Амбівалентнасць вобраза Дамавіка ў аповедах пра хатніх духаў (прыклад партфолiа)
Данута Закрэўская
1. Прымхлівыя аповеды – гэта не проста своеасаблівы жанр беларускага фальклору. Гэта цэлы своеасаблівы свет, непаўторны, магічны, таямнічы, незвычайна чароўны. Гэта сінтэз розуму, уяўленняў, вераванняў, мудрасці, загадкавасці. Гэта мадыфікацыя ўнутранага свету тагачаснага чалавека, гэта разуменне жыцця і свайго месца ў ім. А ўсё, што так ці інакш звязана з таямніцай, магіяй, што выходзіць за межы рэальнага, што не суадносіцца з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, але тым не менш уяўляецца магчымым, безумоўна, не можа не цікавіць. Менавіта сваёй загадкавасцю мяне і зацікавілі разнастайныя прымхі нашых продкаў. Некаторыя з іх захаваліся ад часоў паганства. Гэта вытокі, першакрыніцы нашай свядомасці, нашага спосабу мыслення і, нарэшце, нашага менталітэту. Своеасаблівая мадыфікаваная актуальнасць. А ўсе, што актуальна – цікава. А тым больш цікава актуальнасць, што паходзіць яшчэ з міфалагічнага светаўспрымання.
1.1. Агульная бібліяграфія тэкстаў
1. Беларуская міфалогія / Уклад. У.А. Васілевіч. Мн., 2002
2. Беларускі эпас / Склад. С. Васіленак, М. Грынблат, К. Кабашнікаў. Мн., 1959
3. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России: Гродненская губерния. Ч. 1, СПб., 1863
4. Булгаковский Д.Г. Пинчуки… // Записки Императорского Русского Географического Общества по отделению этнографии. СПб., 1980. Т. 13. Вып. 3
5. Васильева А.Я. Легенды и поверья в Минской губернии // Минские губернские ведомости. 1879. № 9 – 11
6. Демидович П. Из области верований и сказаний белорусов // Этнографическое обозрение. М. 1896. Кн. 28. № 1 – 3
7. Добровольский В.Н. Данные для народного календаря Смоленской губернии в связи с народными верованиями // Живая старина. 1898. Вып. 3 – 4
8. Добровольский В.Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
9.Древлянский П. Белорусские народные поверья // Журнал Министерства народного просвещения. СПб., 1846. Прибавление. Кн. 1, 4
10. Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2 / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1998
11. Забабоны / Запісаў Адам Варлыга на Лагойшчыне. New York, 1972
12. Зямля стаіць пасярод свету...: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 1 / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1996
13. Зямная дарога ў вырай: беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3 / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1999
14. Иванов В.В. Приметы и поверья Витебского уезда Вит. Губ. // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. Кн. 1. Вильна, 1910
15. Ляцкий Е.А. Представления белоруса о нечистой силе // Этнографическое обозрение. М., 1890.
16. Міфы бацькаўшчыны / Уклад. У. Васілевіч. Мн., 1994
17. Народная міфалогія Гомельшчыны / Уклад. І.Ф. Штэйнер, В.С. Новак.
18. Никифоровский Н.Я. Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907
19. Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 4. Витебск, 1891
20. Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. Вильна, 1912
21. Россия. Полное географическое описание нашего отечества. Т. 9. Верхнее Поднепровье и Белоруссия. СПб., 1905
22. Сержпутовский А.К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб., 1911
23. Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1998
24. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т.1, ч.1 // Сборник Отделения русского языка и словесности АН. СПб., 1887. Т. 41. № 3
25. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т.3 /. СПб., 1902
26. Шлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Ч. 1. Мн., 1927
27. Эгилевский. Белорусские поверья // Маяк. 1844. Т. 17, кн. 34, гл.5
28. Эремич И. Очерки Белорусского Полесья. Вильна, 1868
1.2. З шэрагу вышэй адзначаных выданняў хацелася б засяродзіць увагу на зборніку А.К. Сержпутоўскага.
Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / Прадм. У.К. Касько; Маст. В.Р. Мішчанка. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 301с.
Дадзены зборнік з’яўляецца перавыданнем фундаментальнага зборніка А.К. Сержпутоўскага, які ўпершыню пабачыў свет у 1930 годзе. Таму змешчаныя ў дадзенай кнізе тэксты цікавяць сёняшняга чытача з аднаго боку, як самі творы дадзенага жанру, а з другога боку – як тэксты, якія былі запісаны на мяжы Х1Х – ХХст.
Кніга ўяўляе сабой збор фальклорных матэрыялаў (2275 фальклорных адзінак): легенд, паданняў, прымхаў, замоў, народных апавяданняў, рытуальных абрадаў, запісаных на Беларускім Палессі ў канцы Х1Х – пач. ХХ стагоддзя. Яны даюць яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў-палешукоў, дазваляюць раскрыць творчую ролю народа ў стварэнні духоўных каштоўнасцей, прасачыць за тым, які ўплыў аказвала і аказвае беларуская народная тврчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Такім чынам, выданне з’яўляецца рэгіянальным зборнікам. Як зазначае ў прадмове да кнігі сам А. Сержпутоўскі, усе тэксты зборніка былі запісаны ў паўдневай Случчыне, бадай што ў адной вёсцы Чудзіне. Таму мэтазгодна казаць, па-першае, пра тэрытарыяльную абмежаванасць фактычнага матэрыялу, а па-другое, пра абмежаванасць часавую, звязаную з тым, што тэксты былі запісаны яшчэ ў Х1Хст.
У зборніку захаваны асаблівасці мясцовых гаворак: саканне, оканне, ненаціскное і і э, дыялектызмы, націскі ў выпадках, калі вымаўленне слова адрозніваецца ад агульнапрынятага. Акрамя таго, захаваны ўсе асаблівасці першавыдання.У той жа час, як зазначае аўтар прадмовы да кнігі У.К. Касько, для аблягчэння ўспрыняцця матэрыялаў вырашана не захоўваць дыфтонгі, напісанне літары е замест я ў першым складзе перад націскам (даецца па сучаснаму правапісу).
Усе тэксты зборніка падзелены на наступныя часткі:
I. ПРЫРОДА
1). Свет і яго зьявы
2). Расліна
3). Жыўёло
II. ЧАЛАВЕК
1). Чалавек і яго жыццё
2). Усялякія людзі на свеце
III. ЗАНЯЦЦЯ
1). Гадоўля жыўёла
2). Земляробство ці гаспадарка
3). Рамесніцтво
4). Яда й піццё
5). Падарожнасць
6). Адзежа
7). Будаўніцтво
IV. ЗВЫЧАЙ
1). Установы ў працягу году
2). Установы грамадзянства
3). Парады й перасцярогі
4). Чараватасць
5). Раджанне
6). Хрысціны
7). Гадоўля дзяцей
8). Гадоўля падшпаркаў і іх жытка
Жыццё моладзі
9). Гаданне маладосці
10). Сватанне
11). Вяселле
12). Лекі ўсялякіх хвароб
13). Смерць, хаванне й памінкі
V. ВЕРА
1). Бог й святыя
2). Духі ліхія
3). Людзі-духі
4). Баячныя пачверы
5). Істоты ў постаці людзей
6). Хваробы ў постаці людзей
Выданне забяспечана ўступным артыкулам У.К.Касько “Залацінкі народнай мудрасці”, а таксама змяшчаецца прадмова А.Сержпутоўскага.
Ва ўступным артыкуле У.К. Касько можна вылучыць наступныя структурна-змястоўныя часткі:
1. Асоба Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага. Звесткі з жыцця і навуковай дзейнасці.
2. Зборнік “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1930 г.). Гісторыя стварэння.
3. Кароткі агляд і аналіз некаторых структурных частак зборніка.
