукву нэ выберэм, не пойдэтэ ў школу». І это мы з Ніною стараемс буракы выкопаць і почысціць, а тоды ў школу. Шо ж я тры класы кончыла. Ніна тры мо закончыла. Мы з Ніной не пошлі ў Браніслаў, бо не было шо одзець і обуць. Я пошла на одзін дзень, там у мене отобралі і ручку і цетрадзь, і так я больш не пошла. Так я хцела ўчыцца. Я любыла ўчыцца, толькі не любыла чытаць. Володзя сем кончыў у Браніславы, а Лёня ў Людзеневічах – 8 і 9 хадыў, а ў 10 не пошоў, бо загуляў. Пошоў у армію, то трэ було. Почырк хорошы, як друковаў. У арміі ўзелі пісарчуком, але грамоты не хватало. А потом на танк его. У Арменіі служыў, была ментрэга, вайна. Да войны палецелі з танком із горы ў обрыў. 5 суток не моглі іх найты. Лежаў у госпіталі.

А 2.4.5. Вуснае апавяданне «Пра Валодзю»

Володзя ў Браніславе ў сёмом гуляў з вучыцельніцей на ўсю выцяжку, хоцелі жэніцца. А скончыў, поступіў у Брэст у вучылішчэ, з машынамі. Кінуў бо не было чого есці. Хоцеў жэніцца, а бацько не допусціў. І потом усю жысь каеўся, і мы усе каелісь. Ехаў Володзя з арміі і по дорозе ачэпіў ту Ліду. Ліда стара дзеўка, на богато старша за ёго, робіла бухалтером на вокзале. А вон ехаў, два годы не быў у вотпуску. Выпіўшы. Она побачыла, очэпілась до его, повела да напоіла, на другі дэнь запісаліс. Прыехаў дадом, хваліцца, я ўжэ распісаў. Тато крычаў на его і сварыўсь. Раз, ка, вы не разрэшылі тоды, то я шчас жэніўс. Пока дослужыў, вона родзіла Свету. Зразу было відно. Она была москвічка, а вон дзерэвенска, да с первых дней не зложылась. А та ўчыцельніца Каця зо злосці паехала дамоў, і там за нейкого п’яніцу вышла. Он попаў потом под поезд.

А 2.4.6. Вуснае апавяданне «Пра Ніну»

Вона любіла з Княжбора хлопца. А бацько не разрэшыў, а бацько за этого ўтаптаў. Ему панаравіўс эты, Іван Грышкоў, он не піў, не курыў, рабочая сем’я такая. А той выпіваць любіў. То он Ніну за Івана аддаў. Ніну много хто любіў, вона красіва. Усю жысь промучылас с этым шатоном, Іваном. Жыве вжэ 62 годы ўмесці. Потом бацько поняў.
Уперэд прыехаў у сваты тэй з Княжбора, но бацько нэ схоцеў: «Я чуў, шо ты мацер свою біў, ты так будэш мою дочку біць». Прогнаў тых. А на другі, на трэці тыждэнь прышла Іванова маці. Нэ хлопец прыходзіў. «Оддай свою дочку за мого хлопца». А бацько: «От за этого дам. Это людзі рабочые, не п’юць». А Ніна его ніяк нэ хоцела, промучылас усю жысь.

А 2.4.7. Вуснае апавяданне «У клубі»

У клубі знакоміліс з хлопцамі. Не было целевізороў, да кажды вечор у клубі. У нас не помню я вечорок. Двое раз з-за менэ побіліса. Одзін хцеў са мною танцаваць і другі. І побіліс. То мой брат Володзя менэ обороніў, разняў іх.

А 2.4.8. Вуснае апавяданне «Старыя дзеўкі»

Былі стары дзеўкі, і зарэз жыве адна. Была Пруська, ужэ на старосць, гадоў 50, прыняўся одзін на старосць. После вайны як хто ў васямнаццаць, і ў дваццаць, і ў дваццаць п’яць. Ездзіў до мэне одзін хлопец. Ужэ я жыла ў своёй хаці, і Людочка была. Да разоў мо тры-чотыры прыезжаў. І сню я сон, шо ў хату ўскочыў воўк, да і выскочыў. І вон больш ні поехаў – одговорылі от мэне.