4. Адметнае месца выдання А.К. Сержпутоўскага ў беларускай культуры.
5. Асноўныя асаблівасці першавыдання і перавыдання зборніка.
А.К. Сержпутоўскі ў сваей прадмове тлумачыць неабходнасць пазнання “такіх праяў духу, як вераванні і людскія веды”: “каб ясна зразумець сучаснае жыцце людзей, трэба аглянуцца назад у глыбіню вякоў, падгледзець і падслухаць, як даўней жыў, думаў і верыў старажытны чалавек” (с. 22). Акцэнтуе ўвагу на асаблівасцях старажытнага мыслення і светаўспрымання. Гаворыць пра адзінства бессэнсоўнага і разумнага ў народных прымхах і забабонах.
Звяртае ўвагу на тое, што пры запісе тэкстаў стараўся захаваць моўныя асаблівасці. Акрэслівае рэгіён, у якім вяліся запісы і працягласць працы: “Усе вераванні, прымхі, забабоны ды ўсякія прыкметы, якія ўвайшлі ў гэты сшытак, запісаны мною ў паўднёвай Случчыне, бадай што ў адной вёсцы Чудзіне. Запісваць пачаў яшчэ 40 год таму назад”. Зазначае, што ў зборнік увайшлі тэксты, якія, магчыма, былі ўжо запісаны і іншымі даследчыкамі. “Зроблена гэта дзеля таго, каб нічога не прапусціць і каб паўней сабраць і выявіць усё, што толькі па людскіх вераваннях да гэтага часу існуе ў адной акрузе, бадай што не ў адной вёсцы. Але і гэта яшчэ не ўсе, што захавана ў памяці ды ў сэрцы людзей”.( с. 24 – 25)
У дадзеным зборніку няма навуковага каментарыю. Дадзеныя пра месца запісу і інфарматара змешчаны непасрэдна перад кожным тэкстам. Прычым А.К. Сержпутоўскі абмежаваўся толькі назвай населенага пункта і прозвішчам інфарматара. Па сутнасці няма сітэматызаванай і поўнай інфармацыі пра тое, дзе і ад каго быў запісаны тэкст.
На мой погляд, зборнік А.К.Сержпутоўскага з’яўляецца найбольш поўным сярод існуючых збораў прымхлівых апавяданняў, нягледзячы на рэгіянальную абмежаванасць тэкстаў, што змешчаны ў ім. Уражвае і самабытнасць фальклорнага матэрыялу выдання. Захаванне ж асаблівасцей народнай гаворкі стварае незвычайны каларыт, адчуванне таямнічасці і загадкавасці, дапамагае больш яскрава перадаць адметнасці светаўспрымання нашых продкаў.
Асабліва цікавымі ў кнізе з’яўляюцца аповеды, што звязаны з уяўленнямі людзей пра паходжанне свету і чалавека. У іх прысутнічае самабытная логіка, заснаваная на сінтэзе міфалагічных і хрысціянскіх поглядаў на жыццё.
Парады і перасцярогі, якія датычацца розных сфер дзейнасці, здзіўляюць сваім, як паказаў час, навуковым падыходам, заснаваным на бясконцых назіраннях за рознымі з’явамі.
Наогул, на мой погляд, дадзеная кніга – унікальны збор тэкстаў, што нясуць інфармацыю пра жыццё і светапогляд нашых продкаў
2. Аповеды пра духаў – насельнікаў хаты.
2.1. Крыніцы тэкстаў
Дадзеныя аповеды сустракаюцца практычна ва ўсіх кнігах, што
былі пералічаны ў пункце 1.1. Асобна можна адзначыць наступныя выданні ў сувязі з тым, што ў іх змешчана найбольшая колькасць тэкстаў, дзе фігуруюць духі – насельнікі хаты.
1. Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895 (с. 66 – 67)
2. Демидович П. Из области верований и сказаний белорусов // Этнографическое обозрение. М. 1896. Кн. 28. № 1 – 3 (№ 1, с. 118 – 119)
3. Добровольский В.Н. Данные для народного календаря Смоленской губернии в связи с народными верованиями // Живая старина. 1898. Вып. 3 – 4 (с. 361 – 363, 366, 368, 371, 372, 378, 379)
4. Добровольский В.Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914 (с. 179)
5. Ляцкий Е.А. Представления белоруса о нечистой силе // Этнографическое обозрение. М., 1890. (с. 31, 32)
6. Никифоровский Н.Я. Нечистики. Свод простонародных в Витебской (с.48 – 53, 64 - 65)
7. Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. Вильна, 1912 (с. 289)
8. Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1998 (с. 254)
2.2. Нельга сказаць, што фактычнага матэрыялу па дадзенай тэме дастаткова, таму што ў кожным выданні змешчана не вельмі шмат тэкстаў. Да таго ж большасць вышэйзгаданых кніг з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю.
2.3. Для пошуку дадатковага матэрыялу можна выкарыстаць магчымасці Інтэрнета.
Як крыніцу адпаведных тэкстаў, я думаю, можна выкарыстаць некаторыя літаратурныя творы. Напрыклад, “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, некаторыя творы Каруся Каганца. А таксама фальклорныя архівы універсітэтаў.
3. Пошук і канкрэтызацыя тэмы даследавання
3.1. Цікава, адкуль, наогул, з явіліся гэтыя ўяўленні пра духаў, што насяляюць хату. Больш таго, ў фальклорных тэкстах часта згадваецца іх знешняе апісанне. Дамавік, Пячурнік, Хут - гэта фантазія ці існасць, якая суадносіцца з іншым вымярэннем і якую могуць разумець пэўныя людзі? Ці гэта толькі прымхі, забабоны? Хто гэта: апекуны ці проста істоты, якія існуюць побач з намі? Што яны нясуць: даброты ці няшчасці, а, можа, у іх і, наогул, свае жыццё, якое не мае ніякіх судакрананняў з жыццём чалавека? Чаму па-рознаму малюецца іх знешні выгляд? Пытанняў шмат.
3.2. Але ўсё ж такі я схільна верыць ў існаванне гэтых духаў ужо хаця б таму, што ёсць пра іх згадкі. Мяне больш цікавіць іх функцыя, іх стасункі з чалавекам. Што яны нясуць у жыццёвую рэальнасць: даброты, апеку ці няшчасці? Неадназначнасць іх дзеянняў, розныя ўяўленне пра іх знешні выгляд. І ў прыватнасці мяне цікавіць вобраз Дамавіка ў разуменні нашых продкаў.
3.3. Тэма даследавання. Амбівалентнасць вобраза Дамавіка ў аповедах пра хатніх духаў.
3.4. Прадмет даследавання: характар амбівалентнасці ў разуменні вобраза Дамавіка нашымі продкамі. Мэта: вызначыць характар амбівалентнасці вобраза Дамавіка ў прымхлівых аповедах і знайсці магчымыя вытокі такой дваістасці ўспрымання. Задачы: 1. Акрэсліць амбівалентнасць у знешнім выглядзе Дамавіка. 2. Паказаць дваістасць разумення функцыянальных характарыстык Дамавіка. 3. Адзначыць магчымыя прычыны такой амбівалентнасці.
4. Навуковая бібліяграфія па дадзенай тэме
4.1. Даследаванні агульнатэарэтычнага і агульнаметадалагічнага плана.
1. Барташэвіч Г.А. Магічнае слова: вопыт даслед. светапогляд. і маст. асновы замоў. – Мн., 1990
2. Леви-Строс К. Первобытное мышление. М., 1999
3. Шамякіна Т.І. Курс лекцый “ Славянская міфалогія”. – Мн., 2005
4.2. Асобных манаграфічных прац, прысвечаных тэме “Амбівалентнасць вобраза Дамавіка” няма, але дадзенае пытанне закранаецца ў асобных раздзелах наступных выданняў:
1. Беларуская міфалогія / Уклад. У.А. Васілевіч. Мн., 2002
2. Ненедавец А.М. Каму пакланяліся продкі. Мн., 1996
3. Славянский и балканский фольклор: Народная демонология. М., 2000
А таксама ў навуковых артыкулах:
1. Ярила, Девоя и Перелет-трава. Древняя мифология белорусов. “Неман” 2001 / 3 ( Алесь Шамак, Юлия Шамак, с. 202 – 229)
2. Архетыпы нашай культуры. “Адукацыя і выхаванне” 1996 / 1, 3, 4, 5 (Ул. Конан)
3. Міфалагічнае самавызначэнне беларусаў. Спроба псіхалагічнага аналізу. “Роднае слова” 1998 / 8 (С. Кавалеў, С. 162 – 167)
4. Стрыбогавы ўнукі: Міфалагічныя асновы беларускага менталітэту. “Роднае слова” 2003 / 9. (І. Штэйнер, с. 18 – 20)
5. Дамавік. Беларуская міфалогія. “Беларусь” 1992 / 10
4.3. Кароткі аналіз кнігі і навуковага артыкула
Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. / У.А. Васілевіч. – 2-е выд. – Мн.: Універсітэцкае, 2002.
Дадзенае выданне – своеасаблівы дапаможнік-хрэстаматыя, звод народных уяўленняў пра багоў, дэманаў, нячысцікаў, якімі калісьці насяляў беларус сваё жытло, гаспадарчыя забудовы, водную, лясную і паветраную прасторы. Безумоўна, гэта не манаграфічная праца, прысвечаная вызначанай тэме, але, на мой погляд, менавіта гэтае выданне дае найбольш поўнае ўяўленне пра дваістасць успрымання Дамавіка нашымі продкамі. У кнізе змешчаны матэрыялы з розных навуковых прац і фальклорных зборнікаў, што дазваляе даследаваць тэму ў параўнальным аспекце, выяўляць супярэчнасці.
Увесь матэрыял падзяляецца на асобныя раздзелы: Апекуны зямнога жыцця, Духі – насельнікі хаты, Духі поля і агарода, Лясныя духі і г.д.
У пачатку выдання змешчана прадмова У. Васілевіча. Аўтар гаворыць пра самабытнасць беларускай міфалогіі, пра суадносіны дахрысціянскіх вераванняў з хрысціянскай рэлігіяй. Зазначае, што для выдання былі адабраны матэрыялы са звыш чым 60 крыніц. Парадак падачы інфармацыі пра пэўную міфалагічную істоту вызначаецца ўнутраным развіццём вобраза.
У кнізе ў алфавітным парадку змешчаны крыніцы публікацый і алфавітны паказальнік.
У раздзеле “Духі – насельнікі хаты” зроблена падборка цэлага шэрагу матэрыялаў пра Дамавіка з самых розных крыніц: з прац Дземідовіча, Раманава, Багдановіча і г.д. – якія і даюць магчымасць убачыць дваістасць уяўлення знешняга выгляду Дамавіка і дваістасць разумення яго функцый.
Часопіс “Адукацыя і выхаванне”. Архетыпы нашай культуры. Артыкул У. Конана. 1996 / 1, 3, 4, 5.
Аўтар вызначае месца этнічнай культуры ў культуры агульнанацыянальнай і сусветнай. Звяртае ўвагу на міфалагічную свядомасць нашых продкаў. Змяшчае ў алфавітным парадку першакрыніцы і дадатковую літаратуру, якая была выкарыстана пры напісанні артыкула.
Як вызначае сам аўтар, “паводле жанру – гэта невялічкая энцыклапедыя беларускіх міфаў і міфалагемаў, упісаных у сусветную міфа-паэтычную культуру”.
Усе структурныя часткі артыкула размешчаны ў алфавітным парадку, уключаюць не толькі апісанне міфаў і міфалагемаў, але і герменеўтыку, г.зн. тлумачэнне іхніх неадназначных сэнсавых значэнняў.