А 2.4.9. Вуснае апавяданне «Як першы раз замуж ішла»

Шчэ семнаццаць год мне нэ було. Тоды ж после войны не було мужчын. Да думалі, мо не найдуць мне нікого. А я любіла одного. Он старшы мэнэ, Міша зваўсь. По-суседству жыў. Он прышоў з арміі. Такі хорошы хлопец. Он і не знаў, шо я его любіла. Так кое-колі прыходзіў, займаўсь вродзі, по-дзецкі. Его сем’я була штунды. Воны дажэ не думалы, шо то могла я пойты. Его заставылі штундзістку браць. І он ўзяў Надзю там одну. Но он наверно трохі і любіў мене і замечаў, шо і я его люблю. І он доўго не жыў з тою. Ну а мне ж, як он ожэніўс, нашлі ў Броніславі цёткі Ліды екісь племьяннік. Да гвалт цётка Ліда із дзядзьком, іды за ёго. Я і не вельмі хоцела. Я его і не любіла і не знала. О, ба, забула, як і зваўсь. Фамілія Волчык. Ён поездыў мо’ разоў пяць ці шэсць. Мама моя кажэ: «Ну, а ты его любыш?» Кажу: «Нэ знаю. От як не бачу, то вродзе, хайбы прышоў. А як прыдэ, ніяк не хочу бачыць». Але выглядаю ў вакно, мо ідэ. Зробілі ж свадзьбу. Ехалі свадзьбою, перэвернулыс на возі, скрыню і ўсе перэвернулысь. Екраз дождж ішоў. Весною, бо корову туды завелі, да я шчэ там прыпасла корову. Я пожыла мо два чы тры месяцы. А чого я не жыла – это вельмі большой секрэт. Я ж була чэсна, як тэ дзыця. Я на сваздьбу прыглашала, то я ў каждой хаці голосыла. Я думала, як ляжу спаць з ім, я ўмру. Я нэ прэдстаўляла, шо там трэ робыць. Ну, як мы поспалы, вон кажэ, ты нэчэсна. І мэнэ ж это ўбіло, шо кажу: «Лучшэ ты мне ножа ў грудзі ўсады, толькі такого не говоры». А вон постояно павтораў. Із-за этого я нэ жыла. Так бы я жыла, вон не плохі буў. Шчытай, піў мосно. Шоб я жыла і дальшэ, то шоб. Там тоды насобіралы екісь копеек жменю, рублёў ніхто не даваў на свадзьбу. Да я ў скрыню, шо і зараз стоіць, усыпала ў шухлядку тые грошы. То вон пока не выцяг іх, до тых пор піў. Робіў вон у леспромхозі. Да кажный день едэ туды да нап’ецца, прыедэ да нап’ецца. Так я пожыла два-тры месецы, но дальшэ я нэ могла. І корова там була. Як я часом думаю, як жэ я кінула, а корову там оставіла. Нэ прэдстаўляю, хто ее выганяў. Но я ўцекла одтуль. Это ж як я тато свого опазорвала. Он такы чэсны, такі прэданы чоловек, а я его опозорыла тым, шо кінула мужа. А я ўцекла, да на вышках спала мо несколько ноч. Мама знала, а тато не знаў. Я мамі сказала, а мама посля тато такі сказала. Да поехаў да забраў і корову, і скрыню. А я боялась, шоб не заберэменела. У мене тоды сэрцэ заболело і ногі опухлі, так я перэжывала. Я така чэсна жыла, а он. От это рэзало менэ до ножа. А он потом прыходыў просіць, а я не согласілас. Он трохі пожыў з нейкой з Людзеневіч, да кінуў. У его маці была выслана ў Сібір. Поехаў потом к мацер да там шчэ несколько раз жэніўс. А потом он прыехаў. І я его стрэла на базары і говорылы. Я кажу: «Ну шо, нагуляўса?» Он высокі, стройны, на красу хорошы. Факт той, шо піў мосно, прыехаў піў. Маці прыехала сюды. То казалы, шо мацер доканаў. А послі піў так, шо міліцыя зловіла і ўбілы.

А 2.4.10. Вуснае апавяданне «Як другі раз замуж ішла»

Я б і з этым жыла, шоб он не такі лодэр. Дэ й тож, я его не кінула. Того кінула, а эты ж сам выбраўс. У Жытковічах трохі пожылы, да не было дэ жыць. Хата малюсенька була, а іх сем’я вэліка. ….. Толокою тоды робылі. За одын дэнь навозілі лесу на ўсю хату. Тато зробіў мне хату. ….. Пойдэ косіць, та ляжэ ў кустах, та проспіць. Брыгодзір прыдэ мераць, нема чого мераць. Сталі смеяцца з тата: «От зяць, так зяць». Ставай разом з Лёнёй, Лёня косыць, та тобі поментачыць косу, поможэ, навучыць, як косыць …

А 2.4.11. Вуснае апавяданне «Як трэці раз замуж ішла»

Петро ніяк не мог одзын жыць. Одно, шо і дзеўкі засталысь без мацер, да і сам не мог. Я ж плачучы. Робіла, шо хоцела, поплачу, а роблю. Адрыну строіла сама.

А 2.4.12. Вуснае апавяданне «У войну»

Я – Федорэнко Марыя Александровна. Мне очэнь хочецца расказаць про свою дзерэвеньку Града. Это была очэнь хороша дзерэвня до войны. Перэд войной із хуторов позвозілі все дома в дзерэвню і построілы одзін радок і все ровные домікы. Было так прыказано. Давалі всей мацер’ял, які нада. Крышы все былы пакрыты красной чэрэпіцой. Школа была дзесяцілетка. Украінска ўчыцеля прысылалі із Украіны, потому шо вся дзерэўня – наежые з Украіны. І так было хорошэ і жылы добрэ, весело.
Як пачалас вайна, так усё прапало. Прышоў пракляты немец. Мы все не жылы, а страдалі. Хаваліс по лесах. Хоця мы былі і малые, тож хавалыс мне было 10 год, а брату Володзічку больш, сестрічка Ніна менш і самы малы Лёня. Все мы бегалі і мама наша тожэ вцекала. А тато быў больны і в армію его не взялы, то он ходзіў у партызаны. Но аднажды случылас вот што. Партызаны ночавалы в нас і рано пошлы в лес. А немцы перэдзеліс у партызан і пошлі за імі. Тато вышоў на вуліцу, почув сігарэту немецку і говорыт, точно догонят. І оны пропалі. Аж оно так і случілас. Догналі, і тые думалі, шо своі і все выдалі. Одного з партызан растрэлялі. Мы потом скоро пошлі да нашлі. А оны вернуліс в дзерэвню, забралі связных Бордуг Васіля і одну вучыцельніцу із Доўгой Дубровы. І замучылі. І ніхто іх ні спас І посля этого два хлопчыкі паслі коні вночі, леглы спаць у сілосну яму. Іх обоіх прываліло землёй. Я добрэ помню, это было ў васкрэсенье. Елі іх нашлі. Одного руку замецілі. А трэці больны лежаў. І трэ так случыцца, шо он тожэ у васкрэсенье помер. І ў понедзельнік хоронілы тры покойнікы. Зваліс оны Людвік, Вацік, а той пожылы Васіл. Вся дзерэўня хороніла, мосно все перэжывалі. І ніхто не пошов ховацца. А во второк утром прышлі немцы і засталі всех дома і выгналі на вуліцу. Запалілы всю дзерэвню із трох концов разу, а людзей ганялі по всей дзерэвне, с конца в конец. Несколько раз все думалі, шо всех спалят. Это было посля Повчына, тамжэ сполілы всю дзерэвню з людзьмі. То і нашы так думалі, бо оставлялі одну конюшню большую, не палілы. Довго гонялы, а потом прылецелі на конях і отставілі. Всех погналі на поезд в Дзедаўку і а там сарціравалі, із маленькімі дзецьмі оставлялі по дзерэвнях, а астальных повезлі в Германію. Я і наша сем’я, мы вцеклі в лес, бо у нас была цётка Марыня. Она мосно була чутка. Она почула іх, як оны вышлі із Броніслава, бо воны ішлы досвіта, шчэ многіе спалі. Но дзела ў том, шо мы большые вцеклі, а мама із Ленчыком не вцекла. Які-то немец попався неплохі, говорыць: «Матко, выкідай, зарэз запалім». То мамо выкідала кое шо, цётка Марыня ўхваціла свою корову і повела в лес. А мама тоже нашу корову дала в рукі малому, ему було тры годы. І он повёў ту корову. Но сідзеў на дубе снайпер і это бачыв і цёткі корову ўбіў, цётка ўцекла ў лес. А наша корова спугалас выстрэла і вырвалас от дыцяты і вцекла до коров, бо немцы і коровы забралы да ганялы. Но мама ето побачыла да бегом до дыцяты. Недалеко буў лес, но она не добегла до леса, бо немец бачыв і стрэляв по ей, но он не хацеў убіваць, толькі пужаў. Мама ўпала ў разору і Лёню взяла под себе. Копала яму глыбше, шоб хоць дыця сховат. А немец