У трэцім нумары часопіса змешчаны матэрыял пра багоў, дэманаў, добрых духаў і німфаў. Менавіта ў гэтым раздзеле і разглядаецца вобраз Дамавіка, неадназначнасць, амбівалентнасць яго разумення нашымі продкамі. Аўтар спасылаецца на канкрэтныя фальклорныя тэксты і навуковыя працы.
У канцы артыкула разглядаюцца асобныя міфалагемы: агонь, акно, анёлы, багі.
4.2. Выпіскі і цытаты
З кнігі У. Васілевіча.
“ Беларус не толькі ўяўляе сабе Дамавіка ў вобразе змяі, але нават і па паходжанні лічыць яго амаль што змяёй...
Дамавік любіць, калі ў гаспадарцы падабрана ўс адпаведна з яго асабістым густам, тады ён з асаблівай стараннасцю дапамагае гаспадару. У адваротным выпадку ён замест дапамогі прыносіць толькі шкоду...” 9 (с. 13)
“ Дамавік – гэта чалавекападобная істота, чорная, пакрытая валасамі... пры апякунстве Дамавіка ў доме ўсе ідзе спраўней; у адворотным выпадку ён стараецца шкодзіць гаспадару...” (с. 15)
“ Хатнік... ва ўяўленнях беларуса надзяляецца ўсімі якасцямі дбайнага гаспадара... мае выгляд старэнькага дзядка, з сівой барадою і доўгімі сівымі ва,ласамі... З Дамавым трэба жыць у згодзе, трэба ўмець яму дагаджаць...” (с. 15)
“ Іншыя Дамавікі страшаць, што іх гнеў і помста працягнуцца да чацвёртага пакалення гаспадара...” (с. 17)
“ У кожнай хаце, у кожнай гаспадарцы жыве гэтак званы Дамвік, істота няўлоўная і надзвычай шкадлівая...” (с. 24)
“ Дамавік наглядае за скацінаю, з’яўляецца перад смерцю і пераменамі ў жыцці; у некаторых мясцовасцях лічыцца святым...” (с. 24)
“ Чорт у кожнай хаце есць, каторы называецца Дамавік. Каб не чорт, сваркі ў хаце нігды не было б...” ( с. 25)
“ дамавік пляце толькі дробныя гарэзы, якія не прыносяць надта вялікай шкоды...” (с. 250)
“ Дамавікі дапамагалі людзям, а тыя ім за гэта душу аддавалі. Частавалі дамавікоў некаторымі стравамі... насілі ім штосьці то ў стайню, то ў пограб...” ( с. 27)
Цытаты з артыкула У. Конана.
“ У эстэтычным плане амбівалентнасць ёсць дыялектычна супярэчлівае адзінства высокага і нізкага, “ неба” і “зямлі”, трагічнага і камічнага...” ( № 3, с. 30)
“Дамавік уяўляецца звычайна падобным да гаспадара дома... Увасабляе культ продкаў, генетычна звязаны з архаічнаю вераю ў Вялеса... вобраз беларускага Дамавіка фалькларызаваўся, набыў прыкметы Трыкстэра, падпольнага дублера гаспадара... Ніколі не шкодзіць людзям, хатняй жывёле. З другога боку, можа ўзлавацца на гаспадара...” ( № 3, с. 33)
4.3. Цікавыя цытаты з іншых крыніц.
“ДАМАВІК настолькі чалавечны, што з ім можна пасябраваць. З вобразаў народнай дэманалогіі ён найбольш блізкі да чалавека. Хоць у паўднёвых славян часта паўставаў у выглядзе ВОГНЕННАГА ЗМЕЯ.
Ахвотней за ўсё ДАМАВІК папярэджвае пра няшчасці, каб жыхары дома падрыхтаваліся. Так, калі ён плача, у доме будзе нябожчык; калі ля коміну на страсе заіграе ў заслонку – будзе суд; каго-небудзь абалье вадой ноччу – той чалавек захварэе; тузае за валасы – папярэджвае жонку, каб не сварылася з мужам; загрыміць посудам – заклапочаны неасцярожным абыходжаннем з агнём; смяецца – будзе вяселле.