бачыв і все стрэляв, только не попадав. То мама напужалас і пролежала там цэлы дзень. Вжэ давно все сгорэло, і немцы в’ехалы, а мама ні могла встаць. Тато быв у партызан в лесу да понаходзів нас, Володзю, менэ і сестрычку Ніну і прывёў нас дамоў. Но дома нічого не було. Мы, дзеці, дажэ не нашлі свое селышчэ. Тато нашоў. Там всэ шчэ курыло, і обгараны коцік плакаў. А мы з Ніной як уцекалі, у мамы спрасілі, куда нам спратаць нашу адзежу, мы насілі ее ў вузліках. А мама із того ростройства говорыць, загрэбіць у трэскі. І мы так і зробілі. А як прышлі із лесу, до тресок, а все сгорэло. То мы сталі крычаць, ні плачым, шо німа мамы, да крычым, шо сгорэлі нашы плацечка. А мам почула наш крык да встала з той разоры, да прышла к нам, расказвае, шо она выкідала, оно все погорэло. Ешчэ некатары паўцекалі. І нашы суседзі Марчэнко тожэ вцеклі в лес. Да разом строілі курыні і разом жылі. Но ні довго, бо іх маты была беременна. Чэрэз несколько дней родзіла две дзевочкі-блізнецы. Да пішчалі там, ім не было раскошы і оны крычалі. А немцы ўсеравно ходзілі по лесам і шукалі парцізан. Тато кажэ, давай уцекаць от іх дальшэ, бо можуць найты. Да пошлі па якому-то лузі, да погубіліс. Загубілы свого самого меншого Ленчыка. Да тато на міне мосно крычав, шо я нівгледзіла. Цэлы дэнь шукалі, елі нашлі. І зробілы знов курэня. Цётка марыня патом была з намі. Да тую корову, шо немцы забілі, то мы тэ м’ясо елі, мама варыла. І всю корову мы з’елі, бо не было чого есці, она нас выручала. В лесу насобіралось больш людзей. Тогда бацькі рэшылі іці подальшэ ад дзерэўні, бо немцы всёроўна прыходзілі і шукалі парцізан. Мы пошлі сільно далеко от нашэй дзерэвні, по якіх-то болотах ішлі, там ест грудок между Поўчыном і Градой. Он называецца росія. Он сільно доўгі – дзесяці кілометраў. Там построілы курэня. Там несколько курэней було, я іх помню. Мы там довго жылы, нас там не моглы найты. А чым мы там харчоваліс, то я не знаю, гдзе бацькі бралі продукты. Оні ходылы ў дзерэўню кое-калі і всэ ўзнавалі, шо немец вжэ недалеко. Мы не моглі дождаць, колі его выгоняць от нас. Якая была радосць, як сказалі, шо немца поперлі от нас, нашу дзерэвню освободзілі. Нэ дзерэвню, а головешыкі. І то нам стало радосно. І скоро мы перэшлі дамой і там поробылі курэня.
А тых, шо забралі в Германію із нашой дзеревні, ніхто не загінуў, все вернуліс пасля вайны і прыехалі із чамайданамі дабра, шо потом мы в іх куплялі.
У войну всі закопвалі скрыні на всякі случай, кое яку одзежу. Посля як вжэ мы прышлі в село, то мама с татом откопалі і ў нас было чым прослат і вкрыцца. Но потом курэнь і все догорэло, мы осталіс, в чом стоім. Так і розжываліс. Бала очэнь трудна, но зато весело. Радоваліс все, шо кончылас война, нічого ні страшно, абы здаров’е було, все нажылы. Чэрэз год ці два нам далі якуюсь хату старую із Броніслава. Тато построіл. Із той хаты быв клуб і контора, все вмесце. Она та хата счыталас колхозна. А потом ее забралі в колхоз і построілы клуб. Той клуб і досель стоіць. Тато построіў собі собствену хату. Тату не можно було важко робіць, бо ў его было белокровіе. Але вон не гледзеў, робіў. Надо було все строіць, собе і людзям помогаць.