Звычайна ДАМАВІК жыве ў падпеччы або ў каморы і вылазіць адтуль толькі ноччу і на Дзяды, каб удзельнічаць у агульнай вячэры.
Усе добра ведалі, што ДАМАВІК любіць тыя сем’і, дзе жылі ў згодзе і трымалі гаспадарку ў парадку. Калі дбайны гаспадар калі-небудзь што і забудзе зрабіць, ДАМАВІК гэта зробіць за яго. Затое лянівым ён не даруе нічога і імкнецца ім шкодзіць: замучвае коней, б'е кароў, раскідвае гной па двары, душыць па начах гаспадароў, дзяцей. Праўда, ДАМАВІКА можна задобрыць, даўшы нейкі падарунак: асабліва ён любіць тытунь або грошык з выявай Святога Георгія (Юр'я).
Часта ДАМАВІК у беларусаў меў выгляд змяі-вужа. Вужы ў вёсках Палесся і сёння лічацца хатнімі жывёламі, жывуць пад падлогамі дамоў. Пад домам Льва Талстога ў Яснай Паляне таксама жылі вужы.
Думка пра нейкія існасці, што жывуць побач з намі і часам нават не ўспрымаюцца нашымі органамі пачуццяў, была ў чалавека заўсёды. Яна і ўвасоблена ў вобразах народнай дэманалогіі. Нашу няздольнасць успрымаць гэтыя тонкія сутнасці можна параўнаць з тым, як пчолы ўспрымаюць людзей. Чалавецтва тысячы гадоў (калі браць ад Старажытнага Егіпта) разводзіць пчол, а між тым для саміх пчол чалавек за бар’ерам іх успрыняцця – у іх рэальнасці няма чалавека. Так і мы не ўспрымаем некаторыя існасці, што жывуць побач з намі. Нашы продкі здагадваліся, што яны ёсць, і ўвасобілі іх у вобразах ДАМАВІКА, ЛАЗНІКА, КІКІМАРЫ, а таксама ў вобліках духаў прыроды.
Магчыма, яны жывуць у іншых вымярэннях. Тыя, хто гаворыць пра духі локусаў, духі розных месцаў – азёр, гор, рэчак, хат, палацаў, – успрымаюць іх не фізічным зрокам, а неяк інакш... Ёсць, напрыклад, у нашых месцах камяні, якія рухаюцца або растуць. Магчыма, тое, што нам уяўляецца камянямі, было часткай, праекцыяй нейкіх іншых сутнасцей і толькі ў такой форме, толькі часткова прысутнічаюць у нашым свеце”. (Шамякіна Т.І. Курс лекцый “Славянская міфалогія”. – Мн., 2005)
“Адносіны да прадстаўнікоў дэманалагічных сіл далека не адназначныя. Да іх звяртаюцца як да памочнікаў супраць нарадкі, напушчанай злым чалавекам або нячыстай сілы... вядомы замовы, дзе з належнай асцярожнасцю Дамавіка адсылаюць у далекія месцы, адкуль ён не можа пагражаць... Па-рознаму звяртаюцца да “свайго” і “чужога” дамавіка...”( с. 64 – 65). “Асобна варта спыніцца на групе замоў, дзе ў якасці пасрэдніка выступаюць персанажы так званай ніжэйшай дэманалогіі – Дамавы, Хлеўнік і г.д. Яны могуць быць самі прычынай рознай шкоды, таму не лішне ад іх абараніцца спецыяльнымі замовамі...” ( с. 62) ( Барташэвіч Г.А. Магічнае слова. – Мн., 1990.)