А 2.4.13. Вуснае апавяданне «Корову куплялі на Вкраіні»

Скоро мы з татом поехалі на Вкраіну купляць корову. Это было неяк скоро после войны, бо я ешчэ мала была. Туда мы заехалі поездом, мы ехалі в Жытомірску обласць. Ехалі таварным поездам, ішлі пешком. Я сільно намуляла ногі і далі не могла. То оны мене оставілі под якім-то дзеравом, а тато пошов с той жонкай, бо знамі была шчэ одна з нашэй дзерэўні. То оні пошлі, а я осталась лежаць. А такая жара была, шо не вазможна, но даждалас іх с коровамі. Тым часом на жарэ выгрэвся мой нарыв і прорвало, я вжэ могла помалу іты. Там была татова нідалеко дзерэвня Тырыньцы, тато сам з Украіны, і он знав, шо там е брацья дваюродные. Мы іх нашлы і ночавалі ў іх. Подоілі коров, я свою доіла, а та жонка свою. Досвіта пошлі. І так мы шлі сем дней, на восьмы дэнь прышлі дамой. Довго шлы по лесах і вышлі тут коло Азеран. І прышлі в Дворэц, тут мы счытай перэшлі всей Дворэц, і ніхто не даў кусок хлеба, тато просів для мэне і ніхто не даў. Дошлі до рэкі і перэвожчык наварыў картошкі і накорміў нас. Мы подоілі ему две коровы і вже быстро прышлі дамой. Да мы с татом ні только корову, а і цёлочку с коровой прывелі. І стало легшэ жыць. У тэ ўрэме корова богато значыла.
Тато скоро і помер, ему было 50 год. У его было белокровіе. Ніхто ні верыў, шо он больны, тому шо быў очэнь весёлый, спеваў, танцаваў і не прэдаваў значэнне, шо больны. Сілой отправілі ў бальніцу, а там абнаружылі, шо здаровой крові толькі двадцаць пяць процэнтаў. Прожыў все лето, а осенью ўмёр. Так мамочка асталась саменька, а мы все поросходзіліс хто куды. Володзя пошов у армію і попав у моракі і служыв 5 год, а Ніна вышла замуж за Градаўскога хлопца.

А 2.4.14. Вуснае апавяданне «Мене завербовалы ў леспромхоз…»

Мене завербовалы ў леспромхоз рэзаць лес. Год я секла сучкі із другімі дзевочкамы, а мужыкі рэзалі. Так год я одрабіла в лесу, а потом встроілас в Жытковічах на работу. Вышла замуж. Но довго я с ім не жыла, его звалі Ермоліч Владзімір. Я родзіла свою Людочку от его. Я і зарэз жыву на его фаміліі, бо мы с ім не развеліс, тогды бало очэнь дораго. Но потом я вышла замуж у Верэсніцу за Рыдзецкого Петра. Его жэна померла, а осталос две дочкі – Галя і Ніна. Ніна ходзіла в сёмы клас, а Галя шосты. І моя Людочка пошла тут у первы клас. То было так трудно, шо ні расказаць, ні опісаць. Як було трудно чужым дзецям ўгодзіць. Да чэрэз год родзіла я сыночка Сашыка, а потом чэрэз повтора і шчэ одного сыночка Коліка, а чэрэз два года родзіла дочку Ларыску і чэрэз два на трэцем родзіла сыночка Лёньку. Вот яка была ў мене сем’я. І прэдстаўляеце, ніхто ні заплаціў мне дзекрэтных ні копійкі. За Людочку в Градзе я получыла, а тут ніхто нічого, толькі за роды. Я не робіла і садзіка не было. Только работав мой муж. Мы былі не запісаны, нас не хоцелі запісваць, шо я была неразведзена. А его жонка померла і его дзевчата гдзе-то загубілі свідзецельство а смерці ілі не хацелі, шоб мы роспісваліс. То сначала і дзеці былі на мне запісаны, потом перэпісалі на его. Но перэд его смерцю мы всё-такі роспісаліс. Так і порослі дзіткі, хоця було трудно. В тэ ўрэмя я шыла і столько шыла ночамі і днямі, шо у Верэсніцы мало е такіх, шо я ім нічого не шыла, пока дзеты подрослі. Хоця было трудно, но все повучылысь. Ніна з Галёй які-то вучылішча покончалі, бо воны не хоцелы добрэ вучыца, а моі сыны плоховато тожэ вучыліс. В Мінску ў строіцельном вучылішчы Сашік і Коля, а Лёня посля школы до арміі сев на трактор, а дочкі моі добрэ вучыліс в школе. То поканчалі ўніверсітэты, оні обое мацемацікі. Трудно было ўчыць, но потом стало шчэ трудней, сталі выходзіць замуж. Надо было дзелаць свадзьбы. Сначала Ніне летом на Троіцу зробілі, потом чэрэз два года Галі. Людзі зробілі зімой, а потом несколько год зробілі Колі, он пошов в армію і попав у Кранштад і учывся на мічмана. Его после вучобы строіцеля послалі ў Карэлію на работу і он там познакомівся с Марыной. І як его забралі в армію, то она пріезжала до его і так оні прыехалі ў отпуск і сдзелалі свадзьбу. Коля поехав служыць, а Марына осталас в нас. А Сашіка не взялі в армію, шо он больны быв бронхальна астма. Отправілі шчэ вучыцца ў Бобруйск по етой спецыальнасці страіцеля, но он не хцеў. Поўчывся до Нового года і вцёк от туда в Ніжневартовск. А там сільные марозы былі 40 градусав, і о там умер. Нам сабшчылі чэрэз 20 дней і я поехала, прывезла его, сыночка сваго, сюды і тут похоронілі. Свадзьбы абы здоровы, а эты похороны от дзе беда. Но нічого не мона подзелаць. Посля этого шчэ дзелалі свадзьбы Ларіске. А Лёня пошов в армію, тожэ вечор дзелалі і он подводніка, мічман, попав служыць туда, дзе і Коля, у Пріморскі край. Там обое і служылі. Но канчалас эта перэстройка, то оны прыехалі дамой. Коля забраў і Марыну, она ўжэ радзіла Сашку, а там як жылі, то родзіла Ленку. То от оны і пріехалі все ўмесце. Лёня прыехаў з арміі і тож робілі ему свадзьбу.
Я потом пошла на ферму доіць короў і заробіла собі пенсію, я і в брыгаду ходзіла. Я вжэ давно на пенсіі. Я давно жыву – 82 года. Хоць і трудна мая жызь была, то я не думала, шо столько прожыву. Мой Петро помёр раньшэ, ему не было і 80.

А 2.4.15. Вуснае апавяланне «Мой хозяін»

Мой хозяін Рыдзецкі Петро Петровіч з 1929 года. До войны служыў у Бесарабіі, дзе-то на граніцы. Ім сабшчылі, як салдаты шчэ спалі і оні прымалі первые баі. Іх багато выклалі немцы. Петра ранілі ў первых боях, перэбіта нога. Его немцы подобралі ў свій госпіталь і вылечылі, но асколак у нозі остався. Его отправілі на кастылях дамой. Он дабірався нескалька месяцев. Дома он поправіўся. Побыў дома год ці два і апяць пошоў на вайну. Дошоў да Берліна і багато наград получыў, но патом сільно забалеў жовтухой, доўго лежаў у госпітале. Прыходзіў до его начальнік і говорыў: «Наградзілі цебе, Рыдзецкі, ардзіном, выйдзеш із бальніцы і получыш». Вышаў із госпіталя, та часць уехала, ні якага ордзена ні далі, гдзе он дзевся, ніхто не знае. Он тых своіх камандзіраў не нашоў. Расказваў, шо встрэціў канец вайны на яком-то озеры, сколько было радосці. Точно колі он прышов домой, я не знаю, бо я тут не жыла. Ето то, шо он расказваў. А в его была жэна, она его ждала. Оні жылі несколько год і не было ў іх дзецей, а потом усе-такі родзілас Ніна, а чэрэз год і Галя. Но его жэна доўго не пожыла. Она была моя двоюродная сестра. Умерла на столе, як робілі аперацыю заворот кішок. Так похоронілі. І он прышов по мене. Петро быў неплахі хозяін, мы прожылі ніплохо. Беда ў том, шо сыночка похоронілы.

А 2.4.16. Вуснае апавяданне «Моі бацькы»