“Не менш цікавымі паўстаюць і матэрыялы, запісаныя на аснове міфалагічных уяўленняў, звязаных з Дамавіком. Гэта даволі размыты вобраз, які варыруецца па цэлым шэрагу прыкметаў у павер’ях. Большасць былічак ідэнтыфікуе згаданага персанажа як істоту з амбівалентнай характарыстыкай. Той самы дамавік вызначаецца дзеяннямі, якія могуць быць на карысць гаспадароў і на шкоду; ён можа мець антрапаморфны і зааморфны выгляд...” ( “Роднае слова”. 2003 / 9 с. 18 – 20)
4.6. Дадатковая літаратура
1. Афанасьев А.Н. Поэтические воззрения славян на природу. – Т. 1 – 3. – М., 1865 – 1869
2. Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895
3. Велецкая Н.Н. Языческая символика славянских архаических ритуалов. М., 1978
4. Виноградова Л.Н. Народная демонология и мифоритуальная традиция славян. М., 2000
5. Гачев Г. Национальные образы мира. М., 1988
6. Живая старина. 1908. Вып. 1
7. Живая старина. СПб., 1901
8. Зеленин Д.К. Избранные труды: Статьи по духовной культуре. 1917 – 1934 / Сост. А.Д. Топорков. М., 1999
9. Кацар М.С. Беларускі арнамент // Ткацтва. Вышыўка. Мн., 1996
10.Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне дохоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989
11. Кравцов Н.И. Проблемы славянского фольклора. М., 1972
12. Крачковский Ю. Быт западно-русского селянина. М., 1874
13. Криничная Н.А. Русская народная мофологическая проза: Истоки и полисемантизм образов. Петразаводск, 2000
14. Ластоўскі В. Колькі слоў аб даўняй веры беларусаў // Наша ніва. 1910. № 15 – 17
15. Максимов С.В. Нечистая, неведомая и крестная сила. М., 1903
16. Минский листок. 1894. № 90
17. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Цэнтр гістарычнай дакументацыі
18. Наша ніва. 1910. № 16 – 17
19. Ненадавец А.М. За смугою міфа. МН., 1999
20. Нидерле Л. Славянские древности. М., 2000
21. Померанцев Э.В. Мифологические персонажи в русском фольклоре. М., 1975
22. Пропп В.Я. Фольклор и действительность. К., 1978
23. Рыбаков Б.А. Язычество в Древней Руси. М., 1987
24. Рыбаков Б.А. Язычество древних славян. М., 2002
25. Свет славянскага фальклору. Мн., 2001
26. Суеверия и предрассудки в Могилевской губернии // Могилевские губернские ведомасти. 1849. № 6 – 8
27. Сысоў У.М. З крыніц спрадвечных. Мн., 1977
28. Тайлор Э.Б. Первобытная культура. М., 1989
29. Цітоў В.С. Народная спадчына. Гістарычныя шляхі і этнакультурныя стасункі. Мн., 1994
30. Шамякіна Т.І. Беларуская класічная літаратура і міфалогія. Мн., 1971
31. Шаховіч М. Дэманалагічныя постаці і з явы ў народным вкраванні на стыку польскай і беларускай культур // Мост праз стагоддзі: Зборнік навуковых прац. Беласток, 1982
32. Шпилевский П.М. Исследования о вовколаках на основании белорусских поверий // Москвитянин. 1853. Т. 2. № 5
33. Шпилевский П.М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках // Пантеон. СПб., 1854. № 6
5. Прапановы
5.1. Магчымыя тэмы эсэ.
1). Ахвяра – спосаб улагодзіць пакрыўджанага Дамавіка ці адназначна шкоднага хатняга духа.
2). Вуж – Дамавік або Дамавік – вуж.
3). Дамавік – памерлы продак і рэальная існасць.
5.2. Магчымыя тэмы курсавых работ
1). Міфалагема ахвяры ў аповедах пра Дамавіка.
2). Асэнсаванне амбівалентнасці вобраза Дамавіка на матэрыяле замоў.
3). Язычніцкі і хрысціянскі пачатак у вобразе Дамавіка.
|