Я хочу расказаць про своіх бацькоў. Тато мой Федарэнко Александр Івановіч, его бацькі прыехалі із Украіны, я точно не знаю, в яком году, тато было 6 годов, а он з 1906 г. Оні в Градзе розкорчовалы землю, у дзеда з бабой была бальшая сем’я. Старшые разкорчовалі і зерновые і картошку сеялі і так і жылі. Дзеці корчовалі, а дзед пропіваў. Аня і Міхалё, Марыня корчуюць недзелю, а бацько поедэ на выходны на базар і продасць ту землю, проп’е. Очэнь трудно, бо дзедушка сільно выпіваў. Вон такі быў п’яніца, шо вола пов’ёў, да продаў у Жыткавічах, шо пропіў, а там купіў мешок сахару, да нёс на плечах. А дзеты ззаду прорэзалі дзірку – шуткавалі з п’яным, да ўсэй погубіў (велізнымі кускамі быў сахар). Прышоў до дому, кажа до дзетэй, бежыць по кладках, позбірайце. Баба не могла розвесціс, бо шэсцеро дзітэй. Раньшэ не было такого, шоб разводзілысь. Баба Зонька была вельмі добра, усе прошчала, сама робіла. Старшые мучыліс, мучыліс, да паўезжалі назад на Украіну. А меншые засталіс. Но все-такі порослі і сталі хлопцы жэніцца. Цётка Оля, татова сестра, выйшла замуж у Княжбор, там жыла сем’я Сулкоўскіх. Оні былі очэнь багатые. Дзед быў леснічым, у тэ ўрэмя велікі багатыр, у іх было стадо короў, свіней і овечок. Татова сестра в ету сем’ю вышла замуж. А тато мой познакомівся із моей мамой, тожэ із этой сем’і, Сулкоўской Сашой Федароўнай. Оні тожэ скоро пожэніліс. Маміны бацькі померлі. Дзядзько Онухер быв із іх сем’і старшы. Он выдзеліў мамі тры корові і несколько свіней і овечок. Сулковскіх тож была больша сем’я, но оні былі у тэ врэмя дворане. Но оні зарань померлі. Дзед помер ешчэ мама была мала, а мама ее, як тато мой засватаў маму. То мама ее лежала больна і сказала: «Свадзьбу ні отложвайце, я рада, шо побачыла последнего зяця». І так і сдзелалі, бабушка вмерла, а свадзьбу так і дзелалі, як назначылі. В тэ врэмя і татова сем’я разбогацела, но оні жылы на хуторах. В скором врэмі прыказалі хуторы ізносіт у село. Тут прышов 1933г., началас голодаўка і все багацтво пашло. Мама продавала все, шо можно, бо надо дзецей годоват, вжэ было нас трое. То мы з Володзей былі большые, то як-небудзь, а Ніна толькі родзілас, только выжыла, шо ссала маміну грудзь. Пэрэжылі голодовку, я не знаю, сколько она длілас. Трохі разжыліс, то прыказалі зносіць хаты в дзерэвню. І зноў стало трудно. Оні давалі лес і крышу, но трэба було самім строіць. Як это було трудно, грошэй не було, шоб каго наняць. Я вжэ помню, збудовалі сцены і крышу, і мы перэехалі із хутора ў ету хату без окон і без дверэй. Позакрывалі радзюжкамі, і подлогі довго не було. В то врэмя якая-то вайна началас, я добрэ не помню, вродзі з Польшой. Тата забралі на ту войну, а мы так і жылі без окон і дверэй, пока тато не прышов. Но довго ета война не продолжалас, вот тато прышоў і достроіў. Родзіўся Лёня наш, ужэ вродзе нармально жылі, но не довго. Та война была наверно 1939г., то ето столькі прошло як з немцамі началас 1941г.


А 2.5. Запісана ў 2013 г. у в. Вересніца ад Матарас Надзеі Фёдараўны (1934 г.н., бел, пісьм., нарадзілася ў в. Любавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.)

А 2.5.1. Вуснае апавяданне «Як маці замуж пошла»

Бацько помёр, я толькі родзілас. Маці бедна і косіла.
У его була цётка з Хочэні. А моя маці з Хочэні. Колісь ходзілі да пралі. А цётка кажэ: «От, Федор, я заведу цебе, поба». Ну, а вокна аткрытые. «Вот это прама дзеўка сэдзіт». У свет жэ, комін да лучыну клалі, да светло і цепло. А вона і зубы* плела, і ушывала, моя маці.да тые пралі, а вона зубы плела. А та кажэ: «Федор, от это о дзеўко, шо зубы плеце». А той стаў, да ка: «Шоб вона до мене пошла, то я б ее на руках носіў». А маці моя хороша. Вона не хоцела. Дзядзько ее, мацерын брат з Сторожовец, прышоў да: «Ты, гоўнюха, а шо ты будзеш». А бацько ўмёр ее, ёй було дзесяць год, а баба аддала ў постухі, тавар пасці ўдвох із дзедом. А он, ка, сядзе на пне да седзіць. А ты, Морусько, бежы да поба короў. «Ох, дзед, там собака корову есць». Той дзед, як не седзеў. Это рысь. Да та здохла корова, а дзед целушку оддаў. Ну дык, дзядзько на ее: «Там поле богато, багатые людзі, а ты товар будзеш век пасці». Да заставіў, да пошла такі. Дзевяць год пожыла, да бацько ўмёр. Она сама не хоцела зноў замуж іці. Із Тоўмачова нейкі прыходзіў. Вона сказала: «Я чшэ рожу. То ты своіх будзеш любіць, а моіх будзеш гоняць. Усё». І з Бурозей прыходзіў удовец, і шчэ прыходзіў холосцяк. І нікого не прыняла, сама осталас.
*зубы – плецены ўзор, канва да рушніка або абруса.

А 2.5.2. Вуснае апавяданне «Удавец»

Іншы ўдавец скоро жэніцца, а іншы попожэніцца да так і станецца. А Нікохор не мог і дня сам. Помянуў і Надзю ўзяў. На вечоркі ходзілі, хлопцы волокі вілі, лапці плелі, дзеўкі пралі.

А 2.5.3. Бывальшчына «У нас була така жонка…»

У нас була така жонка, Мокрэня, это Івана Дорошко маці, і вона коешчо знала. І ў жыці завіткі завівала. От пошлі, ка маці, там одны жаць. Да Господзі! Это ж она прыробіла, страшно. Прышоў, кажэ, чоловек: «Так, і знаеш, шо, обожні кругом, я этэ сполю, завітку». Она обжала, а вон і спаліў. І вы думаеце, шчэ воны не прышлі домоў, на полі, а вона прыбегла: «Ох, шо ж ты наробіў». «А ты, – ка, – шо зробіла!?» «Я не знаю. Я бачу, ша, –ка, – это». Там поля па-суседству. Богато кому порчы наробіла. Вона була плохая.

А 2.5.4. Бывальшчына «Пра ведзьму»

У нас эты чоловек служыў. Хройко на іх казалі. Ну із арміі ідзе, да свет свеціцца. Тоды ж не було, не машын, нічо, пешком ідзі. Да далеко служыў. Ну, думае, попрошуса я. зашоў, поздароўкаўса. Тые отвецілі. «Моб, – кажэ, – вы мене пусцілі б перэначоваць». А кажэ, баба на печы здоровецка седзіць, і дзед. «О, ка, мой дзеткі, ночуй». А бабо путае: «Ты одкуль, дзіця?» «Я, – кажэ, – одслужыў, да домоў іду». «А дзе твоя домоўка?» «У Любовічах». Вона: «О, то я там була. Там у вас така веліка града, да там вельмі тоўсты дуб. Му там весілле робілі на том дубе». Ох, той Хройко з той хаты як шморгнуў, уцёк. Бег доўго, дале ўжэ ў крае хата. Ну, цёмно, куды мне. Давай просіцца ў ту хату, і баяўса. Ка, пусцілі. Я кажэ стаў. Воны ка: «Ну, дзеткі, роздзевайса. Повечэраеце, да дасць бог дзень, да тоды пойдзетэ». А он кажэ: «Я ўжэ ў одной хаце просіўса. Поверыце, сказала, шо таке і таке». Она кажэ: «Да, она ведзьма. Ее ўсе бояцца. За ею ўсе, хай хоць не так, а за ею. І ее слухаюць усе, бо бояцца». Бывало, часто расказваў. А ў градзе, ка, праўда, такі таўшчына дуб, нельга обняць.

А 2.5.5. Бывальшчына «Пра Мокрэню»

Колісь эты Рыгор, да эта Мокрэня тожэ хоцела ему завітку завіці. А его хата долеко була. Бачу пошла. Ка, ўжэ одну спаліў. Ужэ другую пошла завіваць. Постой жэ, я ее ўлоўлю. А вон ее поймаў у жыці да ўвезаў волокою сорочку зав’езаў да пусціў. Голая, як маці родзіла. Ка, бегла до самого села. А другі там жыў. Да ка: «Я бачу, якась жонка і без хусткі, і залуплена так, думаю, і чого вона бежыць і не пускае». Аж ідзе Рыгор, да ка, это я заўезаў волокою та от бежыць.

А 2.5.6. Бывальшчына «Пра ведзьмака»

У нас молоды эты, Цяньцік, коліся. Вон ужэ умёр, не ўмёр – его задавілі. Да шчэ он свою невестку ўзяў з Луток. Кажэ, пошла невестка та доіць корову. Господзі, надоіла ведро, ужэ цечэ тэ молоко. Ужэ я брэду по колено ў молоцэ. Да к той Гапі побегла: «Ох, цёточко, шчо ж это мне зробілос? Надоіла ведро, і поўно молока одрына». А вона Марусі Цяньцісі, а та Маруся: «Сволоч, з кого ты посмеяўса, з свого дзіцяці?» Прышоў, нема, ка, ніякого молока. Вона родзіла дзіця, да крысціны робіці. А покойны Іван, швагер, той гвалт прычэпіўса, вупі. Той кажэ: «Нет, я піць не буду. Будуць людзі піць, та я тоды вуп’ю, а зараз не». Начэлі подымаць, а вон стакан з горэлкой поперэд его і перэвернуўса і стоіць, нічого не разлілос. А той швагр собіраецца і з хаты. Усе ка, да куды ты. «Не хочу з этым дурным дзело маць». Вон на порог, ох, а на порозі гадзюка страх. Той назад у сені. Да ўжэ усе на того напалі. Жонка крычыць: «Ратуйце!» Там цётка Надзя вубегла: «А шчо!» «Ратуйце мого Івана!» Ох, а вон, ка, банку молока ў порог, кусок сала. Ужэ знаў, да сатан по его прышлі. Хваціць насмейвацца з людзей. Шо, кажэ, давілі, крычаў на чом свет стоіць.